Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лабараторная работа N 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
62.42 Кб
Скачать

Лабараторная работа № 1 інструментальныя матэрыялы

Мэта работы — пазнаёміцца з маркіроўкай, асноўнымі ўласці-васцямі і выкарыстаннем інструментальных матэрыялаў; па заданню выкладчыка правесці параўнальны аналіз інструментальных матэрыялаў, звярнуць увагу на іх асаблівасці, назваць рэжымы рацыянальнай эксплуатацыі і прыклады эфектыўнага выкарыстання.

Пры выкананні лабараторнай работы трэба карыстацца наступнымі ўказаннямі.

Атрымайце ад выкладчыка ўзоры інструментальных матэ-рыялаў, правядзіце іх макрааналіз, апішыце знешнія адзнакі.

Разгледзьце прынцып маркіроўкі асноўных груп інстру-ментальных матэрыялаў, прывядзiце іх хімічны склад.

Пералічыце асноўныя фізіка-механічныя ўласцівасці кожнай групы інструментальных матэрыялаў.

Выберыце матэрыялы, прыгодныя для вырабу металарэжучага інструменту для апрацоўкі сталяў, чыгуноў, а таксама інстру-ментальныя матэрыялы для вырабу дрэваапрацоўчага інструменту.

Пералічыце галіны выкарыстання вугляродзістых інстру-ментальных сталяў, звярніце ўвагу на адрозненні легіраваных інструментальных сталяў, прынцып іх маркіроўкі.

Разгледзьце асноўныя ўласцівасці хуткарэзных сталяў, вылучыце асноўны легіраваны элемент у складзе гэтых сталяў, асаблівасці тэрмічнай апрацоўкі хуткарэзных сталяў, пералічыце наменклатуру інструменту , які вырабляюць з іх.

Разгледзьце прынцыповае адрозненне стэлiтаў ад iнстру-ментальных матэрыялаў iншых груп, магчымыя галiны iх выкарыстання.

Пазнаёмцеся з тэхналогіяй вырабу металакерамічных цвёрдых сплаваў, атрымання металічнага парашку, прасавання і спякання загатовак. Разгледзьце прынцыпы маркіроўкі адна-, двух- і трохкарбідных цвёрдых сплаваў.

Удакладнiце ўплыў кобальту на ўласцівасці сплаву. Уласцівасці аднакарбідных цвёрдых сплаваў у параўнанні з двух- i трохкарбід-нымі, перспектывы выкарыстання безвальфрамавых цвёрдых сплаваў пры вырабе металарэжучага інструменту.

Разгледзьце магчымасці выкарыстання мінералакерамікі для вырабу лязовага інструменту з улікам яго асаблівасцяў.

Пазнаёмцеся з групай сучасных інструментальных матэрыялаў пад агульнай назвай «звышцвёрдыя матэрыялы», разгледзьце іх хімічны склад, тэхналогію вырабу, уласцівасці і перспектывы выкарыстання ў інструментальнай гаспадарцы.

Разгледзьце назначэнне рэжымаў рэзання з улiкам асаблiвасцяў розных марак цвёрдых сплаваў, хуткасцi рэзання, велiчынi падачы, глыбiнi рэзання.

Патрабаванні да інструментальных матэрыялаў

У залежнасці ад умоў эксплуатацыі да матэрыялаў прад’яўляюць розныя патрабаванні, часцей за ўсё ў комплексе.

Інструментальныя матэрыялы павінны мець:

  1. высокую цвёрдасць;

  2. высокія механічныя паказчыкі, у тым ліку на згіб і ўдар;

  3. дастатковую цеплаўстойлівасць — здольнасць інстру-ментальных матэрыялаў мала мяняць свае ўласцівасці, і ў першую чаргу цвёрдасць, пры павышэнні тэмпературы;

  4. цеплаправоднасць — уласцівасць матэрыялу адводзіць цяпло з зоны рэзання ў цела інструменту;

  5. зносатрываласць — здольнасць інструменту захоўваць сваю геаметрыю і памеры ў працэсе работы;

  6. хімічную трываласць — уласцівасць інструментальнага матэ-рыялу не ўступаць ва ўзаемадзеянне з апрацоўваемым матэрыялам;

  7. нізкія каэфіцыенты трэння ў зоне кантакту «інструмент —апрацоўваемы матэрыял», якія ўплываюць на цепланапружанасць працэсу рэзання;

  8. здольнасць інструментальнага матэрыялу да пайкі і зваркі;

  9. здольнасць да загартоўкі, у тым ліку і аб’ёмнай;

10) здольнасць захоўваць сваю форму і памеры падчас тэрмічнай апрацоўкі;

11) здольнасць да апрацоўкі ціскам, рэзаннем, асабліва шлі-фаваннем.

У працэсе эксплуатацыі ўлічваецца кошт інструментальнага матэрыялу. Асаблiва дакладна трэба ажыццяўляць выбар iнструментальнага матэрыялу па ўласцiвасцях i кошту пры вырабе масавага, серыйнага iнструменту як у металаапрацоўчай, так i ў дрэваапрацоўчай галiнах народнай гаспадаркi.