Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юрчак Д. В. Ахова г_сторыка-культурнай спадчаны...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
79.34 Кб
Скачать

8. Права уласнасці на гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Агульныя прынцыпы ўласнасці. Абавязкі і правы ўласнікаў матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў. Змена ўласніка каштоўнасці. Пазбаўленне правоў уласнікаў і карыстальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў (канфіскацыя). Вызначэнне правоў уласнасці на гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія на момант іх выяўлення не маюць уласніка; на нанава выяўленыя, утоеныя раней матэрыяльныя аб'екты, не набыўшыя статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Умовы прыватызацыі жылых памяшканняў у дамах (кватэрах), якія з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Уласнасць на архіўныя фонды і архіўныя дакументы. Закон "Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь". Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Спісы крыніц фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду. Установы дзяржаўнай архіўнай службы. Звод Нацыянальнага архіўнага фонду. Ахоўнае абавязацельства паміж дзяржавай і ўладальнікам архіўных дакументаў. Парадак выдачы ахоўных абавязацельстваў. Права ўласнасці на архіўныя дакументы пры рэарганізацыі, ліквідацыі, прыватызацыі юрыдычнай асобы ці страце ўласніка.

Уласнасць па прадметы музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Закон "Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь". Задачы музейнага фонду. Склад музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Віды музеяў па формах уласнасці. Шляхі камплектавання музейнага фонду. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэнне. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый. Роля экспертных камісій Міністэрства культуры і фондава-закупачных камісій музеяў. Кантроль за станам і выкарыстаннем музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

9. Асаблівасці зберажэння і утрымання помнікаў на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на чаэс.

Функцыі і задачы Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, пацярпеўшых ад

аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзяржаўная праграма па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльская АЭС. "Звод помнікаў археалогіі чарнобыльскай зоны". Збор і апрацоўка звестак аб наяўнасці помнікаў гісторыі, архітэктуры і культуры ў населеных пунктах, якія падлягалі адсяленню.

Кансервацыя помнікаў і дэзактывацыя твораў мастацтва, каштоўных кніг, абразоў. Распрацоўка спосабаў іх захавання. Спыненне дзейнасці Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Дзейнасць экспедыцый ІМЭФ імя К.Крапівы НАНБ.

10. Вываз, рэстытуцыя і вяртанне гісторыка-культурнай спадчыны.

Асаблівасці вывазу за мяжу і легальнае знаходжанне каштоўнасцей па-за межамі Беларусі. Абмежаванні на вываз гісторыка-культурных каштоўнасцяў і асобных прадметаў, маючых гістарычную і культурную каштоўнасці.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія незаконна знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь. Агульныя пытанні рэстытуцыі і вяртання незаконна вывезеных каштоўнасцяў. Беларуская спадчына за мяжой: асноўныя асяродкі і помнікі нацыянальнай спадчыны. Дзейнасць дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў па пытыннях вяртання: праблемы і дасягненні.