Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юрчак Д. В. Ахова г_сторыка-культурнай спадчаны...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
79 Кб
Скачать

6. Наданне статусу і улік гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Крытэрыі адбору матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Разгляд прапаноў аб наданні матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Наданне і пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Улікавыя дакументы. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Парадак уключэння аб'ектаў у Дзяржаўны спіс. Структура Дзяржаўнага спіса. Перагляд Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і яго публікацыя. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

7. Захаванне, утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Меры па захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцей. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ахова асяроддзя матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей і іх зоны: ахоўная, рэгулюемай забудовы, аховы прыроднага наваколля, аховы культурнага слоя. Ахоўныя дошкі.

Зберажэнне рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Калекцыя і правы ўласніка калекцыі.

Віды работ, якія маюць адносіны да помнікаў гісторыі і культуры: дагляд, рамонт, натурныя даследавані, кансервацыя, рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя, аднаўленне, прыстасаванне, дапаўненне, раскрыцце. Рэстаўрацыйныя тэорыі. Прынцыпы рэстаўрацыі. Віды рэстаўрацыйных работ. Рэстаўрацыя ці аднаўленне: адрозненні і сутнасць выбару. Прыстасаванне помнікаў.

Парадак правядзення работ на помніках гісторыі і культуры. Права допуску на правядзенне работ на помніках і парадак выдачы дазволаў.

Доўгатэрміновая праграма распрацоўкі і здзяйснення праектаў рэгенерацыі гарадской забудовы ў 2002-2015 гг. Правядзенне даследчых работ па інвентарызацыі і пашпартызацыі гістарычнай забудовы. Зона аховы ў гістарычных гарадах. Прававая паслядоўнасць арганізацыі навукова-даследчых, праектных і рэстаўрацыйных работ на помніках. Сістэма атрымання і выдачы адпаведнай зыходнай дазваляльнай дакументацыі, яе структура. Парадак правядзення работ на матэрыяльных каштоўнасцях. Навуковае кіраўніцтва і прававая роля навуковага кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні навуковых, праектных і вытворчых работ па рэстаўрацыі.

Захаванне малых гарадоў. Малыя гарады як захавальнікі гістарычнай і культурнай спадчыны. Мястэчкі Беларусі, спецыфічнай асаблівасці іх планіроўкі. Захаванне прынцыпаў развіцця і рэгіянальнай спецыфікі малых гарадоў. Аднаўленне і ахова каштоўных і значымых будынкаў малых гарадоў. Праблемы ўдасканалення архітэктурнага і прасторавага асяроддзя невялікіх гарадскіх пасяленняў. Архітэктурны савет краін Цэнтральная і Усходняй Еўропы (АССЕЕ). "Устойлівыя каштоўнасці архітэктуры малых гарадоў" на Кангрэсе Міжнароднага саюза архітэктараў у г. Стамбуле.

Захаванне і прыстасаванне помнікаў грамадзянскага дойлідства. Гістарычныя цэнтры гарадоў, гарадскія гістарычныя прадмесці. Гістарычныя ансамблі і сучасная забудова горада. Ахова і выкарыстанне помнікаў горадабудаўніцтва. Помнікі грамадзянскага дойлідства, іх аднаўленне і адаптацыя. Навучальна-адукацыйныя збудаванні, іх захаванне і прыстасаванне. Паштовыя станцыі і вакзалы, іх выкарыстанне. Тэатральна-

відовішчныя збудаванні, іх захаванне і прыстасаванне. Корчмы, рэстараны, гасцініцы як асобная катэгорыя аб'ектаў грамадзянскага дойлідства, іх захаванне. Гандлёвыя рады, іх захаванне і прыстасаванне. Гістарычнае жылое асяроддзе: прыклады захавання і адаптацыі. Гістарычныя аб'екты манументальнай архітэктуры і іх уключэнне ў структуру горадабудаўнічай забудовы і гарадскіх рэакрэацый.

Ахова і прыстасаванне помнікаў народнага дойлідства. Пастанова Савета Міністраў БССР аб стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Структура музея. Праблемы фарміравання музеяў пад адкрытым небам. Актуальнасць выяўлення помнікаў драўлянага дойлідства. Аптымальныя формы захавання і прыстасавання да сучасных умоў помнікаў народнага дойлідства.

Ахова помнікаў прыроды. Першыя пастановы СНК БССР аб аховы помнікаў прыроды. Ахова помнікаў прыроды ў Заходняй Беларусі. Сістэматычная ахова ўнікальных аб'ектаў. Пастанова Савета Міністраў БССР "Аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР". Актуальнасць праблемы захавання паркаў і асноўныя элементаў гістарычнага паркавага ландшафту. Класіфікацыя паркаў па ступені іх захаванасці і па стылёвых асаблівасцях. Меры па захаванні паркавых кампазіцый і збудаванняў. Структура аховы і выкарыстання помнікаў прыроды і экалогіі: нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі на тэрыторыі Беларусі. Экамузеі. Гісторыка-культурны запаведнік "Заслаўе". Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік "Нясвіж".

Помнікі археалогіі, іх ахова і выкарыстанне. Прадмет археалагічных раскопак. Ахова археалагічных аб'ектаў пад час земляных і будаўнічых работ. Правілы заключэння і выканання дамоў будаўнічага падраду. Меры па ахове археалагічных аб'ектаў. Хартыя Міжнароднага савета помнікаў і славутых месцаў (ІСОМOS) па ахове і выкарыстанні археалагічнай спадчыны. Еўрапейская археалагічная канвенцыя. Падводная археалогія як новы кірунак гістарычнай навукі. Канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове падводнай культурнай спадчыны. Аб'екты падводнай культурнай спадчыны Беларусі.