
- •Змест вучэбнага матэрыяла
- •1. Уводзіны
- •2. Гістарычныя этапы ў вывучэнні, ахове і выкарыстанні помнікаў і гісторыка-культурнай спадчыны
- •3. Развіццё аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь
- •6. Наданне статусу і улік гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
- •7. Захаванне, утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
- •8. Права уласнасці на гісторыка-культурныя каштоўнасці.
- •9. Асаблівасці зберажэння і утрымання помнікаў на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на чаэс.
- •10. Вываз, рэстытуцыя і вяртанне гісторыка-культурнай спадчыны.
- •11. Эканамічнае забеспячэнне дзейнасці па зберажэнню, аднаўленню і памнажэнню гісторыка-культурнай спадчыны.
- •12. Адказнасць за парушэнне дзеючага заканадаўства у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
- •Тэматычны план курса "Ахова і выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры" (IV курс, 8 семестр, 30/20, экзамен)
- •Літаратура Крыніцы па курсу
- •Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Тэма 1. Ахова гісторыка-культурна спадчыны як сацыяльны феномен.
- •Тэма 2. Гістарычныя этапы ў вывучэнні і ахове помнікаў гісторыі і культуры.
- •Тэма 3. Развіццё аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Метадычныя рэкамендацыі для студэнта
- •Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыка
- •Прыкладныя пытанні да выніковага тэсту:
- •Модуль 2. Агульныя пытанні классіфікацыі, выяўлення, уліку, захавання і зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны
- •Тэма 4. Классіфікацыя гісторыка-культурнай спадчыны.
- •Тэма 5. Выяўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
- •Тэма 6. Адбор, улік і зберажэнне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
- •Тэма 7. Правядзенне работ на ахоўваемых аб’ектах. Ахова і выкарыстанне асобных катэгорый помнікаў
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў:
- •Метадычныя рэкамендацыі для студэнта
- •Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыка
- •Модуль 3. Пытанні вывазу і вяртання гісторыка-культурнай спадчыны. Прыцягненне да адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне аховы помнікаў.
- •Тэма 8. Вываз, рэстытуцыя і вяртанне гісторыка-культурнай спадчыны.
- •Літаратура
- •Тэма 9. Адказнасць за парушэнне дзеючага заканадаўства у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
- •Літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі для студэнта
- •Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыка
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”
АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ
Вучэбна-метадычныя матэрыялы
для спецыяльнасці
1-23 01 12-04 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)”
Складальнік:
Юрчак Дзяніс Валер’евіч
Витебск
2012
Уводзіны
Курс "Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі» уваходзіць у сістэму тэарэтыка-метадалагічнай падрыхтоўкі спецыялістаў музейна-турысцкай галіны. Атрыманыя ў працэсе вывучэння курса веды дапамогуць студэнтам глыбей авалодаць асновамі прафесійнага майстэрства, будуць спрыяць выпрацоўцы навыкаў самастойнай працы, адэкватнай ацэнцы навуковых фактаў і канцэпцый, а таксама спатрэбяцца ў практычнай дзейнасці ў выпадку працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Мэта вывучэння дысцыпліны: знаёмства студэнтаў з эвалюцыяй і асаблівасцямі айчыннага заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама рэалізацыяй ахоўных мерапрыемстваў на практыцы.
Задачы выкладання дысцыпліны:
Пазнаёміць студэнтаў з агульнымі праблемамі захавання помнікаў гісторыі і культуры,
Акрэсліць стнаўленне айчыннага і замежнага заканадаўства,
Вызначыць і ахарактаразаваць існуючую дзяржаўную сістэму кіравання ў дадзенай сферы;
Даць веды пра асаблівасці рэалізацыі дзеючага заканадаўства на практыцы і механізмы кантролю за яго выкананнем.
Дадзены курс займае важнае месца пры падрыхтоўцы мэнэджэраў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызму, так як садзейнічае фарміраванню прафісійных уменняў па выяўлённю аб’ектаў, прэтэндуючых на статус гісторыка-культурнай спадчыны, іх навуковай фіксацыі і уключэнню ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Курс мае практычную скіраванасць, бо дазваляе падрыхтаваць спецыялістаў-практыкаў у галіне прымянення айчыннага ахоўнага заканадаўства ў дачыненні да існуючай гісторыка-культурнай спадчыны.
Праграма курса пабудавана з улікам дзяржаўнага стандарту вышэйшай адукацыі і вучэбнага плана гістарычнага факультэта ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П.М.Машэрава ».
Выбар тым семінарскіх заняткаў ажыццяўляецца на аснове дадзенай праграмы. Асноўнай формай работы студэнтаў з'яўляюцца даклады па найважнейшых праблемах курсу і іх абмеркаванне. Завяршае працу па вывучэнні курсу экзамен, да якога дапускаюцца студэнты, праслухалі курс лекцый і паспяхова працавалі на семінарскіх занятках.
Змест вучэбнага матэрыяла
(у разгорнутым выглядзе тэксты лекцый размешчаны ў сістэме Moodle)
1. Уводзіны
Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Мэты і задачы курса. Сувязь з іншымі навукамі і вучэбнымі дысцыплінамі.
Агульныя паняцці “помнік”, “каштоўнасць” і “спадчына”. З’яўленне і эвалюцыя культу спадчыны. Стаўленне грамадства да помнікаў у розныя эпохі. Гісторыка-культурная спадчына і ідэнтычнасць: асноўныя падыходы. Вызначэнне гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Помнік і яго сучасная інтэрпрытацыя.
Праблема вандалізму. Прычыны знікнення гісторыка-культурнай спадчыны ў свеце. Асноўныя этапы знішчэння гісторыка-культурнай спадчыны на беларускіх землях.
2. Гістарычныя этапы ў вывучэнні, ахове і выкарыстанні помнікаў і гісторыка-культурнай спадчыны
Змяненне стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны ў сусветнай практыцы. Першыя ахоўныя мерапрыемствы, стварэнне адмысловага заканадаўства і ўстаноў. Развіццё аховы помнікаў у дзяржавах Еўропы, ЗША і інш. краінах. Зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны ў Расійскай імперыі і СССР. Сучасныя агульнасусветныя тэндэнцыі ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Ахова помнікаў гісторыі і культуры і іх вывучэнне на Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Першыя кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы. Пачатак археалагічнага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Роля грамадскасці і дзяржаўных устаноў.
Вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры і іх ахова ў БССР (1919-1991 гг.). Асаблівасці стаўлення да дасавецкай спадчыны. Развіццё аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў пасляваенны час: папулярызацыя помнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, станаўленне заканадаўства, дзейнасць Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
3. Развіццё аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь
Арганізацыя дзяржаўнай службы аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Рэспублікі Беларусь. Прынцыпы і асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Кампетэнцыі Прэзідэнта, Парламента, Савета Міністраў, Міністэрства культуры і мясцовых улад. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Паўнамоцтвы органаў архітэктуры, рэстаўрацыі і Дзяржбуднадзора ў галіне аховы помнікаў гісторыі і культуры. Распрацоўка і зацвярджэнне праектнай дакументацыі.
Роля грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Беларусскае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: роля і дзейнасць. Беларускі фонд культуры і яго задачы.
Айчыннае заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны: эвалюцыя, структура і змест. Канстытуцыйнае замацаванне абавязку зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны. Міжнародныя акты ў галіне аховы помнікаў і іх месца ў нацыянальным праве. Міжнародныя пагадненні (Пакт Рэрыха, Афінская хартыя, Гаагская канвенцыя 1954 г., Венецыянская хартыя 1964 г., Хартыя аб ахове гістарычных гарадоў і інш.). Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”: распрацоўка, змест, магчымасць удасканалення.
4. Класіфікацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Рэспублікі Беларусь.
Віды і падвіды каштоўнасцяў: матэрыяльныя і духоўныя; нерухомыя і рухомыя, фіксаваныя і ўвасобленыя. Эталон фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Дакументальныя помнікі, запаветныя мясціны, помнікі археалогіі, помнікі архітэктуры, помнікі гісторыі, помнікі горадабудаўніцтва, помнікі мастацтва.
5. Выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць.
Прафесійнае выяўленне помнікаў гісторыі і культуры. Асаблівасці прафесійнага выяўлення асобных відаў помнікаў. Выяўленне архітэктурных і этнаграфічных помнікаў. Археалагічныя разведкі. Працэдура атрымання дазволу на археалагічныя работы. Адкрыты ліст. Паведамленне пра выяўлены аб’ект.
Выпадковае выяўленне: асаблівасці і юрыдычныя наступствы. Узнагарода за выяўленне каштоўных у гісторыка-культурных адносінах матэрыяльных аб'ектаў. Скарбы і скарбашукальніцтва. Катэгорыі скарбаў. Дзейнасць “чорных археолагаў”.
Асаблівасці выяўлення нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.