Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекций по политологии.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.31 Mб
Скачать

4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні

Падзеі, якія адбыліся ў другой палове ХХ ст., істотна змянілі геапалітычныя рэаліі ў свеце. У шэрагу найбольш прыкметных, на думку палітолага Я. Сапёлкіна, варта адзначыць наступныя:

а) распад сацыялістычнай сістэмы і СССР, у выніку з'явіліся новыя незалежныя дзяржавы, якія аддзялілі Расію ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пагоршыўся стан Расіі і скараціўся яе міжнародны ўплыў;

б) ліквідацыя біпалярнага міру, які быў заснаваны на функцыяніраванні двух цэнтраў моцы (сілы). Адзінай звышдзяржавай засталіся ЗША. У той жа час з'яўляюцца ініцыятывы аб фарміраванні шматпалярнага міру;

в) утварэнне новых суверэнных дзяржаў – з'явілася 15 краін, частка якіх арыентуецца на заходнія краіны, другія не вызначыліся, трэція – на садружнасць з Расіяй;

г) стварэнне СНД, Саюза Расіі і Беларусі – гэта ўмацоўвае супрацоўніцтва краін у эканамічнай, палітычнай, духоўнай і іншых сферах грамадскага жыцця;

д) узмацненне экспансіі ЗША і пашырэнне НАТО, іх імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву іншыя краіны свету, што ўскладняе міжнародныя адносіны;

е) актывізацыя азіяцкіх дзяржаў (Кітай, Японія, В'етнам), у якіх назіраецца павышэнне тэмпаў эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця, узрастае міжнародная дзейнасць і знешняя палітыка;

ж) узрастанне ўплыву ісламскіх дзяржаў Бліжняга і Сярэдняга Усходу;

з) сюды таксама варта далучыць праявы міжнароднага тэрарызму.

Геапалітычныя асновы палітыкі беларускай дзяржавы складаюць, на думку С. Парэчынай, комплекс ідэй і ўяўленняў беларускага народа аб прынцыпах правядзення знешняй палітыкі Беларусі, мерах па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, месцы і ролі Беларусі ў міжнародных працэсах.

Геапалітычныя асновы Рэспублікі Беларусь:

а) Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Гэта магчыма пры эфектыўным функцыяніраванні палітычнай сістэмы дзяржавы: грамадзянскім міру; нацыянальнай згодзе; сацыяльнай стабільнасці; прывядзенні патэнцыялу беларускага войска ў адпаведнасць з новымі рэаліямі геастратэгічных, ваенна-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінаў; забеспячэнні эканамічнай, энэргетычнай, харчовай, сацыяльнай, экалагічнай, інфармацыйнай бяспекі; паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі.

б) Нейтралітэт, які грунтуецца на наступным: Беларусь не мае якіх-небудзь тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых краін і не прызнае падобных прэтэнзій да яе з боку іншых дзяржаў; Беларусь – без'ядзерная зона; Беларусь імкнецца да стварэння нейтральнай дзяржавы і адмаўляецца ад удзелу ў войнах і ваенна-палітычных канфліктах за межамі сваёй тэрыторыі.

в) Міжнароднае супрацоўніцтва, якое арыентавана на: паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй (пры захаванні прынцыпаў суверэннай роўнасці і самастойнасці); інтэграцыя ў межах СНД (адзіная эканамічная прастора і сістэма калектыўнай бяспекі); аднаўленне канструктыўнага дыялогу з Еўропай па пытаннях узаемакарыснага супрацоўніцтва; усталяванне адносін з аб'яднанай Еўропай на прынцыпах узаемаразумення і добрасуседства; Беларусь будзе прысутнічаць ва ўсіх рэгіёнах свету, дзе гэта эканамічна карысна і ў адпаведнасці з яе нацыянальнымі інтарэсамі; паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі; прызнанні за ЗША ролі міжнароднага лідара пры ўмовах неўмяшальніцтва ЗША ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь.

З'яўляючыся адной з краін, заснавальніц ААН, Беларусь выступае за павышэнне яе ролі ў вырашэнні міжнародных праблем і прыярытэт прынцыпаў міжнароднага права.

Рэспубліка Беларусь імкнецца да супрацоўніцтва з усімі краінамі свету па пытанннях забеспячэння міжнароднай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, аказання гуманітарнай дапамогі.