
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі
- •Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
- •2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
- •3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
- •Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
- •1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
- •2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу
- •3. Еўрапейская палітычная думка хіх ст. – пачатку хх ст.
- •4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
- •5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
- •Лекцыя 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення
- •1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
- •2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
- •3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
- •4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
- •5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
- •Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
- •1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
- •2. Структура і функцыі палітычных сістэм
- •3 Тыпалогія палітычных сістэм
- •4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
- •Лекция 5. Политические режимы
- •1. Понятие политического режима, его типы
- •2. Авторитарный политический режим: сущность и характерные черты
- •3. Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
- •4. Демократический режим: условия, принципы, критерии, модели. Измерение демократии
- •Экономические условия демократии
- •Социально-экономические условия демократии
- •Принципы и основные критерии демократии
- •Измерение демократии
- •Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
- •1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
- •2.Тыпы і формы дзяржавы
- •2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
- •2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу
- •3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады
- •1. Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
- •2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва
- •3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
- •4. Судовая ўлада.
- •Лекцыя 8. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі
- •1. Палітычная партыя: паняцце, тыпы і роля ў механізме палітычнай улады
- •2. Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
- •3. Грамадскія арганізацыі і грамадскія рухі
- •4. Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі
- •Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
- •Сутнасць і структура палітычнага працэса
- •2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе
- •3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу
- •Лекция 10. Деятельность субъектов политического процесса
- •Классификация субъектов политики
- •2. Политические элиты, типология и специфические черты
- •3. Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
- •Политическое поведение
- •Лекция 11. Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации
- •1. Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
- •Выражение воли избирателей составляет суть функции делегирования народного суверенитета органам власти;
- •2. Типы избирательных систем. Избирательная система Республики Беларусь. Референдум
- •Референдум
- •3. Средства массовой информации и коммуникации (сми). Виды сми
- •4. Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
- •Лекция 12. Политические конфликты
- •1. Понятие и типология политических конфликтов
- •2. Применение насилия в политике. Терроризм
- •3. Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
- •1. Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
- •2. Этапы политической модернизации
- •3. Волны политической модернизации
- •4. Политическая модернизация Беларуси
- •Лекция 14. Политическая культура и политическая социализация
- •1. Политическая культура: типология, структура и функции
- •2. Сущность, уровни и типы политического сознания
- •3. Политическая социализация
- •Лекция 15. Политические идеологии
- •1. Понятие, структура и функции идеологии
- •2. Либерализм
- •3. Консерватизм
- •4. Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
- •5. Анархизм
- •Лекцыя 16. Сістэма сучасных міжнародных адносін
- •1. Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
- •2. Узроўні і віды міжнародных адносін Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
- •3. Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
- •4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
- •Лекцыя 17. Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка
- •Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
- •1 Клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):
- •2 Клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):
- •3 Клас – агульначалавечыя (субглабальныя):
- •2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
- •3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
- •4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні
- •Літаратура
- •Паліталогія
Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
Сутнасць і структура палітычнага працэса.
Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе.
Фазы палітычнага працэсу.
Паліталогія вывучае не толькі палітычныя інстытуты, але і працэсы выпрацоўкі і прыняцця палітычных рашэнняў, узаемадзеянняў урада, парламента, партый і іншых палітычных сіл. Даследуюцца прычыны ўзнікнення той ці іншай палітычнай праблемы, як гэта праблема становіцца актуальнай (трапляе ў павестку дня – С.Рашэтнікаў) для грамадства, як на яе рэагуюць інстытуты кіравання, якія рашэнні прынімаюцца для яе вырашэння. Размова ідзе аб палітычнай практыцы, арганізацыйнай і кантрольнай дзейнасці, канкрэтным кіраванні, падборы і растаноўцы кадраў, абмеркаванні і прыняцці рашэнняў, абмену інфармацыяй паміж суб'ектамі палітычнага працэса і іншым. А гэта і ёсць палітычны працэс, які фарміруецца і накіроўваецца найперш тымі, хто знаходзіцца пры ўладзе, прынімае асноўныя палітычныя рашэнні.
Сутнасць і структура палітычнага працэса
Палітычны працэс непарыўна злучаны з мінулым і накіраваны ў будучае, нягледзячы на тое, што здзяйсняецца цяпер. Ён адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распрацовак вучоных, а з'яўляецца вынікам скрыжаванняў, барацьбы інтарэсаў розных палітычных сіл, сацыяльных груп, паводзін гэтых груп і грамадзян, іх уяўленняў аб тым, што яны хацелі б атрымаць ад урада і дзяржавы.
Як адзначае палітолаг С. Рашэтнікаў, палітычны працэс стымулюе сацыяльныя перамены. У працэсе сваёй дзейнасці людзі ўплываюць на палітычную сістэму грамадства, ствараюць адны яе элементы і разбураюць іншыя, падтрымлівюць пэўныя палітычныя сілы і прыводзяць іх да ўлады, адмаўляючы ў даверы іншым. Тым самым фарміруецца дзяржаўная палітыка, адлюстроўваючая запатрабаванні тых ці іншых сацыяльных груп. Палітычны працэс выступае як вынік узаемаўплыву груп, як дзеянні ўраду і іх уплыў на стан грамадства.
Палітычны працэс – гэта сукупная дзейнасць суб'ектаў, шляхам якой адбываецца фарміраванне, змяненне, пераўтварэнне і функцыяніраванне палітычнай сістэмы грамадства. Палітычны працэс – гэта тэхналогія ўвасаблення ўлады.
Змест палітычнага працэса можа быць розным: распрацоўка якой-небудзь канцэпцыі, фарміраванне грамадскай думкі, стварэнне новых кіруючых структур, правядзенне выбараў і г.д.
Складаецца з наступных элементаў:
- суб'екта, носьбіта ўлады;
- аб'екта, які павінен быць створаны альбо дасягнуты як мэта працэса;
сродкаў, метадаў, рэсурсаў, выканаўцаў працэса.
Рэсурсамі бываюць веды, навука, тэхнічныя і фінансавыя сродкі, настроі мас, ідэалогія, грамадская думка і іншыя фактары.
Арганізацыя палітычнага працэса пачынаецца з ідэі, распрацоўкі плана, канцэпцыі. Затым, выбіраецца мэта, далей задачы, сродкі, метады, рэсурсы, выканаўцы, тэрміны і г.д.; колькасць удзельнікаў, іх склад. Выканаўцы павінны адпавядаць узнятымі перад імі задачамі і валодаць адпаведнымі сродкамі, ведамі, навыкамі. У працэсе рэалізацыі розных палітычных праектаў фарміруецца палітычнае жыццё краіны. Палітычны працэс уяўляе з сябе відовішча, рытуал, тэатр з адпаведнымі дзеючымі асобамі, перамогамі і паражэннямі, атрыбутамі славы, улады, дзяржаўнай сімволікай і г.д.
Нязгода паміж элементамі альбо разбурае працэс, альбо прыводзіць да непрадбачных вынікаў. Вынік палітычнага працэса залежыць ад сукупнасці як унутраных, так і знешніх фактараў. У першую чаргу ад наяўнасці рэсурсаў, спрыяльных ці не знешніх умовах, ад выбраных сродкаў, метадаў, выканаўцаў. У праекце палітычнага процэсу павінны ўлічвацца як унутраныя, так і знешнія фактары, але ж менавіта ўнутраныя здольныя разбурыць працэс, змяняючы колькасць яго актыўных прыхільнікаў і ўдзельнікаў, тэрміны завяршэння і вынікі.
У навуковай літаратуры вылучаюць наступныя рэжымы існавання палітычнага працэсу:
а) рэжым функцыяніравання;
б) рэжым развіцця;
в) рэжым упадку.
Ва ўмовах рэжыма функцыяніравання палітычная сістэма вытварае склаўшыеся адносіны паміж грамадзянамі і дзяржаваю, элітамі і масамі. Уладныя структуры больш прытрымліваюцца традыцыі, чым укараняюць новае; выкарыстоўваюць састарэлыя, звычайныя механізмы ўладарства, пераемнасць у развіцці палітычных сувязяў. Падобнае было ў 1970-я – 1980-я гады ў СССР, у час кіравання дзяржаваю Л. Брэжнева, што прывяло да "застою", які парадзіў крызіс і абвастрэнне адносінаў паміж уладаю і народам, калапс эканомікі.
Ва ўмовах рэжыма развіцця ўлады імкнуцца вывесці палітыку на новы ўзровень, прымяніць метады кіравання, якія адпавядаюць адбываючымся пераменам як унутры грамадства, так і на міжнароднай арэне. Пры гэтым палітычнае развіццё суправаджаецца барацьбой розных тэндэнцый і ідэалагічных накірункаў. У выніку адбываецца рух наперад, паляпшаецца жыццё народа, узрастае легітымнасць улады, аднаўленне і ўдасканаленне эканомікі. Напрыклад, у пасляваенны час у заходнееўрапейскіх дзяржавах адбылося ўзмацненне сацыяльнай абароны насельніцтва, змяншэнне супярэчнасцей, узмацненне дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Пасля "нафтавага шока" 1973 года, які быў выкліканы палітыкай арабскіх краін, было вырашана ўкараняць рэсурсазберагаючыя тэхналогіі. Своечасовасць змен дазваляе дзяржаве прыстасавацца да новых умоў, пераадлолець крызісы, пазбегнуць значнай сацыяльнай канфрантацыі.
Ва ўмовах рэжыма ўпадку назіраецца распад палітычнай цэласнасці, перавага цэнтрабежных тэндэнцый над інтэграцыяй. Рашэнні, якія прынімаюцца ўладамі, не выконваюцца, улада губляе легітымнасць, давер народа.