Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекций по политологии.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
05.01.2020
Размер:
1.31 Mб
Скачать

2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва

У выпадках, калі глава дзяржавы ачольвае абсалютную ці дуалістычную манархію, ці з'яўляецца прэзыдэнтам у прэзыдэнцкай рэспубліцы – ён увасабляе выканаўчую ўладу. Пры іншых формах кіравання выканаўчая ўлада – гэта ўрад начале са старшынёю (прэм'ер-міністр, канцлер і г.д.).

Віды глаў дзяржавы:

а) манарх (Вялікабрытанія, Бельгія, Японія, Нідэрланды, Саудаўская Аравія, Катар, Свазіленд і інш) – вядомы тры спосабы, шляхам якіх манарх займае прэстол: атрыманне ў спадчыну, выбранне сваёй сем'ёю ці старэйшынамі дынастый, выбранне іншымі манархамі, якія ачольваюць суб'екты федэрацый дзяржавы (Малайзія);

б) прэзыдэнт (Беларусь, Расія, ЗША і г.д.) – гэтую пасаду можна атрымаць шляхам выбрання народам, грамадзянамі; выбрання парламентам; спецыяльнымі калегіямі;

в) глава ў выглядзе калегіяльнага органа (СССР, Куба), які выбіраецца парламентам, прычым пэўныя паўнамоцтвы перададзены аднаму з прадстаўнікоў гэтага органа;

г) глава па сумяшчальніцтву (землі ў ФРГ) – гэтую функцыю выконвае глава ўрада ў землях Германіі (зямля – суб'ект федэрацыі);

д) генерал-губернатар (Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя і інш.) – прадстаўнік брытанскага манарха ў дзяржавах Садружнасці (былых дамініёнах), гэта вельмі значная пасада, бо главенцтва брытанскай манархіі вельмі ўмоўнае;

е) узурпатары (ваенныя перавароты) – атрыманне ўлады незаконным шляхам;

ж) племянны правадыр (Заходняя Самоа) – такая форма главы дзяржавы засталася толькі ў адной дзяржаве. Уладарыць там пажыццёва Маметоа Танумафілі 2-гі. Пасля яго смерці будзе выбраны прэзыдэнт.

У розных крыніцах адзначаны розныя варыянты паўнамоцтваў главы дзяржавы. Але магчыма вылучыць найбольш характэрныя і спецыфічныя паўнамоцтвы главы дзяржавы.

М. Чудакоў вылучае наступныя паўнамоцтвы главы дзяржавы:

  • прадстаўнічыя – глава дзяржавы ўвасабляе сабою сваю краіну падчас значных падзеяў у дзяржаўным жыцці, здзяйснення афіцыйных візітаў у іншыя краіны, міжнародных форумаў, правядзення перамоваў і падпісання дамоў, пагадненняў;

  • галоўны дыпламат – паўнамоцтвы ў сферы міжнародных адносін альбо ў вобласці знешняй палітыкі;

  • дзяржаўнае кіраванне – прызначае ўрад, фарміруе выканаўчую ўладу (рэальна ці намінальна);

  • заканадаўчыя – ініцыіраваць законапрект, скліканне і роспуск парламента, права вета, выдання актаў, якія могуць мець заканадаўчы характар і інш.;

  • ваенная сфера – вярхоўны галоўнакамандуючы;

  • сфера асабовага статуса – узнагароджванне ордэнамі і медалямі, прысваенне розных званняў, прадастаўленне грамадзянства;

  • дзяржаўная бяспека – каардынацыя пытанняў, якія тычацца выведкі, контрвыведкі, барацьбы з тэрарызмам і г.д.;

  • надзвычайныя паўнамоцтвы – права ўвядзення ці прызначэння надзвычайнага становішча ў дзяржаве;

  • сфера эканомікі – выбар эканамічных прыярытэтаў, вызначэнне эканамічнага курса краіны.

Гэта найбольш універсальныя паўнамоцтвы главы дзяржавы.

Інстытут прэзыдэнцтва.

Галоўным і найбольш значным адрозненнем прэзыдэнта рэспублікі ад манарха ў тым, што пасада прэзыдэнта выбарная. Главой дзяржавы ў рэспубліцы фармальна і юрыдычна можа быць выбраны практычна любы грамадзянін, якія адпавядае ўсім устаноўленым цэнзам. Прэзыдэнт выбіраецца на пэўны тэрмін. Гэта часовая пасада.

Вельмі важную ролю адыгрывае прэзыдэнт у прэзыдэнцкай рэспубліцы. У такой дзяржаве прэзыдэнт ачольвае выканаўчую ўладу і сумяшчае ў адной асобе паўнамоцтвы главы дзяржавы і главы ўрада (ЗША, Мексіка, Венесуэла, Егіпет і інш.).

Значная роля прэзыдэнта ў краінах са змешанай формай кіравання (Францыя, Партугалія, Польша і інш). Ён валодае шырокімі паўнамоцтвамі як палітычны кіраўнік краіны ў сферы выбару асноўных эканамічных прыярытэтаў і накірункаў, у сферы міжнародных адносін; істотнымі сродкамі ўздзеяння на заканадаўчы працэс; рэальнай выканаўчай уладаю; кіруе войскам, сіламі правапарадку, тысячамі дзяржаўных службоўцаў і г.д.

Прэзыдэнт парламенцкай рэспублікі не валодае якой-небудзь рэальнай уладаю ў сферы эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі, актыўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі справамі не прымае. Ён выконвае функцыі сімвала дзяржавы, прадстаўнічыя функцыі.

У любым выпадку прэзыдэнт павінен добрасумленна выконваць свае абавязкі. Інакш у адносінах да прэзыдэнта можа быць распачата працэдура імпічмента.

Імпічмент – гэта адхіленне главы дзяржавы ад улады за зробленыя парушэнні канстытуцыі, закона, якія-небудзь правапарушэнні, за здзяйсненне дзеянняў, якія не сумяшчальны з высокаю пасадаю главы дзяржавы.

Значная частка навукоўцаў-дзяржавазнаўцаў мяркуюць, што найбольш рацыянальнае выкарыстоўванне пасады прэзыдэнта адбываецца тады, калі ён ачольвае выканаўчую ўладу.

Паўнамоцтвы главы дзяржавы Рэспублікі Беларусь (прэзыдэнта) сфарміраваны ў Арт. 79-89 Канстытуцыі.