
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі
- •Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
- •2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
- •3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
- •Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
- •1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
- •2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу
- •3. Еўрапейская палітычная думка хіх ст. – пачатку хх ст.
- •4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
- •5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
- •Лекцыя 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення
- •1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
- •2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
- •3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
- •4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
- •5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
- •Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
- •1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
- •2. Структура і функцыі палітычных сістэм
- •3 Тыпалогія палітычных сістэм
- •4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
- •Лекция 5. Политические режимы
- •1. Понятие политического режима, его типы
- •2. Авторитарный политический режим: сущность и характерные черты
- •3. Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
- •4. Демократический режим: условия, принципы, критерии, модели. Измерение демократии
- •Экономические условия демократии
- •Социально-экономические условия демократии
- •Принципы и основные критерии демократии
- •Измерение демократии
- •Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
- •1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
- •2.Тыпы і формы дзяржавы
- •2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
- •2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу
- •3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады
- •1. Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
- •2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва
- •3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
- •4. Судовая ўлада.
- •Лекцыя 8. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі
- •1. Палітычная партыя: паняцце, тыпы і роля ў механізме палітычнай улады
- •2. Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
- •3. Грамадскія арганізацыі і грамадскія рухі
- •4. Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі
- •Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
- •Сутнасць і структура палітычнага працэса
- •2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе
- •3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу
- •Лекция 10. Деятельность субъектов политического процесса
- •Классификация субъектов политики
- •2. Политические элиты, типология и специфические черты
- •3. Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
- •Политическое поведение
- •Лекция 11. Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации
- •1. Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
- •Выражение воли избирателей составляет суть функции делегирования народного суверенитета органам власти;
- •2. Типы избирательных систем. Избирательная система Республики Беларусь. Референдум
- •Референдум
- •3. Средства массовой информации и коммуникации (сми). Виды сми
- •4. Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
- •Лекция 12. Политические конфликты
- •1. Понятие и типология политических конфликтов
- •2. Применение насилия в политике. Терроризм
- •3. Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
- •1. Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
- •2. Этапы политической модернизации
- •3. Волны политической модернизации
- •4. Политическая модернизация Беларуси
- •Лекция 14. Политическая культура и политическая социализация
- •1. Политическая культура: типология, структура и функции
- •2. Сущность, уровни и типы политического сознания
- •3. Политическая социализация
- •Лекция 15. Политические идеологии
- •1. Понятие, структура и функции идеологии
- •2. Либерализм
- •3. Консерватизм
- •4. Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
- •5. Анархизм
- •Лекцыя 16. Сістэма сучасных міжнародных адносін
- •1. Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
- •2. Узроўні і віды міжнародных адносін Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
- •3. Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
- •4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
- •Лекцыя 17. Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка
- •Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
- •1 Клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):
- •2 Клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):
- •3 Клас – агульначалавечыя (субглабальныя):
- •2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
- •3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
- •4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні
- •Літаратура
- •Паліталогія
2.Тыпы і формы дзяржавы
Аналіз дзяржаўнасці непарыўна злучаны з вылучэннем асноўных тыпаў і форм дзяржаў. У рэальным жыцці дзяржавы розных сацыяльна-гістарычных тыпаў маюць вялікую колькасць канкрэтных мадыфікацый. Вылучаюцца і пераходныя тыпы дзяржаў. Неабходна адрозніваць ад тыпаў формы дзяржавы.
Форма дзяржавы – спосаб арганізацыі і ўвасаблення дзяржаўнай улады. Яна (форма) раскрывае як арганізавана ўлада ў дзяржаве, якімі органамі прадстаўлена, які парадак іх стварэння, якімі метадамі рэалізоўваецца ўлада.
Форма дзяржавы складаецца з трох элементаў:
формы дзяржаўнага кіравання;
формы дзяржаўнага ладу;
палітычнага рэжыму.
2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
Вядомы дзве асноўныя формы дзяржаўнага кіравання: манархія і рэспубліка.
Манархія – гэта форма кіравання, пры якой улада цалкам ці часткова сканцэнтравана ў руках аднаасобнага главы дзяржавы – манарха (караля, імператара, шаха, цара і г.д.); улада звычайна перадаецца ў спадчыну; глава дзяржавы займае пост на пэўны тэрмін і не нясе юрыдычнай адказнасці за свае дзеянні.
Існуюць неабмежаваныя (абсалютныя) і абмежаваныя (канстытуцыйныя) манархіі.
Абсалютная манархія характарызуецца ўсеўладдзем главы дзяржавы, манарх з'яўляецца адзіным носьбітам суверэнітэта, валодае вялікімі паўнамоцтвамі ў заканадаўчай, выканаўчай і судовых сферах (Саудаўская Аравія, Катар, Аман).
Канстытуцыйная манархія адрозніваецца наяўнасцю абмежавання ўлады манарха парламентам.
Пры дуалістычнай манархіі (Іарданія, Кувейт, Марока) паўнамоцтвы главы дзяржавы абмежаваны ў сферы заканадаўства, але вельмі шырокія ў сферы выканаўчай улады.
Пры парламенцкай манархіі (Вялікабрытанія, Швецыя, Данія, Іспанія, Бельгія, Японія і інш. краіны) улада главы дзяржавы практычна не распаўсюджваецца на сферу заканадаўства і значна абмежавана ў сферы выканаўчай улады. Урад фарміруецца парламентам і яму ж падсправаздачны.
Рэспубліка – гэта форма кіравання, пры якой глава дзяржавы з'яўляецца выбарным і яго магчыма змяніць, яго ўлада лічыцца вытворнай ад выбаршчыкаў ці прадстаўнічага органа. Вылучаюць тры асноўныя віды рэспублікі: прэзідэнцкую, парламенцкую і змешаную (напалову прэзідэнцкую).
Прэзыдэнцкая рэспубліка характарызуецца значнай роллю прэзідэнта ў сістэме дзяржаўных органаў. Ён адначасова і глава дзяржавы і глава выканаўчай улады. Ён выбіраецца незалежна ад парламента. Прэзідэнт самастойна фарміруе ўрад, які адказны перад ім, а не перад парламентам. Абавязковай рысай прэзідэнцкай рэспублікі павінен быць жорсткі падзел уладаў на заканадаўчую і выканаўчую. Парламент не можа вынесці вотум недаверу ўраду, але і прэзідэнт не мае правоў распусціць парламент. Парламент можа абмежаваць дзеянні прэзыдэнта з дапамогай законаў і праз зацвярджэнне бюджэту, а прэзідэнт валодае правам вета і заканадаўчай ініцыятывы (ЗША, Аргенціна, Бразілія, венесуэла, Балівія і інш.). Бываюць і "суперпрэзідэнцкія" рэспублікі (шэраг краін Азіі і Афрыкі, Рэспубліка Беларусь).
Парламенцкая рэспубліка характарызуецца фарміраваннем урада на парламенцкай аснове і ўрад адказны перад парламентам. Парламент мае магчымасць выказаць вотум недаверу ўраду, што выкліча альбо змену ўрада, альбо роспуск парламента. Глава ўрада (прэм'ер-міністр, канцлер) – першая асоба ў палітычнай іерархіі, прэзідэнт выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі (Італія, ФРГ, Індыя, Турцыя, Ізраіль і інш.).
Напалову прэзідэнцкая (змешаная) рэспубліка – у ёй спалучаюцца моцная прэзідэнцкая ўлада з эфектыўным кантролем парламента за дзейнасцю ўрада. У наяўнасці падвойная адказнасць урада перад парламентам і прэзідэнтам (Аўстрыя, Фінляндыя, Францыя, Балгарыя, Польша і інш.).