
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі
- •Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
- •2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
- •3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
- •Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
- •1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
- •2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу
- •3. Еўрапейская палітычная думка хіх ст. – пачатку хх ст.
- •4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
- •5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
- •Лекцыя 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення
- •1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
- •2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
- •3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
- •4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
- •5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
- •Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
- •1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
- •2. Структура і функцыі палітычных сістэм
- •3 Тыпалогія палітычных сістэм
- •4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
- •Лекция 5. Политические режимы
- •1. Понятие политического режима, его типы
- •2. Авторитарный политический режим: сущность и характерные черты
- •3. Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
- •4. Демократический режим: условия, принципы, критерии, модели. Измерение демократии
- •Экономические условия демократии
- •Социально-экономические условия демократии
- •Принципы и основные критерии демократии
- •Измерение демократии
- •Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
- •1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
- •2.Тыпы і формы дзяржавы
- •2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
- •2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу
- •3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады
- •1. Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
- •2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва
- •3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
- •4. Судовая ўлада.
- •Лекцыя 8. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі
- •1. Палітычная партыя: паняцце, тыпы і роля ў механізме палітычнай улады
- •2. Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
- •3. Грамадскія арганізацыі і грамадскія рухі
- •4. Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі
- •Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
- •Сутнасць і структура палітычнага працэса
- •2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе
- •3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу
- •Лекция 10. Деятельность субъектов политического процесса
- •Классификация субъектов политики
- •2. Политические элиты, типология и специфические черты
- •3. Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
- •Политическое поведение
- •Лекция 11. Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации
- •1. Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
- •Выражение воли избирателей составляет суть функции делегирования народного суверенитета органам власти;
- •2. Типы избирательных систем. Избирательная система Республики Беларусь. Референдум
- •Референдум
- •3. Средства массовой информации и коммуникации (сми). Виды сми
- •4. Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
- •Лекция 12. Политические конфликты
- •1. Понятие и типология политических конфликтов
- •2. Применение насилия в политике. Терроризм
- •3. Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
- •1. Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
- •2. Этапы политической модернизации
- •3. Волны политической модернизации
- •4. Политическая модернизация Беларуси
- •Лекция 14. Политическая культура и политическая социализация
- •1. Политическая культура: типология, структура и функции
- •2. Сущность, уровни и типы политического сознания
- •3. Политическая социализация
- •Лекция 15. Политические идеологии
- •1. Понятие, структура и функции идеологии
- •2. Либерализм
- •3. Консерватизм
- •4. Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
- •5. Анархизм
- •Лекцыя 16. Сістэма сучасных міжнародных адносін
- •1. Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
- •2. Узроўні і віды міжнародных адносін Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
- •3. Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
- •4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
- •Лекцыя 17. Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка
- •Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
- •1 Клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):
- •2 Клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):
- •3 Клас – агульначалавечыя (субглабальныя):
- •2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
- •3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
- •4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні
- •Літаратура
- •Паліталогія
3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
Каардынацыя адносін паміж буйнымі грамадскімі структурамі з'яўляецца функцыямі палітычнай улады. Улада павінна фарміраваць палітычную сістэму, палітычныя адносіны паміж дзяржаваю і грамадствам, грамадскімі групамі, класамі, палітычнымі інстытутамі, партыямі, грамадзянамі, органамі дзяржаўнага кіравання. Улада кантралюе гэтыя адносіны, пераўтвараючы іх па магчымасці ў бесканфліктныя і арганізаваныя. Як адзначае М. Дзенісюк, улада кіруе справамі грамадства і дзяржавы на розных ўзроўнях:
макраўзроўне вышэйшых цэнтральных палітычных інстытутаў, дзяржаўных устаноў, партый і арганізацый;
сярэднім узроўні, які ўтвараюць установы рэгіянальнага, абласнога і раённага маштабаў;
мікраўзроўне, які ахоплівае непасрэдна палітычныя адносіны людзей малых груп, самакіраванне. На гэтым ўзроўні фарміруюцца палітычная культура, меркаванні, перакананні людзей. Варта падкрэсліць, што гэты ўзровень не з’яўляецца ніжэйшым.
Ад функцыяніравання палітычнай улады шмат у чым залежыць тып палітычнага рэжыму ў грамадстве, адкрытасць ці закрытасць грамадства, характар палітычных адносін і іншыя палітычныя характратыстыкі дзяржавы, у тым ліку стабільнасць, аўтарытэт, падзел і супрацоўніцтва ўладаў, роля апазіцыі, дэмакратычнасць.
Такім чынам найбольш важныя грамадскія функцыі палітычнай улады:
а) падтрымка грамадскага парадку і стабільнасці;
б) выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў;
в) дасягненне грамадскай згоды;
г) прымушэнне ў імя сацыяльна-значных мэтаў і захавання стабільнасці;
д) кіраванне справамі грамадства.
У сучаснай літаратуры існуюць розныя канцэпцыі ўлады. Найбольш шырокавядомыя канцэпцыі ўлады:
прававыя, якія грунтуюца на тым, што права першаснае, а палітыка і ўлада вытворчае ад права. Ідэі прававой дзяржавы;
канцэпцыя паводзінаў (біхевіяральная) – палітычнае жыццё тлумачыцца з уласцівых чалавеку паводзінаў, яго волі, імкнення да ўлады;
рэляцыянісцкая канцэпцыя ўлады характарызуе ўладу як міжасабовыя адносіны, якія дазваляюць аднаму індывіду змяняць паводзіны другога. Гэта адносіны суб'екта і аб'екта ўлады. Аб'ект улады мае магчымасць стаць яе суб'ектамі.
4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
Механізм функцыяніравання ўлады – гэта спосабы, метады і прыёмы дзейнасці ўлады. Найбольш вядомы спосабы:
дэмакратычныя, з удзелам народа;
аўтарытарныя, калі дзейнічае аднаасобнае праўленне з частковым кантролем над подданымі;
таталітарныя, калі існуе поўны кантроль улады над грамадствам;
дэспатычныя, якія прадугледжваюць усеўладдзе, гвалт, самадурства.
Каб найлепшым чынам скарыстаць магчымасці і хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў і задаволіць інтарэсы, для ўлады вельмі важным з'яўляецца здабыццё легітымнасці.
Легітымнасць абазначае прызнанне насельніцтвам менавіта гэтай улады, яе права ўладарыць, кіраваць. Абазначае, што ўладу падтрымлівае большасць, што менавіта гэтыя законы выконваюцца асноўнай часткай грамадства.
Легітымнасць, так як яна давер і апраўданне ўлады, шчыльна звязана з маральнай адзнакай улады. Грамадзяне ўхваляюць уладу, зыходзячы з маральных крытэрыяў дабра, справядлівасці, сумленнасці, прыстойнасці. Легітымнасць неабходна каб забяспечыць падпарадкаванне, згоду без прымусу, а калі гэта немагчыма, дык для апраўдання прымусу, выкарыстоўвання сілы. Легітымная ўлада і палітыка аўтарытэтны і эфектыўны.
Легітымнасць можа быць як здабыта, так і згублена. Каб здабыць і ўтрымаць легітымнасць, давер народа, улада выкарыстоўвае аргументацыю сваіх дзеянняў і звяртаецца да вышэйшых каштоўнасцей (справядлівасці, праўды), да гісторыі, пачуццяў і эмоцыяў, настрояў, рэальнай ці выдуманай волі народа, наказам часу, навукова-тэхнічнаму прагрэсу, запатрабаванням вытворчасці, гістрычным задачам краіны і г.д. Для апраўдвання гвалту, рэпрэсій часцяком выкарыстоўваюць падзел людзей на сяброў і ворагаў. Прынцыпы легітымнасці маюць вытокі ў старажытных традыцыях, рэвалюцыйнай харызме, або ў дзейнічаючым заканадаўстве.
Адсюль – існуе тры тыпы легітымнасці ўлады :
традыцыйная – заснавана на веры ў свяшчэнны характар норм, звычаяў, традыцый, якія непарушны;
харызматычная – вера мас у асаблівыя якасці правадыра, штучнае ўзвышэнне лідэра (любоў да "бацькі нацыі", асобая місія, неабходнасць у эканамічным і палітычным развіцці "прарыва" і г.д.);
рацыянальна-прававая – на падставе заканадаўства, выбарнасці, раўнапраўя палітычных сіл, абмежавання сферы дзейнасці дзяржавы і г.д. (магчыма у дэмакратычных дзяржавах).
Сучасная беларуская дзяржаўнасць з'яўляецца рэжымам харызматычнага тыпу. Недакладнае размежаванне кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і галінамі ўлады, пагарджэнне існуючымі прававымі нормамі, палавінчаты характар законаў і іх ігнараванне – усё гэта сведчыць аб тым, што рацыянальна-прававы спосаб легітымнасці ўлады толькі фарміруецца.
Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення ў Беларусі сфармуліраваны ў артыкулах 1-8, 79, 90, 106-107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.