Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекций по политологии.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.31 Mб
Скачать

170

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ”

Ю. М. Бубнаў

І. А. Пушкін

Паліталогія

Курс лекцый

для студэнтаў усіх спецыяльнасцей

дзённай і завочнай формы навучання

Магілёў 2006

УДК 32.001

ББК 66. 0

Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін. Пратакол № 7 ад 05.04.2006 г.

Навукова-метадычным саветам УА МДУХ. Пратакол № 7 ад 23.05.2006 г.

Складальнікі :

доктар сацыялагічных навук, загадчык кафедры гуманітарных

дысцыплін УА МДУХ

Ю. М. Бубнаў

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных

дысцыплін УА МДУХ

І. А. Пушкін

Навуковыя рэцэнзенты:

кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і міжнароднага

права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”

В. Д. Выбарны

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і міжнароднага

права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”

Б. К. Малахаў

Бубнаў, Ю. М., Пушкін, І. А.

Паліталогія : Курс лекцый. – Магілёў: УА МДУХ, 2006. – 176 с.

У курсе лекцый асвятлены асноўныя паняцці палітыкі і палітычнай улады, інстытутаў дзяржаўнай улады, палітычных адносін, партый і грамадскіх арганізацый, палітычнай культуры і палітычных працэсаў. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.

УДК 32.001

ББК 66. 0

© УА “Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання”

Змест

Уводзіны

.........................................................................................................

4

Лекцыя 1.

Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі (Пушкін І.А.)...............................................................

5

Лекцыя 2.

Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі

(Пушкін І.А.)..................................................................................

11

Лекцыя 3.

Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення (Пушкін І.А.)...

23

Лекцыя 4.

Палітычная сістэма грамадства (Пушкін І.А.)............................

37

Лекция 5.

Политические режимы (Бубнов Ю.М.).......................................

44

Лекцыя 6.

Дзяржава ў палітычнай сістэме (Пушкін І.А.)............................

59

Лекцыя 7.

Інстытуты дзяржаўнай улады (Пушкін І.А.)...............................

66

Лекция 8.

Палітычныя партыі і грамадскія арганізацы (Пушкін І.А.).......

75

Лекцыя 9.

Палітычныя працэсы: сутнасць і структура (Пушкін І.А.)........

89

Лекция 10.

Деятельность субъектов политического процесса

(Бубнов Ю.М.)................................................................................

96

Лекция 11.

Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации (Бубнов Ю.М.)..........................................

106

Лекция 12.

Политические конфликты (Бубнов Ю.М.)..................................

117

Лекция 13.

Политическая модернизация (Бубнов Ю.М.).............................

130

Лекция 14.

Политическая культура и политическая социализация

(Бубнов Ю.М.)................................................................................

139

Лекция 15.

Политические идеологии (Бубнов Ю.М.)...................................

146

Лекцыя 16.

Сістэма сучасных міжнародных адносін (Пушкін І.А.).............

159

Лекцыя 17.

Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка (Пушкін І.А.)............................................................

165

Літаратура

........................................................................................................

174

Уводзіны

Асноўная мэта вывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы.

Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Набудуць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса.

Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Прычым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, напрыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме.

Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён, у першую чаргу, зрабіць асабіста.

Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі

  1. Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі.

  2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі.

  3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі ў Рэспубліке Беларусь.

Палітычнае жыццё з'яўляецца характарыстыкай кожнага чалавечага грамадства. У першабытны час яно не заўсёды праяўлялася непасрэдна, часцей за ўсё вялікую ролю адыгрывала рэлігія. Але за першабытнымі рытуаламі заўсёды стаіць феномен улады. А гэта ўжо з'ява палітычнага парадку. Усе сучасныя грамадствы сутыкаюцца з праблемаю ўлады, але перадусім трэба высветліць: што ахоплівае сабою тэрмін "палітыка", які ягоны аб'ём, якія мы маем аналітычныя сродкі і да якіх межаў распасціраецца палітыка.