Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Khod_uroka.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.97 Кб
Скачать

Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слоў

1.Апісальны

Джунглі, -яў.

Значэнне падаецца апісальна

Трапічныя непраходныя балоцістыя лясы.

2.Сінанімічны

Дзяцюк, -а, м.

Шляхам падбору блізкіх па значэнні слоў.

Юнак, хлопец, нежанаты малады чалавек, кавалер.

-Праз родавае паняцце.

Драма, -ы, ж.

Літаратурны твор.

-З дапамогай аднакаранёвых слоў.

Дудар, -а, м.

Той, хто іграе на дудзе.

11.Перакладчыкі.

Мэта: выпрацаваць навыкі вучняў у перакладзе слоў і раскрыцці лексічнага і граматычнага значэння.

Падбярыце да рускіх слоў, якія абазначаюць дзікіх звяроў і птушак, беларускія адпаведнікі.

Бельчонок, ёжик, котёнок, ястреб.

Словы для даведкі: кацяня (кацянё), вожык, вавёрчаня (вавёрчанё), каршун.

-Раскрыйце лексічнае і граматычныя значэнні слова “вожык”. Якім спосабам вы гэта зрабілі? ( вожык- наз., м.р., адз.л.,Н.скл.)

12.Чытанне тэксту.

Мэта: выпрацаваць уменні раскрываць лексічнае значэнне слова сінанімічным спосбам.

Паслухайце тэкст.

-Тата, а добра ў нашым садку летам!

-Яшчэ як, Алесік! Садок летам, што кажух зімою,- лагодна прамовіў тата.

Раскрыйце лексічнае значэнне слова “лагодна” сінанімічным спосабам. (Добразычліва, ласкава, спакойна, мякка)

Назавіце зваротак у тэксце.

13.Заданне “Знайдзі пятае “лішняе””. Вучні вызначаюць у кожным радзе лішняе слова і тлумачаць, чаму яно з’яўляецца лішнім.

Мэта: развіццё ўмення тлумачэння слоў.

Знайдзі пятае “лішняе”

1.Верабей, сініца, бабёр, дзяцел, ластаўка.

2.Студзень, люты, зіма, сакавік, красавік.

3.Агурок, памідор, капуста, яблык, бурак.

4.Асіна, бяроза, таполя, рабіна, шыпшына.

5.Панядзлак, аўторак, серада, сёння, пятніца.

V.Падагульненне.

Настаўнік. Жучок і Паласатік вырашылі навучыцца чытаць, але не ведалі, як гэта зрабіть. Алоўкаў і паперы ў іх не было, крэйды таксама. Узялт яны па тры дубчыкі і пачалі складаць літары.

-Якія літары можна скласці з трох дубчыкаў? (а, д, к, п, р, с, ч.)

-Вы правільна адказалі на пытанне. А як адкажаце на пытанні да тэмы “Лексічнае значэнне слова”?

-Растлумачце сэнс выразу лексічнае значэнне слова.

-Якія спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова вы ведаеце?(апісальны і сінанімічны).

VI.Рэфлексія

Ліст самаадчування

Прозвішча, імя __________________________

Як я сябе адчуваў(ла) на ўроку?

Было цікава

Я сумаваў(ла)

Актыўна працаваў(ла)

Я стаміўся(сь)

Ледзь дачакаўся(ася) канца ўрока

Не заўважыў (ла), як праляцеў час.

Якую адзнаку я сёння заслужыў (ла)?

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Вучні запісваюць сваё імя і прозвішча, а птушачкай пазначаюць сваё адчуванне на ўроку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]