Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Khod_uroka.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.97 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

Філалагічны факультэт

План-канспект

заліковага ўрока па беларускай мове для 5 “Б” класа,

падрыхтаваны студэнткай 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Міхалкоўскай Ганны Сяргееўны

Гомель 2013

Тэма ўрока: Лексічнае значэнне слова

Мэта ўрока: актуалізаваць, сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў аб

слове і яго лексічным значэнні;

фарміраваць уменні і навыкі вызначаць лексічнае

значэнне слова па слоўніку і самастойна;

садзейнічаць развіццю маўлення і моўнай культуры;

пашырыць слоўнікавы запас вучняў;

вучыць беражліва адносіцца да слова;

прывіваць любоў да працы.

Задачы ўрока: 1) выпрацаваць уменні вызначаць лексічнае знацэнне слоў;

2) выпрацаваць уменні абгрунтоўваць сваю думку;

3) выпрацаваць уменні працы з “Тлумачальным слоўнікам”;

4) выпрацаваць уменні тлумачыць лексічнае значэнне слоў

рознымі спосабамі.

Абсталяванне: Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац.

устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / В.П.

Красней (і інш.). – Нац. Ін-т адукацыі, 2008; Тлумачальны

слоўнік беларускай мовы / А.Я. Баханькоў, І. М.

Гайдукевіч, П. П. Шуба. – Мінск :Нар. асвета, 1990; карткі:

“Выберыце правільнае сцвяржэнне”, “Спосабы тлумачэння

лексічнага значэння слоў”, “Лексічнае і граматычнае

значэнне слова”, “Перакладчыкі”, “Пятае лішняе”,

“Ліст самаадчування”.

Тып урока: камбінаваны.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант.

1.Вітанне

2.Праверка адсутных.

II.Псіхалагічная падрыхтоўка.

Настаўнік. Дарагія сябры, сёння мы з вамі зноў адчуем мілагучнасць, яскравасць і харасво беларускай мовы.

А цяпер паслухайце свой унутраны голас.

Заплюшчыўшы вочы дзеці паўтараюць за настаўнікам:

-Я буду гаварыць з пачуццём.

-Я буду разважаць.

-Мне трэба развіваць сваё маўленне.

-Я спакойны і ўпэўнены ў сабе.

Настаўнік. Расплюшчыце вочы. Мы гатовы да супрацоўніцтва.

III.Праверка дамашняга задання.

IV.Паведамленне тэмы і мэт урока.

Настаўнік.

Як цудоўна гэта, дзеці,

Што ёсць літары на свеце –

Зычныя, галосныя!

Да адной адну дадаць –

Можна словы з іх складаць,

Смешныя, сур’ёзныя!

Слова ты –

Слова я.

Пачынаецца гульня!

Сапраўды, у слова вялікая сіла. Словам трэба ўмець карыстацца, бо бо словам можна і параніць, і вылечыць чалавечыя душы. Створана цэлая навука аб слове – лексікалогія.

Сённяшняя тэма “Лексічнае значэнне слова” дапаможа нам бліжэй пазнаёміцца са словам, зразумець яго, пасябраваць з ім і папоўніць свій слоўнікавы запас.

VI.Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу

1.Работа з табліцай.

Мэта: пазнаёміць вучняў з паняццямі “лексічнае і граматычнае значэнне слоў”

Разгледзьце табліцу “Лексічнае і граматычнае значэнне слова”.(Выконваецца вусна)

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Слова

Лексічнае значэннне

Граматычнае значэнне

Абсурд

Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта

(што?) Назоўнік мужчынскага роду, у адз.ліку, назоўным склоне

Адвечны

Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны

(які?)Прыметнік у форме мужчынскага роду, адз.ліку, назоўнага склону

Нясу

Перамяшчаю разам з сабою

(што раблю?) Дзеяслоў у форме цяперашняга часу, 1-ай асобы, адз.ліку

Паднясу

Перамяшчу разам з сабою

(што зраблю?) Дзеяслоў у форме будучага часу, 1-ай асобы, адз.ліку

Ведайце!Лексічнае значэнне слова – гэта тое, што абазначаецца словам. Граматычныя значэнні для назоўніка і прыметніка – гэта значэнні роду, ліку, склону; для дзеяслова – значэнні часу, асобы, ліку і інш.

-Якое лексічнае значэнне маюць словы “абсурд”,”адвечны”, “нясу”, “паднясу”?

-Якое граматычнае значэнне маюць гэтыя словы?

2.Тэсты. (Выконваецца спачатку вусна, а потым запісваецца вучнямі ў сшытках)

Мэта: праверка вучняў на разуменне паняццяў “лексічнае і граматычнае значэнні слоў”

Выберыце правільнае сцвяржэнне

Лексічнае значэнне гэта-

А)абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця;

Б)навука аб гуках мовы;

Граматычнае значэнне гэта -

А)навука аб правільным вымаўленні гукаў;

Б)агульнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы (назоўніка,прыметніка,дзеяслова і інш.)

3.У гасцях у “Тлумачальнага слоўніка”

Мэта: пазнаёміць вучняў са слоўнікам і слоўнікавым артыкулам.

Настаўнік. Пазнаёмцеся са “Школьным тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”. Яго падрыхтавалі А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. У слоўніку растлумачана каля пяці тысяч слоў. Кожнае слова падаецца ў асобным слоўнікавым артыкуле. У слоўнікавы артыкул уваходзяць:

1)загаловачнае слова;

2)граматычная характарыстыка;

3)лексічнае значэнне слова

4)прыклады ўжывання

4. Работа з загадкай.

Настаўнік. Адгадайце загадку.

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе мсела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр)

Васіль Жуковіч

Выпішыце з “Тлумчальнага слоўнік” значэнне слова “бабёр”. Падумайце, якая розніца ў апісанні гэтай жывёлы ў загадцы і “Тлумачальным слоўніку”.

5. Гульня “Як найхутчэй”.

Настаўнік. З дапамогай націскаў вызначце лексічнае і граматычныя значэнні слоў гадкі(гадкі), сталы(сталы),жылы(жылы).

6.Фізкультхвілінка.

Настаўнік. Па маёй камандзе паглядзіце на нумары , якія размешчаны па сценах класнага пакоя (1, 3, 4, 2, 4, 2, 3, 1).Цяпер падымайце галаву ўгору, паглядзіце ўверх, уявіце, што там сонейка. Працягніце рукі ўверх, пагрэйце іх на сонейку, потым страпяніцеся, выпрастайце спіны. Вам можна сесці, каб прадоўжыць працу.

7. Правільна стаўце націск.

Мэта: развіццё правільнага вымаўлення слоў.

Прачытайце запісаныя словы на дошцы запомніце і запішыце: дагаво*р, дакуме*нт.

8.Арфаграфічная хвілінка на правапіс падаўжаных зычных. (Выконваецца вучнямі пісьмова)

Мэта: праверка і актуалізацыя папярэдніх ведаў.

Падарожжа, разводдзе, стагоддзе, ванна, Ала, Жанна, асенні, Наталля, Ілья, палоззе.

9.Чытанне казкі.

Настаўнік. Цяпер прапаную паслухаць казку.Дапамажыце сабачку Жучку, раскрыйце лексічнае значэнне слова “барвовы”.

Неяк запытаўся Жучок у Паласаціка:

-Як можна раскрыць лексічнае значэнне слова “барвовы”?

Паласацік крыху падумаў і адказаў:

-Лексічныя значэнні слоў звычайна раскрываюцца з дапамогай аднакаранёвых слоў.

-Спрабаваў, але ў мяне не атрымліваецца, - развёў лапамі Жучок.

- А вытлумачыць праз родавае паняцце спрабаваў?

-Не атрымліваецца! – уклікнуў Жучок.

-Тады паспрабуў падабраць блізкія па значэнні словы. Напрыклад, “пурпуровы”, - параіў Паласацік.

-Я здагадаўся! – зноў усклікнуў Жучок. – Да слоў “барвовы”, “пурпуровы” можна падабраць блізкае па значэнні слова (спачатку падбіраюць вучні) “чырвоны”. Дзякую табе, Паласацік!

10.Работа з табліцай.

Мэта: знаёмста вучняў са спосабамі тлумачэння лексічнага значэння слоў.

Азнаёмцеся з табліцай “Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слоў”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]