Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
рыгор барадулін.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
88.06 Кб
Скачать

VI. Замацаванне

1. Эўрыстычная гутарка, спалучаная з выбарачным чытаннем, з мэтай паслядоўнага аналізу твора

- Пра што ж напісаны верш “Бацьку”, якія падзеі складаюць яго змест? (У гэтым вершы ўжо дарослы чалавек успамінае, як ён чакаў бацьку з вайны, успаміны і перажыванні юнака складаюць змест твора.)

- Якіх знакаў прыпынку шмат у творы? (Шматкроп’я)

- Шматкроп’е ставіцца ў канцы сказа пры незавершанасці выказвання, у сярэдзінесказа на месцы пропуску слоў. Чаму аўтар не паставіў іншага знаку прыпынку(напрыклад кропку)? ( Пры дапамозе шматкроп’я аўтар перадае сваё хваляванне. Адчуваецца, што пачуцці перапаўнялі яго сэрца.)

- Што хацеў аўтар сказаць словамі “…вяз крануў галінмі за плечы”? (Крануў вяз, а павінен быў крануць бацька. З вязам асацыіруецца пяшчот бацькі. Памяць пра бацьку жыве ў вязе, які той некалі пасадзіў. Мы бачым, як хацелася хлопчыку бацькавай апекі, дапамогі, ласкі.)

- У аўтабіяграфіі “На таку майго веку” Р. Барадулін успамінае, як да вайны пасадзіў з бацькам гэтае дрэва:

Вясна сорак першага…

Бацька пасадзіў вяз. Я памагаў трымымаць дрэўца, роўнае на рст са мной.

Чэрвень сорак першага…

Жарабятка адбілася ад маці і з апошніх сіл бегла перад немцкімі мшынамі.

А я ўсё паліваў і паліваў маленькі вяз… Нам двум доліла астацца расці…Вяз так і не ацяніў галавы Івана Рыгоравіча…

Вяз з’яўляецца напамінкам хлопчыку пра тыя хвіліны, калі бацька быў жывы.

- У першай частцы ёсць такія радкі: “Ці бачыш, вырас сын які?” А які, на вашу думку, вырас сын? (Дастойны памяці бацькі, чулы, працавіты.)

- Перачытайце другую частку верша. Якія радкі падцвяржаюць, што сын вельмі чкаў бацьку, спадзяваўся на бацькову дапамогу? (3-5 строфы)

- Пра што гавораць нам словы “ і ў гэты раз”? ( Значыць, сын спадзяваўся на сустрэчу, а бацькі ўсё не было.)

- Што меў на ўвазе аўтар, калі гаварыў “Каторы раз сыходзіў снег…”? (Гэта значыць, што адна за другой праходзілі вёсны, міналі гады, папрыходзілі ўжо дадому суседзі, а бацькі ўсё не было.)

- Як вы думаеце, чаму салдаты-суседзі, якім пашчасціла вярнуцца з вайны, не сказалі хлопчыку, што бацька загінуў і ўжо ніколі не прыйдзе? (Гэта было жорстка- адабраць у дзіцяці апошнюю надзею.)

-Чаму лірычны герой ніколі не плакаў пры маме? ( Таму што лічыў сябе мужчынам. А мужчына ўвасабляе сабою сілу, дужасць, апякаецца жанчынамі, дзецьмі. Ён бачыў, што маці і так цяжка.)

- Як вы разумееце словы: “Маці младосць глыбей заворвалі маршчыны”? (Гэта значыць, што маці старэла.)

2.Тэарэтычная даведка з мэтай знаёмства вучняў паняццем “метафара”.

Настаўнік. Такі мастацкі сродак называецца метафарай. Метафара – перанясенне адной з’явы на іншую, чым-небудзь падобную на яе. Мы ведаем, што чалавек можа плугам заворваць зямлю, а ў вершы “маці маладосць глыбей заворвалі маршчыны”. Метафары, якія сустракаюцца ў вершы: “вяз крануў галінамі за плечы”, “каторы раз сыходзіў снег”. Метафару нельга пераказаць, перакласці прозай, бо знікае галоўнае ў вершы, змяняецца сэнс, паэтычная думка. Ужыванне метафары робіць мову яркай, жывой, маляўнічай. Будзем помніць, што паэтычная метафара – гэта яшчэ і своеасаблівая загадка ў вершы. Разглядаць яе – значыць паўней і глыбей зразумець твор.

- Перачытайце трэцюю частку. З якім пачуццём юнак вяртаўся кожны раз у родны дом? (Ён насуперак усяму спадзяваўся на шчасце, што бацька вярнуўся і маці сустрэне жаданымі словамі: “Пазнаеш сынок?// Вось наша ўся сямейка ў хаце”.)

- Чым трэцяя частка адрозніваецца ад першай? Якія тут пераважаюць пачуцці? (Гэта частка больш радасная, бо жыве надзея вяртання. Гэтае пачуццё выяўляе дзеяслоў “зайду”, які ўжываецца ў будучым часе.)

- Навошта паэту спатрэбілася двойчы расказаць пра свае пачуцці – пачуцці дарослага чалавека і падлетка? Што ён гэтым хацеў данесці да чытача? (Аўтар хацеў падкрэсліць, што, хоць час прайшоў, сум па бацьку не паменшыўся.) - У чым праяўляўся смутак паэта ў дзяцінстве, і як ён выяўляецца ў дарослага чалавека? (У дзяцінстве хлопчыку не раз хацелася плакаць ад вялікага гора, і ён толькі вялікімі намаганнямі прымушаў сябе стрымліваць слёзы, а цяпер ён разумее боль іншых людзей, якія засталіся сіротамі. Незагойныя раны ад вялікіх страт засталіся ў сэрцы на ўсё жыццё, навучылі яго разумець і адчуваць гора іншых людзей.)

Слова настаўніка. Такім чынам, Р. Барадулін праз свае пачуцці выказваў гора падлеткаў, сэрцы якіх апаліла вайна, перадаў боль усяго пакалення, боль усіх тых, хто не дачакаўся сваіх родных з вайны. Тк мог напісаць толькі той, хто сам перажыў трагізм страты.

- Перачытайце апошнюю страфу. Чаму лірычны герой заўжды здымае шапку “перад магілай невядомай”? (Любоў да бацькі, смутак і туга па ім засталіся ў душы юнака, але ім спадарожнічае глыбокая ўдзячнасць да ўсіх, хто абараняў Радзіму. Паэт лічыць, што неабходна берагчы ўдзячную памяць пра ўсіх, хто загінуў на вйне.)

- Што такое ідэя твора? (Абагкльненая думка, асноўны сэнс літаратурнага твора. Ідэя – тое, што аўтар хацеў сказаць сваім чытачам, дзеля чаго пісаў твор.)

- Якая ідэя гэтага верша? ( Неабходна памятаць пра ўсіх, хто загінуў на вайне, баронячы мір, жыццё. “А шапку я заўжды здыму // Перад магілай невядомай”.)

- Што хоча сказаць Р. Барадулін гэтымі радкамі сваім аднагодкам з гэтакім жа лёсам? А што – нам, чытачам?( Шануйце магілы, бо, магчыма, у адной з такіх магіл пахаваны і ваш бацька. А нам, чытачам, паэт гаворыць, што жыццё – гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека. Вайна не павінна паўтарыцца.)

Слова настаўніка. Тэма вайны з’яўляецца адной з галоўных у творчасці паэта. У многіх яго вершах на ваенную тэматыку спалучаюцца матывы абяздоленага вайной дзяцінства, сірочага юнацтва з мужным і суровым роздумам аб трываласці тых маральных асноў, на якія павінны абапірацца дзеці, працягваючы справу сваіх бацькоў.

- Давайце паспрабуем выразна прачытаць верш “Бацьку”. (Чытанне тэксту твора вучнямі.)

- Чаму нас так хвалюе верш цяпер, калі пасля вайны прайшлі дзесяцігоддзі ? ( Таму што шкада хлопчыка, у якога вайна забрала бацьку. І таму што памяць пра тых, хто загінуў за Радзіму, будзе вечна жыць у народзе. Верш яшчэ раз напамінае нам аб тых людзях, дзякуючы якім мы сёння шчасліва жывём і вучымся на роднай зямлі.)