
- •Ход урока
- •I. Арганізацыйны момант
- •II. Паўтарэнне і актуалізацыя ведаў
- •III. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
- •IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу
- •1.Уступнае слова настаўніка з мэтай стварыць адпаведны характару матэрыялу эмацыйны настрой
- •V. Вывучэнне новага матэрыялу
- •2.Біяграфічная даведка спалучаная з гісторыяй напісання верша з мэтай знаёмства вучняў з жыццём і творчасцю паэта.
- •VI. Замацаванне
- •1. Эўрыстычная гутарка, спалучаная з выбарачным чытаннем, з мэтай паслядоўнага аналізу твора
- •2.Тэарэтычная даведка з мэтай знаёмства вучняў паняццем “метафара”.
- •Viі Абагульненне
- •Viiі. Дамашняе заданне
- •IX. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
- •X. Рэфлексія
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
Філалагічны факультэт
План-канспект
заліковага ўрока па беларускай літаратуры для 5 “Б” класа,
падрыхтаваны студэнткай 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
Міхалкоўскай Ганнай Сяргееўнай
Гомель 2013
Тэма ўрока: Верш Рыгора Барадуліна “Бацьку”
Мэты ўрока: - пазнаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі верша-
звароту(дакладна названы адрасат, да якога звяртаюцца з
эмацыянальнай прамовай);
- засяродзіць увагу на арганічным спалучэнні ў вершы
глыбокага лірызму з патрыятычным пафасам;
- развіваць уменні дзяцей вызначаць ролю мастацка-
выяўленчых сродкаў, аргументавана выказваць сваю
думку,складаць план твора і выразна яго чытаць;
- дапамагчы пяцікласнікам чула ўспрамаць чалавечае гора,
задумвацца над лёсам чалавецтва;
- выхоўваць паважлівыя адносіны да магіл абаронцаў
Радзімы, пачуццё адказнасці за лёс Радзімы і актыўную
жыццёвую пазіцыю.
Абсталяванне: беларуская літаратура: падруч. для 5 кл. агульнаадукац.
шк. з рус. і бел. Мовамі навучання / Л.К. Цітова. – Мінск,
2009; каляровы партрэт Р. Барадуліна.
Тып урока: камбінаваны, урок гутарка, вывучэнне мастацкага
лірычнага твора.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Прывітанне.Праверка адсутных.
II. Паўтарэнне і актуалізацыя ведаў
Вусны аповед вучняў пра Міколку – галоўнага героя твора Міхася Лынькова “Васількі” з мэтай праверкі дамашняга задання.
III. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з вершам Рыгора Барадуліна “Бацьку”.
Мэтамі урока з’яўляецца: знаёмства з жанравымі асаблівасцямі верша-звароту; развіццё ўмення вызначаць ролю мастацка-выяўленчых сродкаў, аргументавана выказваць сваю думку,складаць план твора і выразна яго чытаць; выхоўваць паважлівыя адносіны да магіл абаронцаў Радзімы, пачуццё адказнасці за лёс Радзімы і актыўную жыццёвую пазіцыю.
IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу
1.Уступнае слова настаўніка з мэтай стварыць адпаведны характару матэрыялу эмацыйны настрой
Настаўнік. Наша краіна размешчана паміж Усходам і Захадам. На жаль, так склалася гісторыя, што Усход увесь час ваяваў з Захадам, а таму ні адна з войнаў не мінула нас. У тым ліку і апошняя, якую ў свеце называюць Другой сусветнай, а мы называем Вялікай Айчыннай вайной. Айчынная яна, таму што востра стаяла пытанне: быць ці не быць краіне, нам, беларусам.
- Вайна… Якія асацыяцыі выклікае ў вас гэтае слова? (Боль, зло, жудасць, выбухі, гібель…)
- Што вайна несла людзям, усяму жывому на зямлі? (Смерць, забойствы, страты, бль, пакуты…)
V. Вывучэнне новага матэрыялу
1.Слова настаўніка. Суровым экзаменам на мужнасць і трываласць нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Беларусь, як ні адна з краін свету, зведала жахі гэтай вайны. На тэрыторыі нашай Радзімы яна працягвалася 1113 жахлівых дзён і начэй. Усе вогненныя дні і ночы наш краіна вяла барцьбу з гітлераўскай Германіяй. Увесь гэты час вораг не ведаў спакою ні днём, ні ноччу. Зямля гарэла пад нагамі захопнікаў і іх хаўруснікаў, таму што на змаганне падняліся ўсе, “ад стагадовага Талаша да Казея-малыша”. Партызаны – лясныя салдаты – не давлі спакойна жыць ворагу на акупіраванай ім тэрыторыі, часам цаною ўлснга жыцця адстойваючы свабоду нашай Радзімы. Таму ў гісторыю вайны Беларусь увайшла як рэспубліка-партызанка.
Да апошняга часу лічылася, што ў гэтай вайне загінуў кожны чацвёрты беларус, сёння мы гаворым, што кожны трэці.Больш за два мільёны чалавек загінула ў час гэтай страшнай вайны. Але самае жудаснае тое, што за гды вайныы загінула больш за 10 мільёнаў дзяцей розных народаў. Шмат згінула і беларускіх дзяцей, якім у 1941 годзе было7, 9, 10, 12, 15 гадоў. Тыя ж дзеці, якія выжылі ў гэтыя жахлівыя ваенныя гады, выйшлі праненымі душэўна, бо тысячы з іх асірацелі і раслі бязбацькавічамі.
Прайшоў час, яны выраслі, некаторыя з іх сталі пісьменнікамі. Іх назвалі пісьменнікамі, чыё дзяцінства апалена вайною. Да іх ліку належыць і нородны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, партрэт якога знаходзіцца перад вамі. Угледзьцеся ў яго твар, аблічча. Ён з’яўляецца аўтарам каля 100 кніг лірыкі, сатыры, дзіцячых зборнікаў.
2.Біяграфічная даведка спалучаная з гісторыяй напісання верша з мэтай знаёмства вучняў з жыццём і творчасцю паэта.
Рыгор Іванавіч Барадулін родам з Віцебшчыны, дакладней з Ушаччыны, з хутара Верасоўка. Ён не толькі з песеннага краю, але і з краю пртызанскага, з краю, дзе сёння жыве менш людзей, чым было да авйны. Менавіта на Віцебшчыне вельмі шмат спаленых фашыстамі вёсак – іх напаткаў лёс Хатыні.
Баць Р. Барадуліна быў партызанам. Брыгада Мельнікава, у якой ён змагаўся, папала ў акружэнне немцаў, і, прарываючыся з блакады, бацька загінуў. Загінуў у 1944 годзе, за пяць дзён да вызвалення роднага краю ад фашыскай навалы. А пры адступленні фашысты спалілі і бацькаву хату. У памяці ж сын бацька назаўсёды застаўся дужым, асветленым сонцам, прапахлы зямлёй.
Будучы паэт рос пры маме, якую вельмі любіў, якой прысвяціў шмат прачулых радкоў, але ў ім заўсёды жыў боль ад таго, што ён не веда бацькоўскай апекі і абароны, прысутнічала адчуванне адзіноты, трагічнае пачуццё незваротнай страты. Пасля вайны ён скончыць Ушацкую сярэднюю школу,пакінне родную Віцебшчыну і стане студэнтам БДУ, пачне пісаць вершы. І сярод першых яго вершаў будзе верш, прысвечаны бацьку, у аснове якога – уражанні дзяцінства і незагойны боль па бацьку, жорсткая памяць ваайны. Верш так і называецца – “Бацьку”. Напісаны ён быў у 1958 годзе, праз 13 гадоў пасля заканчэння вайны, калі ўсе, хто застаўся жывы, ужо павярталіся дамоў.
3. Першаснае выразнае чытанне твора настаўнікам на памяць.
4.Лексічны каментар з мэтай тлумачэння незразумелых слоў
Весніцы – вароты ў двор.
Вяз – лісцевае дрэва сямейства вязавых.
5.Рэпрадуктыўная гутарка з мэтай высветліць якасць засваення зместу твора
- Перачытайце верш яшчэ раз самастойна і скажыце, які настрой і пачуцці ён выклікаў у вас? ( Сум, туга, шкадаванне…)
- Хто з’яўляецца галоўным героем? (І маленькі хлопчык, і дарослы чалавек)
- Зачытайце тыя радкі, якія вас найбольш уразілі. Абгрунтуйце свой выбар.
6.Складанне цытатнага плана.
- А зараз паспрабуем скласці цытатны план верша, для гэтага падзелім твор на часткі і падумаем, як можна назваць кожную частку. Якія радкі, на вашу думку, будуць уваходзіць у першую частку?( Першыя дзве страфы)
- Пра што рсказваецца ў першай частцы? Якую назву ёй можна даць? (Гэта ўспаміны ўжо дарослага члавека пр дзяцінства, цярплівае чаканне бацькі з фронту. Яе можна назваць так: “Не выўшаў ты і ў гэты раз…”.)
Пункты плана запісваюцца настаўнікам на дошцы, а вучні запісаюць іх у сваіх сшытках.
- А цяпер знайдзіце тую частку, у якой апісваюцца перажыванні хлопчыка летам 1944 года, зачытайце і падумайце, як яе можна назваць. ( З трэцяй страфы па сёмую ўключна. Назавём гэтую частку так: “ А я цябе чакаў ш 1944-м летам”.)
- Якія радкі склдаюць змест трэцяй чсткі? Як мы яе назавём? (Дзве апшнія страфы. Назва: “А шапку я заўжды здыму перад магілай невядомай”.)
- Што агульнае паміж першай і трэцяй часткамі? (Агульнае тое, што гэтыя часткі перадаюць нам успаміны, роздум пра няспраўджаную надзею на сустрэчу з бацькам.)