Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IBZ_NT_i_MK_papka.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
308.22 Кб
Скачать

Тэма 6. Інфармацыйныя рэсурсы і паслугі расійскіх федэральных цэнтраў інфармацыі

Структура інфармацыйных рэсурсаў Расіі. Дзяржаўная сістэма навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ) – сукуп-насць навукова-тэхнічных бібліятэк і інфармацыйных арганізацый, якія спецыялізуюцца на зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні навукова-тэхнічнай інфармацыі. Мэты стварэння і прынцыпы функцыянавання. Састаў ДСНТІ.

Дзейнасць універсальных, шматгаліновых і галіновых цэнтраў інфармацыі па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйнай прадукцыі аб неапублікаваных дакументах, стандартах, патэнтных, прамысловых каталогах, электронных выданнях.

Дзейнасць галіновых бібліятэк як федэральных цэнтраў інфармацыі (Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Расіі, Усерасійскай патэнтна-тэхнічнай бібліятэкі, Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі, Дзяр-жаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Сібірскага аддзялення РАН, Дзяржаўнай цэнтральнай навукова-медыцынскай бібліятэкі, Бібліятэкі па прыродазнаўчых навуках РАН і іншых) па стварэнні бягучай падсістэмы ІБР.

Інфармацыйная прадукцыя галіновых цэнтраў НТІ. Спецыялізацыя, каардынацыя і кааперацыя іх дзейнасці.

Характарыстыка рэтраспектыўнай падсістэмы ІБР навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу.

Асаблівасці электронных інфармацыйных рэсурсаў для забеспячэння інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.

Тэма 7. Сусветныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі ў сферах навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу

Агульная характарыстыка вытворчасцi iнфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве i сумежных галiнах у краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Арганiзацыя iнфармацыйнага забеспячэння спецыялiстаў навукова-вытворчага комплексу праз дзяржаўныя iнфармацыйныя органы i бiблiятэкi (Нацыя-нальную сельскагаспадарчую бiблiятэку ЗША, Амерыканскi iнстытут навуковай iнфармацыi i iнш.), мiжнародныя iнфар-мацыйныя органы i службы (Мiжнародную iнфармацыйную сiстэму па сельскагаспадарчых навуках i тэхналогiях AGRIS і інш.), навуковыя таварыствы (Амерыканскае хiмiчнае таварыства, НАСА i iнш.). Дзейнасць фiрмаў-пасрэднiкаў.

Спецыялiзацыя i iнтэграцыя iнфармацыйных рэсурсаў па навуцы i тэхналогiях. Iнфармацыйныя сеткi. Сетка STN як комплексны доступ да шматгалiновых сусветных iнфар-мацыйных рэсурсаў па навуцы i тэхналогiях.

Характарыстыка iнфармацыйных прадуктаў (бiблiяграфiч-ных паказальнiкаў i БД з рознымi формамi раскрыцця зместу, фактаграфiчных БД матэрыялаў, хiмiчных формул i інш., паўнатэкставых БД). Буйныя шматгалiновыя, галiновыя, праблемна-тэматычныя БД.

Забеспячэнне транснацыянальнага доступу да сусветных iнфармацыйных рэсурсаў па тэматыцы навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў бiблiятэках Беларусi. Адлюс-траванне нацыянальных iнфармацыйных рэсурсаў у міжнародных БД. Доступ да мiжнародных iнфармацыйных рэсурсаў праз Internet.

Тэма 8. Формы і метады давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да спецыялістаў у галінах прыродазнаўства, тэхнікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны.

Задачы iнфармацыйнага абслугоўвання спецыялiстаў, абумоўленыя спецыфiчнымi асаблiвасцямi розных сфер навукова-даследчай, навукова-вытворчай, вучэбнай дзейнасцi і самаадукацыі. Iнавацыйныя працэсы ў развiццi народнай гаспадаркi Беларусi i задачы iнфармацыйнага забеспячэння спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплек-су.

Улiк iнфармацыйных патрэбнасцей (IП) як умова рацыянальнага iнфармацыйнага абслугоўвання. Вывучэнне рынку паслуг у галiне навукова-вытворчага комплексу. Сегментацыя рынку карыстальнiкаў.

Арганiзацыя сiстэмы iнфармацыйнага абслугоўвання (асаблiвасцi планавання, залежнасць ад плана работ прадпрыемства, навукова-даследчай установы i інш.). Роля навукова-тэхнiчных бiбліятэк, патэнтных падраздзяленняў, службаў стандартызацыi, маркетынгавых аддзелаў, камер-цыйных цэнтраў iнфармавання ў забеспячэннi доступу да iнфармацыйных рэсурсаў. Патрабаваннi да прафесii спецыялiста iнфармацыйнай сферы, да iнфармацыйнага сервiсу. Змест iнфармацыйнага абслугоўвання, сувязь з навукай, вытворчай дзейнасцю, арыентацыя на канчатковы эфектыўны збыт тавараў i паслуг.

Iнфармацыйнае забеспячэнне асноўных этапаў навукова-даследчых работ і вопытна-канструктарскіх распрацовак. Iнфармацыйнае абслугоўванне вытворчай дзейнасцi, рацыяналiзатарскай i вынаходнiцкай дзейнасцi, укаранення новай тэхнiкi i інш.

Патрабаваннi карыстальнiкаў да якасцi iнфармацыйных тавараў i паслуг. Вiды iнфармацыйных паслуг бiблiятэк i iнфармацыйных цэнтраў (дакументныя, даведачныя, навін, арыентацыйныя, даследчыцкiя). Масавыя i групавыя формы iнфармавання спецыялiстаў: арганiзацыя дзён спецыялiстаў, кірмашоў iдэй i тэхнiчных навiн, дзён рацыяналiзатара i вынаходнiка, дзён навукi i інш. Iнфармаванне ў рэжыме выбіральнага распаўсюджвання інфармацыі (ВРI), дыферэн-цыраванага абслугоўвання кiраўнiкоў. Аналiтычныя паслугi бiблiятэк i iнфармацыйных цэнтраў.

Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне (ДБА) з выкарыстаннем традыцыйных i аўтаматызаваных сiстэм пошуку. Электроннае даведачнае абслугоўванне. Стратэгiя i тактыка iнфармацыйнага пошуку ў традыцыйным i аўтаматызаваным рэжымах.

Методыка выканання фактаграфiчных даведак. Выкарыс-танне даведнiкаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне, бiблiяграфiчных паказальнiкаў, фактаграфiчных IПС.

Выкарыстанне БД у розных рэжымах (on-line, off-line) для iнфармацыйнага абслугоўвання спецыялiстаў.

Прымяненне маркетынгавых даследаванняў для фармi-равання попыту i стымулявання збыту iнфармацыйнай прадукцыi i паслуг у розных галiнах навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу.

СЕМІНАР № 1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]