Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IBZ_NT_i_MK_papka.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
308.22 Кб
Скачать

Тэма 4. Цэнтры падрыхтоўкі інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне ў Рэспубліцы Беларусь

Станаўленне бібліяграфічнай дзейнасці ў сферы навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў рэспубліцы. Арганізацыя вытворчасці бібліяграфічных рэсурсаў па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы і медыцыне. Этапы развіцця інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў па адпаведных галінах. “Положение о координации деятельности библиотек республики…” (1962 г., 1979 г.) і яго ўплыў на напрамкі дзейнасці і тэматыку бібліяграфічных паказальнікаў.

Асноўныя цэнтры дзяржаўнага, галіновага, рэгіянальнага, нізавога ўзроўняў па вытворчасці інфармацыйна-бібліяграфічнай прадукцыі. Асаблівасці, напрамкі дзейнасці, спецыялізацыя, каардынацыя і каапераванне.

Перспектывы развіцця арганізацыйнай структуры галіновай інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці.

Тэма 5. Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне асобных галін навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу

Сучасны інфармацыйны рынак інфармацыйна-біблія-графічных прадуктаў і паслуг, роля на ім традыцыйных і аўтаматызаваных бібліяграфічных рэсурсаў.

Састаў, структура галіновых інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў (ІБР), удзельная вага ў складзе агульна-рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў.

Асноўныя віды паказальнікаў па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне: навукова-дапаможных, прафесійна-вытворчых, рэкамендацыйных.

Сістэма навукова-дапаможных паказальнікаў. Дзейнасць Беларускага інстытута сістэмнага аналізу (БелІСА), Беларус-кага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) па бягучым інфармаванні аб тэхнічных нарматыўна-прававых актах, аб’ектах прамысловай уласнасці, дэпанава-ных навуковых работах, справаздачах.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне прыродазнаўства. Характарыстыка масіву бібліяграфічных дапаможнікаў.

Асаблівасці бібліяграфічнай прадукцыі па прырода-знаўстве, уплыў навуковых даследаванняў на тэматыку, напрамкі, віды бібліяграфічнай прадукцыі. Асноўныя этапы развіцця ІБР па прыродазнаўстве. Роля ЦНБ НАН і яе філіялаў у стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі. Дзейнасць універсальных бібліятэк, бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў па падрыхтоўцы інфармацыйных прадуктаў прыродазнаўчага зместу.

Электронныя ІБР. Забеспячэнне доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне тэхнікі. Развіццё вытворчасці, навуковых даследаванняў і іх уплыў на ўзровень забяспечанасці інфармацыйна-бібліяграфічнымі прадуктамі.

Дзейнасць РНТБ, ЦНБ НАН, Прэзідэнцкай бібліятэкі, бібліятэк ВНУ па забеспячэнні галін тэхнікі традыцыйнымі і электроннымі ІБР. Асноўныя этапы падрыхтоўкі ІБР па тэхніцы. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк розных узроўняў. Напрамкі далейшага развіцця ІБР па тэхніцы ў Беларусі.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі. Характарыстыка масіву бібліяграфічнай прадук-цыі. Асноўныя этапы развіцця ІБР па АПК. Цэнтры падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі. Роля БелСГБ у стварэнні сістэмы інфармацыйна-бібліяграфічнай прадукцыі.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне медыцыны. Характарыстыка масіву бібліяграфічнай прадукцыі, відавы склад, цэнтры падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі. Уплыў навуковых даследаванняў, практычнай медыцыны на ўзровень забяспечанасці галіны паказальнікамі. Асноўныя этапы развіцця ІБР.

Дзейнасць РНМБ, цэнтра навукова-медыцынскай інфарма-цыі, абласных медыцынскіх бібліятэк па забеспячэнні спецыялістаў інфармацыяй. Праблемы каардынацыі ў падрыхтоўцы ІБР па медыцыне і ахове здароўя.

Электронныя ІБР, створаныя ў рэспубліцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]