Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IBZ_NT_i_MK_papka.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
308.22 Кб
Скачать

Тэма 1. Галіновыя асаблівасці навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу і іх уплыў на станаўленне сучаснага інфармацыйнага рынку

Паняцці “прыродазнаўства”, “тэхніка”, “сельская гаспадарка”, “медыцына”, іх структура. Асаблівасці і кірункі даследаванняў у прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне. Тэндэнцыі іх развіцця.

Класіфікатары і рубрыкатары як сродак вывучэння прыродазнаўства, тэхнікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны.

Асаблівасці навукова-тэхнічных, медыцынскіх ведаў, іх адрозненне ад сацыяльна-гуманітарных. Грамадскае прызна-чэнне, шырокае выкарыстанне фармалізаваных моў, іх інтэрнацыянальны характар.

Узаемадзеянне навук, працэсы дыферэнцыяцыі і інтэграцыі, укараненне новых тэхналогій, матэрыялаў і абсталяван-ня і іх уплыў на інфармацыйна-бібліяграфічную дзейнасць адпаведнай галіны, інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў.

Узнікненне рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг. Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэнне доступу да сусветных баз даных, рэклама прадуктаў і паслуг і інш.

Значэнне інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння галін навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў новай інфармацыйнай сітуацыі, у сістэме сучасных камунікацый у грамадстве.

Тэма 2. Агульная характарыстыка інфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу

Азначэнне, характэрныя асаблiвасцi i структура дакументных рэсурсаў галiновых комплексаў. Адлюстраванне iх тэматыкi ў iнфармацыйна-пошукавых мовах i тэзаўрусах.

Сувязi дакументных рэсурсаў з асаблiвасцямi, iнфраструктурай адпаведных галiн. Каштоўнасныя ўласцiвасцi дакументных рэсурсаў комплексу. Заканамернасцi развiцця патоку першасных дакументаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне (колькасны рост, рассеянне-канцэнтрацыя, старэнне iнфармацыi), iх уздзеянне на бiблiяграфаванне i бiблiяграфiчнае абслугоўванне. Навука-метрычныя даследаваннi патоку дакументаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне.

Дакументны iнфармацыйны паток (ДIП) па прырода-знаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне ў Рэспублiцы Беларусь. Агульная характарыстыка i дынамiка развiцця дакументнага iнфармацыйнага патоку па тэматыцы навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў Беларусi ў XX ст. Месца рэспублiканскага ДIП у сусветным патоку дакументаў. Яго характарыстыка па галiновай прыналежнасцi, тэматыцы, храналогii, вiдатыпалагiчных, моўных, аўтарскiх i iншых прыметах. Маркетынгавыя даследаваннi дакументнага патоку. Практычнае выкарыстанне вынiкаў даследавання патоку. Выкарыстанне новых тэхналогiй для аналiзу дакументнага патоку.

Тэма 3. Карыстальнiкi iнфармацыi ў галiне прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны

Механiзм фармiравання i асноўныя вiды iнфармацыйных патрэбнасцей спецыялiстаў навукова-тэхнiчнага i медыцын-скага комплексу. Сацыялагiчныя даследаваннi iнфармацый-ных патрэбнасцей у галiнах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны, іх вынiкi i практычнае прымяненне. Асаблiвасцi і структура iнфармацыйных патрэбнасцей спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу: па тэрытарыяльнай прымеце, у залежнасцi ад характару неабходнай iнфармацыi, сферы навукова-вытворчага комплексу, часу ўзнiкнення i перыяду дзеяння, профiльнасцi.

Фактары, якiя ўплываюць на iнфармацыйныя патрэбнасцi спецыялiстаў у галiнах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны i вызначаюць iх змест i дынамiку. Залежнасць iнфармацыйных патрэбнасцей ад сацыяльна-эканамiчных, сацыяльна-псiхалагiчных умоў дзейнасцi. Агульныя i спецыяльныя метады вывучэння iнфармацыйных патрэбнасцей спецыялiстаў навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплексу.

Класiфiкацыя спецыялiстаў як спажыўцоў інфармацыі ў галінах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]