Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IBZ_NT_i_MK_papka.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
04.01.2020
Размер:
308.22 Кб
Скачать

Кантрольная работа для студэнтаў дзеннай і завочнай формы навучання па тэме:

БІБЛІЯГРАФІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АСОБНЫХ ГАЛІН ПРЫРОДАЗНАЎСТВА, ТЭХНІКІ, СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ, МЕДЫЦЫНЫ

Метадычныя ўказанні да выканання работы

Мэта кантрольнай работы:

Прывіць навыкі аналіза бібліяграфічнага забеспячэння асобных галін прыродазнаўства, тэхнікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны бібліяграфічнымі дапаможнікамі.

Заданне:

Выявіць дапаможнікі па канкрэтнай галіне і даць аналіз па розных параметрах.

Методыка выканання:

Па штогодніках Нацыянальнай кніжнай палаты РБ “Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў” кожны студэнт выяўляе масіў паказальнікаў па галіне (галіну і храналагічныя рамкі вызначае выкладчык), стварае картатэку і аналізіруе паказальнікі па наступных параметрах:

1. Агульная колькасць паказальнікаў.

2. Віды паказальнікаў, у тым ліку:

2.1. навукова-дапаможныя,

2.2. рэкамендацыйныя.

3. Спосабы выканання:

3.1. самастойна выдадзеныя,

3.2. унутрыкніжныя,

3.3. унутрычасопісныя.

4. Дыферэнцыяцыя па іншых параметрах:

4.1. галіновыя, тэматычныя,

4.2. персанальныя,

4.3. паказальнікі прац супрацоўкікаў НДУ,

4.4. паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў,

4.5. паказальнікі зместа часопісаў.

5. Храналагічныя рамкі (для рэтраспектыўных паказальнікаў)

5.1. штогоднікі,

5.2. 1–3 гады,

5.3. 4–5 гадоў,

5.4. 6–10 гадоў,

5.5. звыш 10 год.

Усе звесткі па гэтых параметрах неабходна прадставіць у сшытку у таблічнай форме:

Усяго

Віды

паказаль-нікаў

Тыпы

паказальнікаў

Храналагічныя

рамкі

Спосаб

выка-нання

Н.-дап.

рэкамендацыйныя

галіновыя

тэматычныя

персанальныя

паказ. прац НДУ

паказ. зместа час.

паказ. б/ф пасобій

штогоднікі

1–3

4–5

6–10

звыш 10

самаст. выдадзен.

унутрыкніжныя

унутрычасопісныя

бягучыя

рэтраспектыўныя

Работа павінна канчацца высновамі аб становішчы бібліяграфічнага забеспячэння галіны. Картатэку выяўленых дапаожнікаў неабходна прыкласці да работы.

Тэма: АСАБЛІВАСЦІ ТЭХНАЛАГІЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ ВЫТВОРЧАСЦІ ІНФАРМАЦЫЙНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ РЭСУРСАЎ ПА ПРЫРОДАЗНАЎСТВЕ, ТЭХНІЦЫ, СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ І МЕДЫЦЫНЕ

Самастойная работа

Мэтанабыць навыкі падрыхтоўкі спецыфічнай разнавіднасці бібліяграфічных паказальнікаў – даведніка па бібліяграфічных рэсурсах, аналізу бібліяграфічных паказальнікаў розных тыпаў.

Заданнепадрыхтаваць даведнік па бібліяграфічных рэсурсах у адпаведнасці з выбранай тэмай па адной з галін НТіМК (тэматыка дадаецца).

Методыка выканання. Кожны студэнт павінен з фонду бібліяграфічных паказальнікаў бібліятэкі, штогоднікаў “Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў” Нацыянальнай кніжнай палаты, выданняў рэспубліканскіх цэнтраў (БелІСА, БелДІСС, НЦІУ) падабраць бібліяграфічныя паказальнікі розных відаў і тыпаў па адпаведнай тэме за пяць гадоў. Кожны паказальнік забяспечваецца характарыстыкай, прыводзяцца яго каштоўнасці і пошукавыя магчымасці.

У прадмове падкрэсліваюцца значэнне, актуальнасць тэмы, прыводзяцца кароткая характарыстыка даведніка, мэта стварэння, чытацкае прызначэнне. Да кожнага паказальніка дадаецца анатацыя, у якой павінны быць адзначаны яго асноўныя параметры: храналагічныя рамкі, тыпы літаратуры і віды выданняў, на якіх мовах прадстаўлена літаратура, даведачна-бібліяграфічны апарат, методыка выкарыстання, характэрныя асаблівасці. У даведніку мэтазгодна вылучыць раздзелы: навукова-дапаможныя паказальнікі, прафесійна-вытворчыя, рэкамендацыйныя. Асобна вырашаецца пытанне аб уключэнні неапублікаваных бібліяграфічных паказальнікаў. У канцы даведніка даецца спіс літаратуры і выкарыстаных крыніц.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]