
- •Тэматычны план курса
- •Тэматычны план курса
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Тэматыка семiнарскiх заняткаў
- •Тэматыка семiнарскiх заняткаў
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •Тэматыка лабараторных заняткаў
- •Тэматыка лабараторных (дробна-групавых) заняткаў
- •Графік самастойнай работы студэнтаў
- •Графік самастойнай работы студэнтаў
- •Змест курса Уводзіны
- •Тэма 1. Галіновыя асаблівасці навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу і іх уплыў на станаўленне сучаснага інфармацыйнага рынку
- •Тэма 2. Агульная характарыстыка інфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу
- •Тэма 3. Карыстальнiкi iнфармацыi ў галiне прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны
- •Тэма 4. Цэнтры падрыхтоўкі інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне ў Рэспубліцы Беларусь
- •Тэма 5. Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне асобных галін навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу
- •Тэма 6. Інфармацыйныя рэсурсы і паслугі расійскіх федэральных цэнтраў інфармацыі
- •Тэма 7. Сусветныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі ў сферах навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу
- •Тэма 8. Формы і метады давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да спецыялістаў у галінах прыродазнаўства, тэхнікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны.
- •Тэма: дакументныя інфармацыйныя рэсурсы навукова-тэхнiчнага I медыцынскага комплексаў
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Пытанні:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У перыядычных выданнях
- •Кантрольная работа для студэнтаў дзеннай і завочнай формы навучання па тэме:
- •Тэматыка
- •Літаратура
- •Рэйтынгавы рэгламент па курсу “ібз навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплекса” на
- •1 Семестр 2005-2006 нав.Г. Для 4 курса фідк.
- •Прыкладныя тэмы курсавых работ і парады да іх выканання
- •Прыкладныя тэмы дыпломных работ і парады да іх выканання
- •Пытаннi да рубежнага кантроля
- •Літаратура
- •Пытаннi да экзаменА па курсу “Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў”
- •Пытаннi да экзаменА па курсу “Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў”
- •533”Т” група
- •Пытаннi да экзаменА па курсу “Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў”
Літаратура
Павлов, Л.П. Основные направления развития Всероссийского научно-технического информационного центра накануне ХХI века / Л.П.Павлов, Т.Д.Столярова, Е.Н.Казаков // Науч. и техн. б-ки. – 1999. – № 3. – С. 30–34.
Положение о государственной системе научно-технической информации // Науч. и техн.б-ки. – 1997. – № 12. – С. 5–10 (или Информационные ресурсы России. – 1997. – № 4. – С. 4–5).
Сюнтаренко, О.В. Новое поколение электронных информационных продуктов и услуг ВИНИТИ / О.В.Сюнтаренко [и др.] // Научно-техническая информация. Сер. 1. – 1995.– № 2. – С. 6–11.
практычныя РАБОТЫ
Тэма 1. СТРУКТУРНЫ АНАЛIЗ ПАТОКУ ПЕРШАСНЫХ ДАКУМЕНТАЎ (ПА АДНОЙ З ГАЛIН ПРЫРОДАЗНАЎСТВА, ТЭХНIКI, СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI, МЕДЫЦЫНЫ), АДЛЮСТРАВАНЫХ У РЭФЕРАТЫЎНЫХ ЧАСОПІСАХ (РЧ)
Практычная работа – 2 гадзiны
Мэта заняткаў:
Замацаваць тэарэтычныя веды аб разнастайнасцi вiдаў дакументаў, набыць навыкi вывучэння першасных дакументаў па другасных крынiцах.
Заданне:
Прааналiзаваць нумар РЧ, вызначыць вiдатыпалагiчны склад патоку дакументаў, адлюстраваных у паказальнiку па розных параметрах: вiдах, спосабу друкавання, моўнай прыкмеце.
Методыка выканання:
Кожны студэнт атрымлiвае выпуск РЧ. Праглядвая кожны бiблiяграфiчны запiс, неабходна аднесцi яго да пэўнага вiду дакументаў у нiжэпрыведзенай схеме. Пасля заканчэння аналiзу неабходна падлiчыць колькасць кожнага вiда дакументаў, адлюстраваных у паказальнiку, ў абсалютных лiчбах i працэнтах. Напрыканцы неабходна зрабiць высновы па ўжыванню азначанага паказальнiка пры абслугоўваннi спецыялiстаў розных катэгорый.
Схема аналiзу
Усяго |
Друкаваныя
|
Неапублiкаваныя
|
Мова
|
||||||||||
дак. |
кнiгi |
арты-кулы |
пат. |
НТД |
справа-здачы |
дэп. рук. |
дысерт. |
iнш. |
анг. |
ням. |
яп. |
інш. |
|
150 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
100% |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Тэма 2. ВЫЯЎЛЕННЕ СТУПЕНI РАССЕЯННЯ ДАКУМЕНТАЎ
У перыядычных выданнях
Практычная работа – 2 гадзiны
Мэта заняткаў:
Замацаваць тэарэтычныя веды i прывiць навыкi практычнага вывучэння рассеяння часопiсных артыкулаў шляхам аналiза бiблiяграфiчных выданняў альбо рэфератыўных часопiсаў (РЧ).
Заданне:
Прааналiзаваць па канкрэтнай тэме гадавы камплект бiблiяграфiчных дапаможнiкаў альбо РЧ, вызначыць ступень рассеяння артыкулаў у перыядычных выданнях.
Методыка выканання:
Атрымаўшы ў выкладчыка тэму i камплект дапаможнiкаў, студэнт праглядае адпаведны раздзел i выпiсвае на картках альбо ў сшытку назвы часопiсаў, адзначае колькасць артыкулаў надрукаваных у кожным часопiсу. Потым неабходна падлiчыць агульную колькасць артыкулаў i часопiсаў, размеркаваць часопiсы па ступенi змяньшэння прадукцыўнасцi (колькасць артыкулаў) i размеркаваць iх па зонах . Паказаць колькасць часопiсаў i артыкулаў у кожнай зоне ў абсалютных лiчбах i працэнтах, вызначыць ступень рассеяння. Вынiкi аналiза прадставiць у таблiчнай форме.
Аб’ект даследвання |
У с я г о
|
З о н ы |
||||||
а. л. |
% |
А |
В |
С |
||||
|
а. л. |
% |
а. л. |
% |
а. л. |
% |
||
Часопiсы |
|
|
|
|
|
|
|
|
артыкулы |
|
|
|
|
|
|
|
|
У заключэннi неабходна зрабiць высновы аб тэндэнцыях рассеяння цi канцэнтрацыi патока ў перыядычных выданнях прааналiзаванай тэматыкі.
Пералік тэм:
1.Машыны і абсталяванне для жывёлагадоўлі.
2.Сельскагаспадарчыя пабудовы.
3.Збожжавыя культуры (агратэхніка).
4.Пшаніца (біялогія).
5.Жыта.
6.Грэчка.
7.Ячмень.
8.Кукуруза.
9.Рыс.
10.Лекавыя расліны.
11.Зёлкавыя травы.
12.Люцэрна.
13.Яблыня.
14.Костачкавыя пладовыя.
15.Кармленне і ўтрыманне малочнай і мясной жывёлы.
16.Пчалаводства.
17.Птушкаводства (біялогія).
18.Племянная справа.
19.Глебаапрацоўчыя машыны.
20.Эрозія глебы і барацьба з ёй.
21.Пасяўныя і пасадкавыя машыны.
22.Дрэвы і хмызнякі.
23. Ягадныя расліны.
24.Кветкаводства.
25.Шкоднікі сельскагаспадарчых раслін і барацьба з імі.
Тэма 3. АНАЛІЗ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАДУКЦІЫІ БЕЛАРУСКІХ І РАСІЙСКІХ ЦЭНТРАЎ І БІБЛІЯТЭК
Практычная работа – 6 гадзiн
Мэта заняткаў:
Замацаваць веды аб сістэме бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі і Расіі на кожнай з пералічаных галін.
Заданне:
Прааналізаваць усе асноўныя віды навукова-дапаможных бібліяграфічных паказальнікаў (бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя, персанальнныя) па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы і медыцыны.
Методыка выканання:
Студэнт вывучае ў кожным паказальніку: прадмову, структуру, ДБА, дапаможны апарат, перыядычнасць (у бягучых пазальніках), арганізацыю, якая выдала дапаможнік, і пасля бібліяграфічнага апісання дае характарыстыку.
Схема аналізу:
Бібліяграфічнае апісанне паказальніка.
Мэтавае і чытацкае прызначэнне выдання.
Віды і тыпы адлюстравання літаратуры.
Храналогія ахопа літаратуры, альбо перыядычнасць.
Групоўка матэрыялу.
Наяўнасць дапаможнага апарату.
Тэма 4. АНАЛІЗ БЕЛАРУСКІХ І РАСІЙСКІХ БАЗ ДАДЗЕНЫХ ПА ПРЫРОДАЗНАЎСТВЕ, ТЭХНІЦЫ, СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ І МЕДЫЦЫНЕ
Лабараторная (дробна-групавая) работа – 10 гадзiн
Мэта заняткаў:
Замацаваць веды аб рэсурсным інфармацыйным забеспячэнні навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў Расіі і Беларусі.
Заданне і методыка выканання:
Студэнты павінны парааналізаваць па пэўнай схеме (схема дадаецца) асноўныя БД беларускіх і расійскіх інфармацыйных цэнтраў па НТ і МС. Неабходна выявіць БД як уласнай генерацыі так і запазычаныя. На аснове праведзеннага аналіза, кожны студэнт атрымлівае 1 накірунак параўнання рэсурснага забеспячэння навукова-тэхнічнай і медыцынскай сфер Расіі і Беларусі з прадстаўленага ніжэй. Аналіз праводзіцца па пытаннях.
Накірункі параўнання рэсурсаў:
Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне прыродазнаўства ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.
Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі на сучасным этапе.
Параўнаць бягучае інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне тэхнікі ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.
Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне Расіі і Беларусі па медыцыне на сучасным этапе.
Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб неапублікаваных дакументах
Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб патэнтных дакументах Расіі і Беларусі.
Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб нарматыўна-тэхнічных дакументах Расіі і Беларусі.
Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб замежных дакументах Расіі і Беларусі.
Схема параўнальнага аналіза:
Назва арганізацыі ці інфармацыйнага цэнтра
назва базы дадзеных
мэтавае і чытацкае прызначэнне
віды і тыпы адлюстванай літаратуры
перыядычнасць абнаўлення інфармацыі у базах дадзеных
від баз дадзеных (рэтраспектыўная, бягучая, поўнатэкставая, рэфератыўная, фактаграфічная і г.д.).
асаблівасці групоўкі інфармацыі (літаратуры)
Наяўнасць праспектаў выданняў і паслуг інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк. Адлюстраванне ў іх інфармацыйнай прадукцыі пэўнага накірунку (перспектыўная інфармацыя).
Высновы: адзначыць паўнату адлюстравання тэматыкі, асобных відаў баз дадзеных па перыядычнасці выхаду прадукцыі, відах і тыпаў дакументаў, распалажэнню матэрыяла і пошукавых магчымасцях.