Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тапаніміка і сумежныя навукі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
113.15 Кб
Скачать

1«Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа». Пад рэд. Акадэміка ан бсср м. В. Бірылы.—Мн., 1990.

Выкарыстаўшы сабраны матэрыял па анамастыцы, даследчыкі слова заглянулі ў творчую лабараторыю песняра і прааналізавалі ўжо некаторыя ўласныя імёны, тапанімічныя назвы з асобных твораў класіка. Так, В. Вярэніч зрабіў лінгвістычны аналіз тапонімаў з трылогіі «На ростанях», ім была, у прыватнасці, разгледжана суадноснасць тапанімічных назваў трылогіі з рэальна існуючымі тапанімічнымі аб'ектамі Палесся і Панямоння – мясцінамі, дзе адбываліся асноўныя падзеі, апісаныя ў трылогіі, у перыяд працы Якуба Коласа настаўнікам. Пры параўнальным аналізе тапонімаў, ужытых у трылогіі, і тапонімаў Стаўбцоўскага Панямоння выяўлена 44 назвы, якія адпавядаюць існуючым ці існаваўшым аб'ектам. У пераважнай большасці (2/3) яны і па форме супадаюць з рэальнымі назвамі прататыпаў. У сямі выпадках Якуб Колас зрабіў частковую замену слоў-тапонімаў (Верхань – Верхмень, Мікуцічы – Мікалаеўшчына, Бервянка – Бервянец, Стаўбуны — Стоўбцы або Стаўбцы і інш.). I толькі ў чатырох выпадках пісьменнікам была зроблена замена назвы рэальна існуючага аб'екта: Уса – Уша, Нямнішча – Стаялец, Панямонь – Новы Свержань, Рачулка – Крынічка2. Прыкладна так Якуб Колас паставіўся і да тапонімаў Піншчыны, што сустракаюцца ў трылогіі.

2 Гл.: «Каласавіны».— Мн., 1987. С. 35.