- •Глава 1. Агульная характарыстыка онімаў у мастацкім тэксце
- •Глава 2. Лексіка-семантычная характарыстыка онімаў у творах мастацкай літаратуры
- •Глава 3. Онімы як тэкстаўтваральныя і стылёваўтваральныя кампаненты сістэмы мастацка-выяўленчых сродкаў мовы пісьменнікаў
- •Уводзіны
- •Агульная характарыстыка работы
- •Асноўныя палажэнні дысертацыі якія выносяцца на абарону:
- •Глава 1. Агульная характарыстыка онімаў у мастацкім тэксце
- •Глава 2. Лексіка-семантычная характарыстыка онімаў у творах мастацкай літаратуры
- •2.1. Асабовыя ўласныя імёны ў творах беларускай мастацкай літаратуры
- •2.2. Мянушкі ў творах беларускай мастацкай літаратуры
- •2.3. Прозвішчы ў творах беларускай мастацкай літаратуры
- •2.4. Тапанімічныя назвы ў творах беларускай мастацкай літаратуры
- •Глава 3. Онімы як тэкстаўтваральныя і стылёваўтваральныя кампаненты сістэмы мастацка-выяўленчых сродкаў мовы мастацкай літаратуры
- •3.1. Онімы-загалоўкі ў мастацкіх тэкстах пісьменнікаў
- •3.2. Онімы-сімвалы ў творах беларускай мастацкай літаратуры
- •3.3. Онімы як сродак стварэння экспрэсіўнасці і каламбураў у творах беларускіх пісьменнікаў
- •3.4. Эпітэты-прыдаткі пры онімах і іх экспрэсіўныя функцыі ў творах мастацкай літаратуры
- •3.5. Варыянтнасць онімаў як мастацкі прыём у творах беларускай мастацкай літаратуры
- •3.6. Паказчыкі і актуалізатары канатацыйных значэнняў онімаў у творах беларускай мастацкай літаратуры
- •3.7. З’явы апелятывацыі і анімізацыі творах беларускай мастацкай літаратуры
- •3.8. Этымалагізацыя онімаў як мастацкі прыём у творах беларускай мастацкай літаратуры
- •3.9. Спосабы ўвядзення анамастычнай лексікі ў мастацкі тэкст
- •4. Заключэнне
- •Выкарыстанай літаратуры
- •Крыніцы фактычнага матэрыялу
Асноўныя палажэнні дысертацыі якія выносяцца на абарону:
1. Анамастычная лексіка (асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, тапанімічныя назвы) – адзін з важнейшых тэкстаўтваральных кампанентаў мастацкіх твораў, які выконвае вызначальную ролю ў стварэнні мастацкіх палотнаў, вобразаў, у шырокім і ўсеабдымным раскрыцці аўтарскай канцэпцыі, адлюстраванні нацыянальных, моўных, літаратурна-эстэтычных традыцый.
2. Пераважная большасць онімаў у мастацкім тэксце, апрача асноўнай, ідэнтыфікуючай (назыўной) функцыі, валодае канатацыйным адценнем, што рэалізуецца на фоне ўсёй моўна-вобразнай сістэмы твора, ядром якой найчасцей выступаюць антрапонімы. Ажыўленне канатацыйных прырашчэнняў у онімах дасягаецца не толькі выяўленнем іх лінгвістычнай сутнасці, а нярэдка і падрабязным аналізам усёй анамастычнай прасторы твора, часам яго напісання, фактамі біяграфіі пісьменніка, літаратурнымі і фальклорнымі традыцыямі і інш.
3. Кожны тып онімаў у мастацкім творы па-свойму выяўляе разнастайнасць тэкставых канатацый – непасрэдна праз выкарыстанне ўласных лексіка-граматычных і дэрывацыйных варыянтаў, а таксама праз анамастычнае поле і шырокі кантэкст, утвараючы спецыфічны парадыгматычны рад, які адпаведна можа адлюстроўваць выразныя вербальныя і прыхаваныя пэўным чынам невербальныя лінгвістычныя і экстралінгвістычныя характарыстыкі оніма.
4. У выяўленні канатацыйных адценняў онімаў важную ролю выконваюць кантэкстуальныя інтэнсіфікатары і актуалізатары (сродкі сітуацыйнага і вербальнага кантэксту).
5. У мастацкай літаратуры выпрацаваны шэраг аўтарскіх прыёмаў з мэтай найбольш эфектыўнага ўжывання онімаў і рэалізацыі аўтарскай ідэі ў творы.
6. Адметная асаблівасць стварэння канатацыйных значэнняў у онімах – комплекснае выкарыстанне разнастайных маўленчых сродкаў і прыёмаў, чым дасягаецца поўнае выяўленне лінгвістычнага і экстралінгвістычнага патэнцыялу онімаў.
Асабісты ўклад суіскальніка. Дысертацыйнае даследаванне з’яўляецца самастойнай працай аўтара: яму належыць стварэнне картатэкі фактычнага матэрыялу, яго класіфікацыя і аналіз, асноўныя палажэнні і вынікі.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Дысертацыйнае даследаванне абмяркоўвалася на пасяджэнні кафедры беларускага мовазнаўства Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта 25.06.2003 г. Асноўныя палажэнні і вынікі даследавання былі заслуханы і абмеркаваны на 37 міжнародных, усесаюзных, нацыянальных і міжвузаўскіх канферэнцыях у Мінску: 1991 (кастрычнік), 1991 (студзень), 1993 (сакавік), 1994 (май), 1995 (май), 1997 (снежань, сакавік), 2000 (май), 2001 (лістапад), 2002 (снежань, верасень), 2003 (красавік); Гомелі: 1990 (кастрычнік), 1992, 2000, 2002 (май, кастрычнік), 2003 (люты, май); Мазыры: 1992 (кастрычнік), 1994 (сакавік, чэрвень), 1996 (лістапад), 1998 (красавік, верасень), 2000 (снежань), 2001 (красавік), 2003 (сакавік); Брэсце: 1992, 1993 (верасень), 1998 (сакавік, лістапад); Гродна: 1998 (кастрычнік), 1992 (красавік); Магілёве: 1998 (сакавік).
Апублікаванасць вынікаў. Вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 64 работах агульным аб’ёмам больш за 1100 старонак, у тым ліку ў манаграфіі, 2 дапаможніках для настаўнікаў, навукова-папулярнай кнізе, 32 артыкулах, 23 дакладах і матэрыялах канферэнцый, 1 вучэбнай праграме, 2 рэцэнзіях.
Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыйнае даследаванне складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, крыніц фактычнага матэрыялу і іх прынятых скарачэнняў, спісу выкарыстанай літаратуры.
