
Пытанні да экзамена па прадмеце “Мастацкуа-дэкаратыўнае вырашэнне свята”
курс
Асновы кампазіцыі. Змест формы.
Катэгорыі кампазіцыі. Уласцівасці і якасці кампазіцыі
Заканамернасці кампазіцыі. Сродкі кампазіцыі. Залатое сячэнне.
Законы каларыстыкі. Колеры свята.
Арганізацыя дамінантных адносінаў фармальных элементаў кампазіцыі.
Прыёмы і метады працы над кампазіцыяй.
Колер у вобразна-мастацкім абліччы свята.
Выкарыстанне законаў каларыстыкі пры стварэнні колеравага вырашэння свтята..
Каларыстыка свята. Галоўны, фірменны колер свята
Месца свята.
Час свята.
Шрыфты і іх выкарыстанне ў рэкламна-інфармацыйным матэрыяле свята
Персанажы свята.
Сімволіка свята (сімвал, колеры, прынцыпы пабудовы і г.д.)
Асаблівасці сцэнаграфіі свята на адкрытай прасторы.
Паняцці “асяроддзе” і “антыасяроддзе”. Прыёмы трансфармацыі прадметнага асяроддзя.
Генеральны план тэрыторыі і памежных тэрыторый.
Эскізная распрацоўка асобных комплексаў свята (галоўная пляцоўка, кірмаш, шэсце і інш.).
Спецыфіка выразных сродкаў мастацка-дэкаратыўнага вырашэнне свята на адкрытай прасторы.
Віды і формы адкрытых пляцовак. Выстрайванне фігур.
Выстрайванне і разлік фігур на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы, на плошчы, стадыёне.
Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Асноўныя часткі сцэны-каробкі
Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Тэхнічнае аснашчэнне сцэны.
Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Дэкарацыі. Бутафорыя. Святло.
Мастацкая арганізацыя прасторы свята ў закрытым памяшканні сродкамі сцэнаграфіі.
Выстрайванне і разлік фігур на закрытай сцэнічнай пляцоўцы.
Роля касцюму, бутафорыі ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.
Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.
Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі.
Асаблівасці сцэнаграфіі тэматычнага свята.
Асаблівасці сцэнаграфіі народнага свята.
Асаблівасці сцэнаграфіі дзіцячага, спартыўнага свята.
Традыцыі і штампы ў сцэнаграфіі сучасных народных свят.
Сцэнаграфія свята, яе стваральнікі. Сцэнарый-рэжысёр-мастак.
Работа мастака-пастаноўшчыка над сцэнаграфіяй свята (творчая група, паслядоўнасць і асноўныя этапы вырашэння свята).
Праект комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.
Крытэрыі ацэнкі сцэнаграфіі свята.
Выкарыстанне здабыткаў матэрыяльнай культуры Беларусі ў сучасным свяце.
Задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята. Выкананне трох асноўных функцый сцэнаграфіі.
Стылістычнае адзінства ў сцэнаграфіі свята.
3 пытанне усіх білетаў: Работа над сцэнаграфіяй трох свят (у тым ліку дыпломнай пастаноўкі).
Зацверджана на паседжанні кафедры ад 29.11.2012,
пратакол № 4.
Складальнік: Барвенава Г.А.
Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне прапанаваных студэнтам святаў (кожны з пунктаў мае канкрэтны матэрыял і разгорнутую аргументацыю, аформленую на асобных лістах):
Назва, аргументацыя, мэта, задачы свята.
Месца свята (месца, аргументацыя).
Час свята (дата, час, аргументацыя).
Кампазіцыя свята (лінейная, прасторавая)
Каларыстыка свята. Каларыстычная палітра як сродак выяўлення задумы свята. . Каларыстыка свята (замалёўка, калаж і г.д. колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі). Колер у сцэнаграфіі свята, прапанаванага самім студэнтам: шматколерная кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур, якая характарызуе прапанаванае свята; пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д. Каларыстычная карта свята.
Персанажы
Шрыфт
Сімволіка свята (знак-сімвал, колеры, прынцыпы пабудовы і г.д.)
Месца свята. Генеральны план тэрыторыі свята і памежных тэрыторыяў (карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята па набліжэнні да аб’екта).
Эскізная распрацоўка паасобных комплексаў свята (пляцовак, шэсцяў і інш.)
Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята
Арганізацыйна-творчыя пытанні рэалізацыі мастацка-дэкаратыўнага вырашэння дыпломнай пастаноўкі.
Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:
1. Народнае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і г.д.)
2. Тэматычнае свята (Юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам (Нясвіж – кн. Радзівілы, Гомель – кн. Паскевічы); рыцарскія фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (абарона Наваградка ад крыжакаў і г.д.); свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці (А. Міцкевіч, І. Дамейка і г.д.), свята паэзіі і г.д.
3. Пазаабрадавыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).
Адно з прапанаваных свят – дыпломная пастаноўка.
Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:
Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.
Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.
Стылістычнае адзінства.
Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.
Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.