Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Схемы разборов.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
72.7 Кб
Скачать

Часціца

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (невытворная або вытворная). 2. Разрад па структуры (простая ці састаўная). 3. Лексіка-функцыянальны разрад. 4. Роля часціц (надаюць сэнсавае, мадальнае ці экпрэсіўнае адценне сінтаксічным адзінкам або служаць для ўтварэння формаў слова).

Узор. Маленства! Як бясконца дорага яно кожнаму (І. Грамовіч).

Як — вытворная, простая, эмацыянальна-экспрэсіўная (клічная), выражае пачуццё захаплення.

Мадальныя словы

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання: выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне, няўпэўненасць і г.д. 2. Разрад паводле паходжання (вытворныя ці невытворныя). 3. Сінтаксічная функцыя.

Узор. Дзядзька, мусіць, прыслухоўваўся да размовы (І. Мележ).

Мусіць — няўпэўненасць, меркаванне, вытворнае, у функцыі пабочнага слова.

Выклічнікі

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (вытворны ці невытворны). 2. Разрад паводле значэння: эмацыянальны, волевыяўленчы ці моўнага этыкету.

Узор.  О, каб я меў такія рукі, зямля, абняў бы я цябе (Я. Колас).

О — невытворны, эмацыянальны (выражае адценне жалю)

Сінтаксічны разбор словазлучэння і сказа

Словазлучэнне

Парадак разбору. 1. Простае ці складанае. 2. Назваць галоўнае і залежнае слова. 3. Пачатковая форма словазлучэння. 4. Тып словазлучэння паводле выражэння галоўнага слова: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, займеннікавае, лічэбнікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае. 5. Від сэнсавых адносін паміж словамі: азначальныя, аб'ектныя, суб'ектныя, акалічнасныя. 6. Від сінтаксічнай сувязі паміж словамі: дапасаванне (поўнае ці няпоўнае), кіраванне (прыназоўнікавае ці беспрыназоўнікавае, моцнае ці слабае), прымыканне. 7. Сродкі выражэння граматычнай сувязі слоў: форма слова (канчатак), службовыя словы (парадак слоў, сэнсавая залежнасць).

Узор. Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень (Я. Колас).

Моцна скаваў — простае словазлучэнне, галоўнае слова — скаваў, залежнае — моцна, моцна скаваць, дзеяслоўнае, выражаюцца акалічнасныя адносіны, віды сувязі паміж словамі — прымыканне, сэнсавая залежнасць.

Голую зямлю — простае словазлучэнне, галоўнае слова — зямлю, залежнае — голую, назоўнікавае, выражаюцца азначальныя адносіны, поўнае дапасаванне, форма залежнага слова.

Складаны сказ

Парадак разбору. 1. Падкрэсліце граматычныя асновы і абазначце лічбамі ў парадкавай паслядоўнасці ўсе часткі сказа. 2. Растлумачце сродкі сувязі паміж часткамі. 3. Вызначце тып складанага сказа: а) складаназлучаны сказ са спалучальнымі, супастаўлялынымі, размеркавальнымі і далучальнымі злучнікамі; б) складаназалежны сказ з даданай дэейнікавай, дапаўняльнай, выказнікавай, азначальнай і іншымі часткамі; в) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным (аднародным, неаднародным) ці змешаным падпарадкаваннем; г) бяззлучнікавы складаны сказ з аднатыпнымі ці разнатыпнымі часткамі; д) складаны скаэ з рознымі відамі сувязі. 4. Складзіце схему сказа.

Узор. На беразе тым, што заўсёды мне сніцца, Зкуды і ціхім жалем гляджу праз гады, я сеў на замшэлы валун ля крыніцы, паўнюткай, як вока. жывое вады. (С. Законнікаў)

Сказ складаецца з трох частак. Першая частка галоуная, другая і трэцяя — даданыя азначальныя, звязаны з галоўнай злучальнымі словамі што і куды. Гэта складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з сузалежным аднародным падпарадкаваннем. Схема сказа:

[тым, (што ), (куды ), …].