Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Схемы разборов.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
72.7 Кб
Скачать

Разбор слова, словазлучэння і сказа Фанетычны разбор слова

Парадак разбору. 1. Затранскрыбіруйце слова. 2. Вызначце колькасць складоў і націскны склад. 3. Правільна вымавіце гукі і назавіце літары. 4. Ахарактарызуйце кожны гук: галосны — паводле ўдзелу губ, рада, пад'ёму; зычны — паводле ўдзелу голасу і шуму, цвёрдасці-мяккасці, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння.

Узор. Мой народ! Гы гаворыш з палёў і будоўляў, і вышэйшай трыбуны не знойдзеш нідзе. (М. Лужанін)

Не знойдзеш [н'азнойдз'эш] — тры склады, націск падае на другі склад; 9 гукаў і 10 літар. Гук [н'] — літара «эн», гук [а] — літара «е», гук [з] — літара «зэ», гук [н] — літара «эн», гук [о] — літара «о», гук [й] — літара «й», гук [дз'] — літары «дэ» і «ээ», гук [э] — літара «е», гук [ш] — літара «ша». Гук [н] — зычны, санорны; мяккі, эмычна-праходны, насавы, пярэднеязычны; [а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад'ёму; [з] — зычны, звонкі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны; [н] — зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, насавы, пярэднеязычны; [о] — галосны, лабіялізаваны, задняга рада, сярэдняга пад'ёму; [й] — зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэднеязычны; [дз'] — зычны, звонкі, мяккі, змычна-шчылінны (афрыката), пярэднеязычпы; [ш] — зычны, глухі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны.

Марфемны разбор слова

Парадак разбору. 1. Вызначце, да якой часціны мовы адносіцца слова. 2. Зменнае ці нязменнае. 3. У зменным слове назавіце аснову і канчатак (у тым ліку і нулявы). 4. Назавіце тып асновы: невытворная ці вытворная. 5. У вытворнай аснове вылучыце ўсе марфемы: корань і афіксы (прыстаўка, суфікс, постфікс, інтэрфікс). 6. Назавіце тыпы кораня: свабодны ці звязаны, пакажыце магчымыя яго варыянты.

У з о р. Далёка ў прырэчных лугах пераклікаліся салаўі. (Т. Хадкевіч) Прырэчных — прыметнік, слова зменнае, аснова прырэчн-, канчатак -ых, які паказвае, што слова ўжываецца ў множным ліку меснага склону, аснова слова вытворная, у аснове выдзяляюцца марфемы: корань -рэч-, прыстаўка пры-, суфікс -н-, корань свабодны, варыянты кораня: рак- (рака), рэч- (рэчка), рач- (рачны).

Пераклікапіся — дзеяслоў, слова зменнае, аснова пераклікал- ... -ся, канчатак -і, які паказвае на множны лік, постфікс -ся, які паказвае на зваротнасць дзеяслова, аснова слова вытворная, у аснове выдзяляюцца марфемы: корань -клік-, прыстаўка пера-, суфіксы -а-,-я-, корань свабодны, варыянты кораня: клік- (клікаць), кліч- (кяічуць).

Словаўтваральны разбор слова

Парадак разбору. 1. Вызначце, да якой часціны мовы адносіцца слова. 2. Устанавіце словаўтваральную базу вытворнага слова. 3. Назавіце фармант (словаўтваральны сродак): прыстаўка, суфікс, прыстаўка і суфікс, постфікс і г.д. 4. Пакажыце спосаб словаўтварэння: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бязафіксны, асноваскладанне і г.д.

У з о р. Адшумеяі свой час неспакойны восеньскія вятры. (Я. Колас).

Восеньскія — прыметнік, словаўтваральная база — слова восень; фармант -ск-; суфіксальны спосаб словаўтварэння.

Марфалагічны разбор часцін мовы Назоўнік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку). 2. Лексіка-граматычныя разрады: уласны ці агульны, адушаўлёны ці неадушаўлёны, канкрэтны ці абстрактны, зборны, рэчыўны, адзінкавы. 3. Граматычныя катэгорыі: род, лік, склон. 4. Скланенне: першае, другое, трэцяе, рознаскланяльны, нескланяльны, не ўваходзіць ні ў адзін тып скланення. 5. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

У з о р. Вецер патроху цішэў, і заеея ў полі спакайнела. (В. Быкаў)

Вецер — назоўнік, пачатковая форма вецер, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, другога скланення, у сказе выконвае функцыю дзейніка.

У полі — назоўнік, пачатковая форма поле, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, ніякага роду, адзіночнага ліку, меснага склону, другога скланення, у сказе выконвае функцыю акалічнасці месца.