Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.4.УМК.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.72 Mб
Скачать

4.Канстанцін Піевіч Тышкевіч. Канстанцін піевіч тышкевіч (1806—1863, жыў 57г.)

Археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, стваральнік музеяў у Лагойску і Вільні, Канстанцін Піевіч Тышкевіч нарадзіўся таксама у Лагойску ў той жа сям'і этнографа і археолага Пія Тышкевіча. Выпуснік Віленскага універсітэта, К. Тышкевіч на працягу васьмі гадоў (1828—1836) працаваў фінансавым чыноўнікам у Варшаве, а паслі вярнуўся ў Лагойск і прысвяціў сябе вывучэнню краю. Пры падтрымцы бацькі і малодшага брата Яўстафія ён стаў стваральнікам тут музея, пры якім знаходзіліся архіў старажытных рукапісаў, бібліятэка з вялікай колькасцю рэдкіх кніг. Даследаваў курганы, гарадзішчы, замчышчы Мінскай губерніі.

Першую публікацыю К. Тышкевіч прысвяціў характарыстыцы стану агульнаеўрапейскай археалогіі, у тым ліку ў Расіі, на Украіне, Польшчы, і паказаў на гэтым фоне дасягненні мясцовых аматараў вывучэння старажытнай матэрыяльнай культуры.У гэтай жа працы К. Тышкевіч падае гісторыю Лагойска, яго старажытнага замка.

Важнейшай жа работай К. Тышкевіча з'яўляецца яго манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» . Даследчык разгледзеў шматлікія віды археалагічных аб'ектаў, які яму трапляліся на тэрыторыі Беларусі і якія ў яго публікацыях праходзілі пад рознымі тэрмінамі: умацаваныя замкі, ахвяравальныя гарадзішчы, акопныя судзілішчы, межавыя замкі і курганы. Манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» пераклікаецца з работамі Я. Тышкевіча. Як і брат Яўстафій, К. Тышкевіч поўнасцю падзяляў тэорыю датчаніна К. Томсена аб трох археалагічных эпохах: каменным, бронзавым і жалезным вяках. Аднак К. Тышкевіч у сваіх археалагічных гіпотэзах пайшоў далей і заняўся разгадкай спосабу насадкі і ўжывання каменных прылад працы.

Археолаг зацікавіўся болыш падрабязней інвентаром курганоў, ён з упэўненасцю гаварыў пра магчымасць узаемаўплываў рымскай і славянскай цывілізацыі. К. Тышкевіч паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў Лагойска, Заслаўя , іх старадаўняга будаўніцтва.

Упершыню ў археалагічную практыку на Беларусі К. Тышкевіч увёў складанне тапаграфічных планаў замкаў і гарадзішчаў. Так, ім былі зроблены планы замкаў у Заслаўі, Чашніках, Лагойску і іншых гарадах.

3 метадычных навінак братоў Я. і К. Тышкевічаў патрэбна адзначыць вядзенне імі дзённікавых запісаў, якія пасля выкарыстоўваліся як аснова для напісання навуковых работ.

Археолаг вёў раскопкі не толькі курганоў. Ім было даследавана селішча Чырвоны Бор пад Лагойскам, дзе ён знайшоў дарагія прадметы з розных металаў і асабліва каштоўныя ўпрыгожанні з эмалі. К. Тышкевіч не проста апісаў свае знаходкі, а прадставіў у выглядзе табліц, якія і зараз даюць магчымасць лягчэй уявіць разнастайнасць і каштоўнасць упрыгожання з бронзы, эмалі, срэбра.

Упершыню матэрыялы археалагічных раскопак у выглядзе спецыяльна прыгатаванага ілюстраванага для гэтай мэты альбома знаходак прадстаўлены К. Тышкевічам на выстаўцы ў Маскве. Сюды ўключаны матэрыялы не толькі К. Тышкевіча, але і іншых яго сучаснікаў. Аўтар альбома як удзельнік выстаўкі быў выбраны ганаровым членам Маскоўскага археалагічнага таварыства. ёсць некаторыя звесткі пра «Атлас старажытных гарадзішчаў, замкавых гораў і скопішчаў на Літве і Літоўскай Русі», які быў прадстаўлены ў Археалагічнае таварыства ў 1859 г. Ен таксама складзены К. Тышкевічам.

Як краязнавец К. П. Тышкевіч збіраў звесткі па гісторыі Лагойска, Астрашыцкага Гарадка і іншых населеных пунктаў, але найважнейшай працай у гэтым плане з'яўляецца «Вілія і яе берагі», якую ён завяршыў у 1858 г. (выйшла ў свет у 1871 г.). Кніга аздоблена графічнымі малюнкамі Артура Бартэльса, якія ён выканаў з натуры ў час сумеснага падарожжа па Віліі, што робіць гэту манаграфію яшчэ болып каштоўнай

Перад тым як адправіцца ў падарожжа па Віліі, даследчык прасіў сваіх знаёмых прысылаць звесткі па гісторыі мястэчак, пра помнікі даўніны

У час падарожжа ад вытокаў Віліі да ўпадзення яе ў Нёман К. Тышкевіч пабываў у 295 вёсках і мястэчках. Аўтар апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны, скарыстаўшы звесткі з археалогіі, этнаграфіі, фальклору, тапанімікі і г. д.

Недалёка ад Смаргоні, у Вуглянах, К. Тышкевічу трапіліся некаторыя археалагічныя знаходкі з курганоў — жаночыя ўпрыгожанні. Даследчык зрабіў малюнкі гэтых знаходак. Ен падрабязна апісаў старадаўняе гарадзішча каля р. Быстрыцы, ля хутара Лінаморгі, якое мясцовыя людзі называюць «Замкаўшчына».

Даследчык асаблівае значэнне надаваў фальклору ў жыцці і гісторыі кожнага народа. ён красамоўна засведчыў значнасць фальклору для краязнаўства: «Песня народная была літаратурай народа, як паданні і легенды былі першай яго гісторыяй». У доказ багацця і разнастайнасці беларускага фальклору ў надвіленскім краі К. Тышкевіч даў шмат узораў песень, якія могуць стаць прадметам даследавання не толькі фалькларыстаў, але і археолагаў.

Шмат месца занялі ў манаграфіі К. Тышкевіча помнікі старажытнай архітэктуры: замкі, цэрквы, касцёлы і іншыя збудаванні. Некаторыя з гэтых архітэктурных помнікаў замаляваў мастак А. Бартэльс. Шмат матэрыялаў знаходзім па этнаграфіі краю, што робіць кнігу яшчэ больш каштоўнай, сапраўды краязнаўчай. Нават заняткі па рыбалоўству на р. Віліі К. Тышкевіч спрабаваў разгледзець у гістарычным аспекце.

Ва ўступе, напісаным I. Крашэўскім, даецца характарыстыка навуковай дзейнасці К. П. Тышкевіча: «Быў ён не якім - небудзь дылетантам, які забаўляўся старымі цацкамі, а даследчыкам, які дбайна шукаў на месцы сляды гісторыі, раскопваючы курганы, гарадзішчы..»

Ён быў звязаны з навуковымі таварыствамі ў Празе, Парыжы, Маскве, Кракаве, Вільні. I. Крашэўскі пісаў, што К.Тышкевіч памёр у самым разгары навуковай дзейнасці, збіраючы матэрыялы для новых прац, «смерць яго застала на загоне, за плугам». Лагойскія скарбы знаходак і архіў вучонага дасталіся яго сыну Аскару Тышкевічу.

Антыкварныя зборы К. Тышкевіча, як і амаль усіх астатніх беларускіх археолагаў XIX ст., расплыліся за межы сучаснай Беларусі і аселі ў іншых музеях і нават трапілі ў прыватныя калекцыі аматараў старажытнасці. Так, напрыклад, частка вядомага чырвонаборскага скарбу, які К. Тышкевічам выяўлены ў 1865 г. на зарубінецкім селішчы пад Лагойскам, знаходзіцца зараз у Вільнюскім гісторыка-этнаграфічным музеі АН Літвы, другая частка — у Варшаўскім музеі археалогіі, а частка —у Палангскім музеі бурштыну, якім у канцы XIX ст. уладаў Фелікс Тышкевіч. Калекцыя пацерак, як і іншыя прадметы з курганоў ля в.Відагошча Мінскага павета, выяўленыя К. Тыш-кевічам у 1862 годзе, трапілі ў Маскоўскі гістарычны музей. Тое ж можна сказаць і пра лёс некаторых лагойскіх знаходак.

К. Тышкевіч клапаціўся і аб прапагандзе сабраных ім матэрыялаў беларускіх старажытнасцей, звяртаўся ў Маскву з просьбай адкрыць там этнаграфічную выстаўку.

Сваёй працай у галіне археалогіі і краязнаўства К. Тышкевіч заслужыў шырокую вядомасць і быў абраны членам розных навуковых таварыстваў.

Пытанні да кантролю

1.Якой навукова-даследчай дзейнасцю займаўся К.П.Тышкевіч (у якіх галінах)?

2.Назавіце навуковыя творы К.П.Тышкевіча

3.Што новага прымяніў у методыцы даследавання?

4.Назавіце самую вядомую вандроўку К.П.Тышкевіча?

5.Даследаванне якіх населеных пунктаў Беларусі правёў?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]