- •Умк. История путешествий и туризма.
- •Тема 1.4. Краеведческие путешествия р.С.Зенкевича, к.А.Гаворского, братьев Тышкевичей и и.И.Домейко. План
- •Рамуальд сымонавіч зянькевіч (1811—1868, жыў 57г.)
- •2.К.А.Гаворскі. К. А. Гаворскі (1821—1871, жыў 50г.)
- •3.Яўстафій Піевіч Тышкевіч.
- •Яўстафій піевіч тышкевіч (1814—1873, жыў 59г.)
- •4.Канстанцін Піевіч Тышкевіч. Канстанцін піевіч тышкевіч (1806—1863, жыў 57г.)
- •5.Ігнат Іппалітавіч Дамейко. Игнат ипполитович домейко (1802-1889, жил 87л.)
2.К.А.Гаворскі. К. А. Гаворскі (1821—1871, жыў 50г.)
Старажытныя помнікі паўночнай Беларусі вывучаў К. А. Гаворскі (1821—1871). Нарадзіўся ён у Кіеве ў сям'і свяшчэнніка-уніята, скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, працаваў у Полацкай духоўнай семінарыі, выдаваў «Вестник Западной России», рэдактаваў неафіцыйную частку «Витебских губернских ведомостей». Апублікаваў шмат дакументаў, арыгіналы якіх пазней загінулі і якія маюць важнае значэнне для вывучэння мінулага Беларусі. У пачатку 1850-х гадоў пачаў раскопкі курганоў каля Полацка і апісаў іх структуру.
У найбольш ранняй публікацыі К. Гаворскі апісаў старажытную, так званую Альгердаву дарогу з Вільні на Полацк, а таксама помнікі, якія трапляліся паабапал гэтай дарогі. Раскопваючы курганы, археолаг заўважыў незвычайную форму асобных гаршкоў, якія адрозніваліся ад тых, што былі знойдзены ля Полацка.
Выявіўшы на былым гарадзішчы могільнік, К. Гаворскі зрабіў вывад, што ў часы хрысціянства тут ставілі цэрквы або рабілі могільнікі. Сапраўды, хоць і не заўсёды, але такое здаралася, і даследчык тут меў рацыю.
Заслугоўваюць увагі яго паведамленні пра выяўленыя руіны замка каля Дзісенскай дарогі, які быў абведзены земляным валам няправільнай формы. К. Гаворскі паведаміў таксама і пра разваліны каля Бельчыцкага манастыра, які меў у старажытнасці ўмацаванні. У савецкі час гэтую думку пацвердзіў гісторык архітэктуры М. М. Варонін, які назваў будову «прыгараднай умацаванай княжацкай рэзідэнцыяй».
К. Гаворскі імкнуўся ахапіць даследаваннямі ўсю тэрыторыю Полацкай зямлі. ён шмат зрабіў, але, як адзначыў Л. В. Аляксееў, толькі частка яго спадчыны стала здабыткам навукі.
Прыватныя калекцыі таксама прыцягвалі ўвагу К. А. Гаворскага, і ён не ўпускаў любой магчымасці пазнаёміцца з імі. У маёнтку Антовіль Лепельскага павета ў Людвіка Корсака ён вывучаў матэрыялы былога Полацкага ваяводства.
Пытанні да кантролю:
1.Якую навучальную ўстанову скончыў К.А.Гаворскі?
2.Даследаваннем якіх пытанняў займаўся?
3.Якія падарожжы здзейсніў?
3.Яўстафій Піевіч Тышкевіч.
Найбольшы ўплыў на станаўленне і развіццё беларускага гістарычнага краязнаўства і археалогіі ў другой трэці XIX ст. зрабілі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Адам Кіркор, Уладзіслаў Сыракомля, Міхаіл Шпілеўскі і інш.
Яўстафій піевіч тышкевіч (1814—1873, жыў 59г.)
Археолаг, фалькларыст і краязнавец Я.П. Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску ў памешчыцкай сям'і. Яго бацька Пій Феліцыянавіч цікавіўся археалогіяй і краязнаўствам. Яўстафій скончыў Мінскую гімназію, пасля чаго выехаў у Пецярбург і служыў там пры сенаце. Служба ў сталіцы дала яму магчымасць шырока карыстацца публічнай бібліятэкай, у якой ён выявіў шмат каштоўных матэрыялаў па гісторыі Беларусі. 3 Пецярбурга Я.П. Тышкевіч перавёўся ў Вільню, у апарат губернскага праўлення. У такім жа ведамстве ён працаваў у Харкаве і Мінску, пакуль у 1842 г. не пайшоў у адстаўку. У 1848— 1854 гг. Я. П. Тышкевіч быў куратарам Мінскай гімназіі.
Кожны год яго жыцця быў насычаны навукова-даследчыцкай дзейнасцю. На патрэбы навукі, збор экспанатаў, арганізацыю і правядзенне экспедыцый ён выдаткаваў усё багацце, на старасці гадоў застаўся без сродкаў на існаванне.
Рана
пачаў ён займацца археалагічнымі
раскопкамі. Аб усім Я.Тышкевіч пісаў
нават і тады, калі яшчэ не ўмеў рабіць
ні абагульненняў, ні вывадаў, як,
напрыклад, у публікацыі «Позірк
на крыніцы мясцовай археалогіі...»
Больш вартаснай з пункту гледжання
археалагічнай навукі з'явілася новая
работа «Аб
старажытных магілах у Мінскай губерні
і Літве»
. Я. Тышкевіч, жадаючы грунтоўней вывучыць
археалагічныя аб'екты, пачаў
раскопваць курганы,якія
ў той час з'яўляліся амаль святыняй і
лічыліся недатыкальнымі. «Я павінен
быў шчодра сыпаць грошы сялянам і разам
з імі працаваць,—
прызнаваўся
Я.Тышкевіч,— каб толькі ўзяць на сябе
грэх. Нарэшце... адзін з вялікіх курганоў
быў мною раскапаны”. ён
прасачыў
абрады пахавання
і адзначыў, што не ўсюды звычай пахавання
быў аднолькавы, бо знаходзіў і няспалены
астанкі. Я. Тышкевіч робіць вывад аб
багацці мясцовых курганны пахаванняў,
аб высокім мастацтве вырабу ўпрыгожанняў.
Пазней, зрабіўшы паездку з навуковымі мэтамі па краінах Еўропы Я. Тышкевіч у адрозненне ад 3. Даленгі-Хадакоўскага зазначыў, што курганы ёсць усюды, толькі яны маюць розныя назвы. Я. Тышкевіч прыкмеціў, што курганы, напрыклад у Ірландыі, выконваюць яшчэ ролю месца ахвярапрынашэння.Вывучыўшы вялікую колькасць курганоў на Беларусі, вучоны звярнуў увагу на вырабы з металу. Праводзячы класіфікацыю металічных рэчаў, Я. Тышкевіч зрабіў правільны вывад, што сплаў бронзы быў вядомы старажытным жыхарам Беларусі раней, чым жалеза.
Больш багатыя, чым пад Мінскам, знаходкі ў курганах ля Заходняй Дзвіны далі Я. Тышкевічу падставу сцвярджаць, што жыхароў Падзвіння звязваў гандаль з аддаленымі землямі, дзе рамяство стаяла на больш высокім узроўні. Яшчэ да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага насельніцтва Беларусі, як падкрэсліваў археолаг, не толькі забяспечыла сябе жалезам сваёй вытворчасці, але і вывозіла яго.
ён вёў раскопкі і ў іншых раёнах Беларусі. Я.Тышкевіч на матэрыялах сваіх жа раскопак даказаў, што ў старажытных жыхароў краю, а таксама Літвы, Жмудзі і Інфлянтаў, не было адсталасці ў вырабе бытавых прадметаў і прылад працы, а значыць, і не было варварства. Як доказ ён прыводзіў мноства знаходак з металаў. Гэты тэзіс і на сённяшні дзень да канца не высветлены і ставіцца некаторымі даследчыкамі пад сумненне. А. Р. Мітрафанаў не лічыць «варварства славян» такім ужо страшным злом у эпоху ваеннай дэмакратыі.
Я.Тышкевіч стаяў ля вытокаў статыстычнага метаду параўнання, які аказаўся для яго паспяховым і які даў магчымасць падлічыць багатыя і бедныя курганныя пахаванні. Ен зрабіў вывад аб сацыяльнай няроўнасці ў старажытным грамадстве. Багатыя курганы належалі «славутаму роду, бо знойдзеныя намі ўпрыгожанні ў старажытныя часы вельмі дорага каштавалі, асабліва пацеркі...».
Вывучаючы пахавальны і іншыя абрады славян і іх суседзяў — літоўцаў, латышоў, Я.Тышкевіч прыйшоў да вываду пра іх блізкасць. Яны, напрыклад, пакланяліся аднаму богу Перуну, вужакам, магутным старым дрэвам. Гэта думка Я. Тышкевіча была новай для яго часу, пазнейшыя археалагічныя раскопкі падмацавалі яе, сёння яе прытрымліваецца нямала вучоных. Так, А. Р. Мітрафанаў лічыць, што ў сярэдняй Беларусі была распаўсюджана балцкая культура, але яна знаходзілася пад вялікім уплывам славян.
Я.Тышкевіча цікавілі таксама і гарадзішчы. Саму назву археалагічнага помніка ён лічыў славянскай, бо на Жмудзі такіх назваў не сустракаў.
Археолаг упершыню даў дэталёвае апісанне каменных сякер, молатаў, булаў, кліноў і г. д. У дадатку да кнігі змешчаны малюнкі знаходак. Я. Тышкевіч бачыў у пашырэнні археалагічных даследаванняў перспектыву адкрыццяў, вялікую будучыню навукі, хоць пакуль што яна не мае такіх довадаў, як іншыя дысцыпліны, паколькі многае тут будуецца на здагадках і гіпотэзах.
У сваёй навуковай дзейнасці Я. Тышкевіч трымаў у полі зроку даследаванні археолагаў і краязнаўцаў суседніх народаў. ён адзіны з беларускіх археолагаў першай паловы XIX ст., хто адправіўся за мяжу! да сваіх калег па вопыт, пабываў у музеях розных краін. Асаблівую цікавасць у яго выклікалі матэрыялы Капенгагенскага музея старажытнасці, у якім у кожнай з трох залаў падкрэслена бачыўся адпаведі ны падзел па трох эпохах: каменя, бронзы, жалеза. У гэтым была заслуга вядомага археолага К. Томсена. Сам метад экспанавання ў музеі археалагічных матэрыялаў настолькі аказаўся арыгінальным і прыцягальным, што Я.Тышкевіч перанёс яго і ў свой лагойскі музей, а пазней — і ў Віленскі музей старажытнасцей.
Я.Тышкевіч быў захоплены вывучэннем краю, асабліва знаёмага з дзяцінства Барысаўскага павета, стварыў грунтоўнае для таго часу комплекснае апісанне яго і горада Барысава. ён апісаў хроніку гістарычных падзей Барысава, Лагойска і іншых найбольш значных населеных пунктаў павета.
Сляды жыцця славянскіх плямёнаў Я.Тышкевіч бачыў усюды: у тапаніміцы, у помніках археалогіі, фальклоры, этнаграфіі. У гэтай рабоце ён задумваўся над загадкамі «валатовак» — старадаўніх магіл ці курганоў, якія так называліся не толькі ў Барысаўскім павеце, але і на Віцебшчьше і на поўначы Магілёўшчыны. Праца Я.Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» па заслу ацэнена Я.Ф. Карскім , А. М. Пыпіным і інш. Н. С. Гілевіч этнаграфічную частку работы назваў адным з лепшых дасягненняў у даследаванні быту і творчасці беларускага сялянства.
Выказаныя Я.Тышкевічам арыгінальныя навуковыя думкі па пытаннях даследавання курганоў, гарадзішчаў, некаторых старажытна беларускіх гарадоў, а таксама закранутыя ім упершыню праблемы вывучэння помнікаў каменнага веку варты таго, каб яго імя заняло пачэснае месца ў гісторыі айчыннай археалогіі.
Я.Тышкевіч быў прызнаным вучоным свайго часу. Сучаснікі абралі яго членам-карэспандэнтам Пецярбургскага археалагічна-нумізматычнага таварыства, ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута. ён быў заснавальнікам і старшынёй Віленскай археалагічнай камісіі, а таксама Віленскага музея старажытнасцей.
Пытанні да кантролю:
1.Якой навукова-даследчай дзейнасцю займаўся Я.П.Тышкевіч (у якіх галінах)?
2.Назавіце навуковыя творы Я.П.Тышкевіча?
3.Што новага прымяніў у методыцы даследавання?
4.Чым вызначыўся пад час сваіх вандровак?
5.Якія пасады і званні меў Я.П.Тышкевіч?
6.Якія вандроўкі здзейсніў?
