Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.4.УМК.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.72 Mб
Скачать

Умк. История путешествий и туризма.

Тема 1.4. Краеведческие путешествия р.С.Зенкевича, к.А.Гаворского, братьев Тышкевичей и и.И.Домейко. План

1.Рамуальд Сымонавіч Зянькевіч.

2.К.А.Гаворскі.

3.Яўстафій Піевіч Тышкевіч.

4.Канстанцін Піевіч Тышкевіч.

5.Ігнат Іппалітавіч Дамейка.

1.Рамуальд Сяменавіч Зянькевіч.

Рамуальд сымонавіч зянькевіч (1811—1868, жыў 57г.)

Рамуальд Сымонавіч Зянькевіч (1811—1868), працуючы педагогам на Палессі, займаўся вывучэннем мясцовага фальклору і этнаграфіі. У «Атэнеуме» ён змясціў 219 беларускіх песень. Іх 0. Кольберг уключыў у свой 52-гі том «Беларусь—Палессе». Поруч з беларускім арыгіналам Р. С. Зянькевіч даваў пераклад на польскую мову, што значна павышала навуковую вартасць гэтай працы. Асабліва вылучаў Р. С. Зянькевіч песні вясенняга цыкла, у прыватнасці фальклорна-этнаграфічнае свята «куста», якое бытуе з язычніцкіх часоў і захавалася да нашага часу толькі на Палессі.

У працы «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду...» Р. С. Зянькевіч не абышоў увагай і помнікі археалогіі. ён зафіксаваў над Ясельдай ля Сташанаў месца даўняга пабоішча, месцазнаходжанне гарадзішча і вал каля Турава, а ў навакольных лясах мноства курганоў і ўсе гэтыя аб'екты звязваў, паводле народных паданняў, з паходамі крыжаносцаў, асабліва так называемую

Авідыушаву Гару каля Кажан-Гарадка. 3 гэтай колькасці выяўленых ім слядоў старажытнасці аўтар ніякіх навуковых вывадаў не зрабіў, апрача канстатацыі таго, што Палессе ў далёкія часы не абміналі гістарычныя падзеі. Для яго асноўным матэрыялам даследавання заставаўся фальклор. Асобныя раздзелы гэтай працы прысвечаны апісанню купалля, дажынак, вясельным абрадам, варажбе і інш. Р. С. Зянькевіч хоць сам быў родам са Свянцянскага павета Віленскай губ., аднак добра ведаў і гэты край, што адчувалася ў яго каментарыях.

У тлумачэнні да песні «Ой, у Слуцку на рыначку» Р. С. Зянькевіч піша, што «Слуцк — павятовы горад Мінскай губерні, вядомы ўсім фабрыкай залаталітых паясоў, за якія плацілі па некалькі сотняў рублёў...».

Забытай аказалася публікацыя Р. С. Зянькевіча «Аб курганах і гарадзішчах Ашмянскага павета». Будучы на Ашмяншчыне ў 1843 г., даследчык зацікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі. Ен карыстаўся звесткамі аратых, якія знаходзілі старажытныя рэчы. Не маючы магчымасці самому весці раскопкі з-за слабога зроку, Р. С. Зянькевіч зрабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, апісаў іх знешні выгляд, даў іх мясцовыя назвы і народныя легенды пра іх. Звесткі маюць прыблізны характар.

Р. С. Зянькевіч вывучаў Крэўскі замак, яго легенды пра так званыя «падземныя хады».

Не ўсё напісанаё Р. С. Зянькевічам дайшло да нас, некаторыя працы так і засталіся ў рукапісах. Навуковая дзейнасць даследчыка вялікага навуковага рэзанансу не мела, хаця на яго не раз спасылаліся вучоныя, асабліва пры вывучэнні матэрыяльнай і духоўнай культуры Палесся.

Пытанні да кантролю:

1.Якую прафесію меў Р.С.Зянькевіч?

2.Якой краязнаўчай дзейнасцю займаўся?

3.Якую літаратурную спадчыну пакінуў пасля сябе?

4.Якія падарожжы здзейсніў краязнаўца?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]