- •2.З,яуленне гарадоу I першых дзяржау на Беларуси.
- •3.Е.Полацкая I яе асветницкая дзейнасць.( 1101-11о5—1173)
- •4.Магдэбурскае права у беларуских сярэднявечных гарадах.
- •5.К.Тураускi. I яго асветнитская дзейнасць.(1130-
- •6.Полацкае и тураускае княства-першыя дзяржауные утварэнни на б-сi.
- •7.Утварэнне вкл.
- •8.Падзеi рэчы паспалитай. 1772,1793,1795 гг.
- •9.Унутраннае становища вкл у канцы 4 ст.Крэуская уния.
- •10.Грамадска- палiтычная арганiзацiя на Бел.У другой палове xiXст.-пач.XXст.
3.Е.Полацкая I яе асветницкая дзейнасць.( 1101-11о5—1173)
Жанчына-асветніца Ефрасіння Полацкая. У дзяцінстве яна мела імя Прадслава і, паходзіла з княжацкага роду. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам- малодшы з яго сыноў Святаслаў-Георгій. Яна была вельмі здольная да навукі.
Бацька Прадславы меў намер умацаваць сваё палітычнае становішча шлюбам дачкі з сынам уплывовага князя. Аднак дачка ўжо вырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту. Князёўна ідзе ў манастыр. Манастыры ў 11-12 ст. на збіралi інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Яны з'яўляліся цэнтрамі духоўнага жыцця Маладыя таленавітыя людзі маглі раскрыць свае здольнасці літаратара, мастака, кампазітара. Праз некаторы час, прыкладна каля 1120 г., Ефрасіння пры саборнай бібліятэцы пачала перапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным людзям. Верагодна, яна і сама пісала літаратурныя творы, якія не захаваліся.
У канцы 1120-х гадоў яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Манастыр святога Спаса хутка набыў шырокую вядомасць. Па просьбе Ефрасінні бацька абпусціў у манастыр яе малодшую сястру Гардзіславу (у манастве Еўдакію) для навучання грамаце. Прыкладна ў 1129 г. ў манастыр прыходзіць і стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), ахвяруючы яму залатыя рэчы і каштоўныя рызы. Сваю вялікую справу Ефрасіння распачала не маючы нічога, акрамя хлеба і кніг, аднак неўзабаве ахвяраванні манастыру ўзраслі і гэта дало магчымасць пачаць будаўніцтва новай царквы святога Спаса.Царква з'яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніцтва спрыяла ўпрыгожванню храма унікальнымі фрэскавымі размалеўкамі. Пазней яна падаравала Спаскай царкве дарагі крыж,. выкананы па асабістым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г.
Па ініцыятыве Ефрасінні каля 1150 г. непадалеку ад Полацка пачалося будаўніцтва царквы Багародзіцы, пры якой быў заснаваны мужчынскі манастыр.
Разнастайная дзейнасць Ефрасинні ўражвае багаццем ініцыятыў і паслядоўнасцю іх рэалізацыі ў жыццё. Але найбольшую ўвагу асветніца надавала духоўнаму самаўдасканаленню і вучыла добраму і вечнаму сваіх слухачоў і вучняў. Ефрасіння звярталася да людзей не толькі ў манастыры, але і за яго сценамі. Яна выступала з міратворчымі пропаведзямі перад усімі, хто імкнуўся паслухаць яе парады, знайсці дапамогу і заступніцтва..
На схіле дзён Ефрасіння у сярэдзіне зімы 1167 г. разам з малодшым братам Давыдам, стрыечнай сястрой Еўпраксіяй і іншымі спадарожнікамі накіравалася ў Святую зямлю. Ефрасіння нарэшце дасягае мэты свайго падарожжа. Аслабелая жанчына цяжка захварэла і 23 (24) мая 1167 г. памерла. У літаратуры смерць Ефрасінні датуецца 1173 г. Цела памерлай Давід і Еўпраксія паклалі ў Феадосіевым манастыры непадалёку ад Іерусаліма. Пасля заваявання Палесціны Салах-ад-Дзінам у 1187 г. рэшткі цела (мошчы) Ефрасінні былі вывезены і змешчаны ў дальніх пячэрах Кіева-Пячэрскай лаўры. І толькі ў 1910 г. цела асветніцы вярнулася ў Полацк.
