Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Истоия 1-10.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
30.12.2019
Размер:
142.34 Кб
Скачать

1.Заселение территории Б. балтами и славянами. Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы. Iнтэнсiўнае засяленне – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. У неалiце пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi.

Перыяд з 40 тыс. да н. эры па 3—2 тысячагоддзе да н. эры атрымаў назву даiндаеўрапейскага. Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3—2 тыс. да н. эры – да нашага часу). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап: 3—2 тыс. да н. эры – 4—5 стагоддзе н. эры. Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.

Новы славянскi этап: 4—5 стагоддзе н. эры – наш час. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы – тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень – паўдневыя i ўсходнiя славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi – 3, гэта крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы. У асяродзi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў не было сацыяльная роўнасцi, з`явiлася палiтычнае кiраванне i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi – протадзяржавы. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.

Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў.Праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан. У 4–3 тс. да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў. Гэта было абумоўлена бурным развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, павелічэннем працягласці жыцця, колькасці насельніцтва і неабходнасцю асваення новых тэрыторый. Міграцыя адбывалася на працягу тысячагоддзяў.

Частка праіндаеўрапейцаў рассялилася у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Индаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынеслі з сабой земляробства і жывёлагадоўлю, кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах, патрыярхат і інш.На вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які супадае з эпохай металу (3–2 тыс. гадоў да н.э. – IV–V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй.Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Б.каля 1 тыс. Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.

Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку, вырабы з жалеза былі дастаткова разнастайнымі: сякеры, нажы, сярпы, зброя, упрыгажэнні і г.д.

Новы, славянскі этап: IV–V стст. н.э. – да нашага часу.

Прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У выніку асіміляцыі мясцовага насельніцтва прышлымі індаеўрапейцамі ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. на гэтай тэрыторыі ўтварылася яшчэ адна галіна індаеўрапейскай мазаікі народаў – славянская (усяго ж налічваецца больш за 40 індаеўрапейскіх народаў).

Да першых стагоддзяў нашай эры славяне ўяўлялі сабой адзінае цэлае. Славянскі свет падзелены на тры часткі – венедаў, склавін і антаў. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Галоўнымі прычынамі міграцыі славян са сваёй прарадзімы былі наступныя: 1) дэмаграфічная перанаселенасць і вялікая шчыльнасць насельніцтва прывялі славян у рух для пошукаў новых зямель; 2) пагалоўнае ўзбраенне мужчын, іх рэгулярныя грабежніцкія паходы, якія з’яўляліся адным з найбольш лёгкіх, эфектыўных і распаўсюджаных спосабаў узбагачэння: Рымская імперыя – багатая і казачная краіна для грабяжоў; 3) прывабнасць новых зямель для земляробства, якое ў славян дасягнула дастаткова высокага ўзроўню; 4) ціск на славян з боку іншых народаў (германцаў, кельтаў, авараў і інш.).

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VII–VIII стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі, Балгарыі, часткова Грэцыі. Некаторыя групы славян дайшлі да Малай Азіі, Іспаніі, Сіцыліі, Паўночнай Афрыкі. У працэсе асіміляцыі смуглатварага фракійскага насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі (былыя венеды). Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.

Другая частка славян рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра і ў VI–VII стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні і Паўднёвай Беларусі (на поўдзень ад Прыпяці) сфарміравалася новая галіна славян – усходнія славяне (былыя анты). У VI–VIII стст. усходнія славяне праніклі на паўднёварускія стэпы, каланізавалі міжрэчча Волгі і Акі, выйшлі да Дона, Ладажскага возера, Невы і Нарвы. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.

Што датычыць заходніх славян (сёння гэта – палякі, чэхі, славакі і сербы-лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Гэта – былыя склавіны.

У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Спачатку славяне рассяліліся на правым беразе Дняпра і на Бярэзіне, затым праніклі ў Падзвінне і Падняпроўе, а ў Х ст. рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая – знішчана ці выціснута на паўночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных латышоў і літоўцаў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх былых месцах, іх асіміляцыя славянамі працягвалася да XII–XIII стст. і нават пазней.

У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. Да ліку такіх супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае кіраванне і свае князі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).

Вялікая патрыярхальная радавая абшчына, якая стваралася па роднаснаму прынцыпу, саступае месца суседскай (тэрытарыяльнай) абшчыне, што складалася з асобных малых сем’яў. Апошняя станавілася асноўнай сацыяльнай арганізацыяй усходніх славян і пазней стала называцца сялянскай абшчынай. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст.

2.З,яуленне гарадоу I першых дзяржау на Беларуси.

У выніку росту прадукцыйных сіл у земляробстве і жывёлагадоўлі і ўдасканалення жалезных прылад працы з’явілася магчымасць вызваліць ад працы ў сельскай гаспадарцы пэўную частку людзей, здольных да рамяства.Адбылося выдзяленне рамяства ў самастойную гаспадарчую галіну. З аддзяленнем рамяства ад земляробства звязана ўзнікненне гарадоў. Горад т.е. агароджаны -умацаваны населены пункт, жыхары якога займаліся пераважна рамяством і гандлем. Шляхі ўзнікнення :-Г. ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку, а таксама вакол феадальных замкаў ці як прыгранічныя крэпасці;-былі іх геаграфічнае становішча і наяўнасць гандлёвых шляхоў.

Першым г.-Полацк. Ён быў заснаваны крывічамі на месцы ўпадзення ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну і ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г., аднак ен узник на сто гадоў раней. У ліку старажытных Б.г.: Тураў (980), Ізяслаўль (985), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск, Орша (1067), Пінск (1097), Слуцк (1116), Гародня (1127), Мсціслаў (1135), Гомель (1142) і інш. Усе старажытныя беларускія гарады былі заснаваны на берагах вялікіх рэк, па якіх праходзілі рачныя гандлёвыя шляхі.

Назвы б.г.:1)ад назваў рэк 2)ад імёнаў князёў3) звязанае з легендай

Раннефеадальныя г. складаліся з 2-х частак:

-дзядзінца - умацаванага цэнтра, дзе жыў князь з дружынай і размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы. У абарончай сістэме спалучаліся прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні (земляны вал, драўляны частакол, вежы);

-рамесніцкага пасаду – неўмацаванай часткі горада, дзе жылі і працавалі рамеснікі.

Буйныя г. мелі вакольны горад, які знаходзiуся паміж дзядзінцам і пасадам. Будаваліся гарады цалкам з дрэва.

Роль г.:- цэнтрамі рамеснай вытворчасці( каля 40 рамесных спец-яў. (кавальству, ювелірная,, апрацоўка дрэва, ганчарства, ткацтва,д.р.)

Аддзяленне рамяства ад земляробства і горада ад сяла прывяло да развіцця гандлю. Функцыю гандлёвых цэнтраў. У іх размяшчаліся рынкі. У гарадах, якія знаходзіліся на важнейшых водных магістралях, ажыццяўляўся і знешні гандаль. У ІХ – першай палове ХІІІ ст. гандлявалi з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, а таксама з усходнеславянскімі княствамі: Кіеўскім і Наўгародскім. Гандлявали футра, мёд, воск, лён. Прадметамі імпарту пераважна былі вырабы з металу, каштоўныя камяні, тканіны, віно, вострыя прыправы.

Узнікаючы вакол феадальных замкаў, г. выконвалі функцыю адміністрацыйных цэнтраў. У гарадах абвяшчаліся новыя законы, сюды звозілася даніна.

Ф-й г. была ваенна-абарончая. Створаная вакол горада абарончая сістэма і наяўнасць у горадзе ваеннай сілы.

З прыняццем у 988 г. хрысціянства гарады сталі і культурна-рэлігійнымі цэнтрамі. Спачатку толькі ў гарадах будаваліся храмы, перапісваліся кнігі, ствараліся вырабы прыкладнога мастацтва і г. д.

Такім чынам, з утварэннем гарадоў на землях сярэднявечнай Беларусі адбывалася хуткае развіццё рамяства, гандлю, культуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]