Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-41 Бел мова марфология.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
59.61 Кб
Скачать

11.Знамянальныя і незнамянальныя словы.

Граматычныя формы слоў адной часціны мовы ўтвараюць граматычную катэгорыю. Граматычная катэгорыя – гэта сістэма супрацьпастаўленых адзін аднаму радоў граматычных форм з аднароднымі значэннямі. Так, формы цяперашняга,прошлага і будучага часу ўтвараюць катэгорыю часу на аснове таго, што ўсе яны суадносяць дзеянне з момантам гутаркі. Граматычныя катэгорыі бываюць словазмянальныя, калі прадстаўлены рознымі формамі аднаго і таго ж слова(напрклад,катэгорыя роду прыметніка: высокі,высокая,высокае і нясловазмяняльныя калі не могуць быць прадстаўлены рознымі формамі аднаго і таго ж слова ( напрыклад,катэгорыя роду назоўніка: назоўнікі па родах не змяняюцца і ва ўсіх формах адносяцца да пэўнага роду).

12.Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму

Межы паміж часцінамі мовы не з’яўляюцца застылымі і нерухомымі: словы з адной часціны мовы могуць пераходзіць у другую. Найчасцей такі пераход абумоўленв зменай сінтаксічнй функцыі слова. Так, прыметнікі,дзеепрыметнікі могуць пераходзіць у назоўнікі(субстантывацыя),дзеепрыметнікі – у прыметнікі (ад’ектывацыя), формы ўскосных склонаў назоўнікаў – у прыслоўі( адвербліялізацыя) і інш.:Хто не бачыў вялікага, той з малога дзівіцца.(Прык.) Вочы,вялікія і карыя, былі вельмі падобны на вочы ўрача,толькі ў раненага яны пазіралі жвавей і ясней.

У сучаснай беларускай мове назіраецца таксама такая з’ява, як пераход паўназначных слоў у сложбовыя – прыназоўнікі,злучнікі,часціцы: Адно не пазбыцца надломанных дум, навеяных стратай вялікай(Гл.) (лічэбнік-часціца). Васіль заўважыў,што дзядзька Цімох таксама пачаў павольна, мерна махаць касою(займеннік-злучнік).

13 .Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту.

14.Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы.

15. Марфалагічны аналіз

Схема марфемнага аналізу.

1. Найперш трэба вызначыць лексічнае значэнне аналізуемага слова па Тлумачальным слоўніку беларускай мовы.

2. Правесці структурнае чляненне слова з канца ў наступным парадку:

1) Часціна мовы аналізуемага слова - зменая (як змяняецца)/нязменная.

2) Канчатак (флексія),яго тыпы:

* па характары фармальнага выражэння;

* па характары адносін да вар'іравання - прадстаўлены адным варыянтам/ прадстаўлены наборам варыянтаў;

* па функцыі - словазменны / словаўтваральны / сінкрэтычны;

* па характары граматычнага значэння ў залежнасці ад прыналежнасці да той ці іншай часціны мовы;

* па здольнасці да аднаўлення ў маўленні рэгулярны/нерэгулярны.

3) Тыпы асноў:

* па функцыі - аснова словаформы/аснова слова;

* па структуры - члянімая / нечлянімая, простая/ складаная, перарывістая/непрарывістая.

4) Корань,яго тыпы:

*па ступені самастойнасці ў выражэнні значэння - свабодны/паўзвязаны/звязаны;

*па характару значэння - прадметны/працэсуальны/прыметавы/колькасная прымета;

*па характары вар'іравання;

*па паўняснасці/адсутнасці чаргаванняў;

*па стылістычнай афарбоўцы.

5) Суфіксы,іх тыпы:

* па характары фармальнага выражэння;

*па структуры - вытворныя/невытворныя;

*па характары вар'іравання;

*па функцыі - словязменны/словаўтваральны/сінкрэтычны;

* па значэнні (пералік значэнняў суфіксаў)

*па здольнасці да аднаўлення ў маўленні;

*па стылістычнай афарбоўцы.

6) Прыстацкі (прэфіксы), іх тыпы:

* па структуры - вытворныя/невытворныя;

* па функцыі - словазменныя / словаўтваральныя/сінкрэтычныя;

*па характары значэння - граматычныя/словаўтваральныя

* па здольнасці да аднаўлення ў маўленні;

* па стылістычнай афарбоўцы.

7) Постфіксы, іх тыпы:

* па функцыі - словазменны/словаўтваральны;

* па характары значэння - словаўтваральныя (зваротнасць, няпэўнасць)/граматычныя (множнасць)

8) Інтэрфіксы, іх тыпы па функцыі - злучальныя, стурктурныя кампаненты (прыкладкі), якія служаць для ўтварэння слова.

9) Умоўныя абазначэнні лінейнай паслядоўнасці марфем:

а)канчатак --  ; б) аснова слова ( словаформы) -- ; в)суфікс -- ^; г) корань слова -- ∩ ; д) прыстаўка -- ¬ ; е)постфікс -- ⌐ ; ж) інтэрфікс -- | |.

Узоры марфемнага разборуПералесакПералесак. „Невялікі лес, аддзелены палянамі ад іншых лясныхучасткаў‟ (ТСБМ).І.Назоўнік, змяняецца па склонах і ліках (пералесак, пералеск-у,пералеск-ам, пералеск-і і г.д.).ІІ. Канчатак ў дадзеным слове: 1) у форме Н. скл. прадстаўленынулявой морфам, які матэрыяльна не выражаны; 2) у кожнайсклонавай форме аднаварыянтны: пералесак-Ø, пералеск-у і г.д.; 3)выконвае словазменную функцыю; 4) выражае граматычнаезначэнне адз. ліку, муж. роду, Н. скл.; 5) з‟яўляецца рэгулярным.ІІІ. Аснова словаформы пералесак – Ø; 1) аснова слова супадаез асновай словаформы пералесак – Ø; 2) вытворная (члянімая),простая, неперарыўная.ІУ. Каранѐвая марфема прадстаўлена морфам –лес-(аднакаранѐвыя словы: лес, лясок, лясны, лясісты): 1) кораньсвабодны (параўн. лес- Ø); 2) мае прадметнае значэнне; 3) выступае

Page 3

ў трох фанетычных варыянтах: -лес-, -ляс-, -ляс’- (параўн. лес –лясок -- лясісты); 4) назіраецца чаргаванне галосных [э] з [а] іцвѐрдых зычных з мяккімі зычнымі [c ]-- [c]; 5) нейтральны ўстылістычных адносінах.У. Суфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе –ак-, які: 1)матэрыяльна выражаны; 2) па структуры невытворны; 3)прадстаўлены двума варыянтамі: -ак-,-к- (параўн. пералес-ак -Ø -- пералес-к-у); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) маепрадметна-памяншальнае значэнне; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ўстылістычных адносінах.УІ. Прэфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе пера-, які: 1)па структуры невытворны; 2) выконвае словаўтваральнуюфункцыю; 3) мае прасторавае значэнне „ праз, цераз (‘паміж’),зацемненае значэннем суфіксальнага морфа –ак-; 4) рэгулярны; 5)нейтральны ў стылістычных адносінах.ІХ. Графічны разбор: пера-лес-ак Ø.Вавѐрчын.Вавѐрчын. „Які мае адносіны да вавѐркі, належыць вавѐрцы‟(ТСБМ).І. Прыналежны прыметнік, змяняецца па родах у адз. ліку(вавѐрчын, вавѐрчына), ліках ( вавѐрчын, вавѐрчыны) і склонах(вавѐрчын, вавѐрчынага, вавѐрчынаму і г.д.).ІІ. Канчаткі ў форме Н. скл. муж. роду рэалізуюцца ў нулявымморфе, які: 1) матэрыяльна не выражаны; 2) прадстаўлены аднымварыянтам (вавѐрчын – Ø); 3)выконвае словазменнуюфункцыю; 4) мае граматычнае значэнне адз. ліку, муж. роду,Н.скл. ; 5) з‟яўляецца рэгулярным.ІІІ. Аснова словаформы – ввавѐрчын – Ø: 1) аснова слова супадаез асновай словаформы: вавѐрчын – Ø; 2) вытворная (члянімая),простая, неперарывістая.ІУ. Каранѐвая марфема прадстаўлена морфамі –вавѐрч-(аднакаранѐвыя словы: вавѐрка, вавѐркавы): 1) корань свабодны(параўн. вавѐрк-а і вавѐрчын- Ø); ); 2) мае прадметнае значэнне; 3)выступае ў трох фанетычных варыянтах: -вавѐрк-,вавѐрк’-, -вавѐрч-,(параўн. вавѐрка—вавѐркі—вавѐрчын); 4) назіраецца чаргаванне заднеязычнага [к] з шыпячым [ч]; 5) нейтральны ў стылістычныхадносінах.У. Суфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе –-ын--, які: 1)матэрыяльна выражаны; 2) па структуры невытворны; 3)

Page 4

прадстаўлены адным варыянтам: -ын- (параўн. вавѐрк-а --вавѐрч-ын - Ø – вавѐрч-ын- ага, ластаўк-а – ластаўч-ын-а – ластаўч-ын-ага); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) мае значэннеродавай прыналежнасці; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ўстылістычных адносінах.ІХ. Графічны разбор: вавѐрч-ын Ø.Вырасц-е.Вырасці. „Стаць большым; падрасці‟І.Дзеяслоў, змяняецца па асобах, ліках, часах, ладах: (выраст-у,вырасц-еш, вырасц-е, вырасц-ем, вырасц-еце, выраст-уць; вырас Øбы, хай/ няхай вырасц-е, вырасц-ем і г.д.).ІІ. Канчатак ў дадзеным слове: 1) у форме 3-яй асобы, адз. ліку,прадстаўлены морфам -е, які матэрыяльна выражаны; 2) у кожнайзменнай форме аднаварыянтны: выраст-у, вырасц-еш, вырасц-е,вырасц-ем, вырасц-ец, і г.д.; 3) выконвае словазменную функцыю;4) выражае граматычнае значэнне 3-яй асобы, адз. ліку, будучагачасу, абвеснага ладу; 5) з‟яўляецца рэгулярным.ІІІ. Аснова словаформы вырасц-е; 1) аснова слова вырас-ці, несупадае з асновай словаформы вырасц-е 2) вытворная (члянімая),простая, неперарыўная.ІУ. Каранѐвая марфема прадстаўлена морфам –расц-(аднакаранѐвыя словы: расту, рост, расціць, вырошчваць): 1)корань паўзвязаны (параўн. рост – расціць -- вырошчваць); 2) маепрацэсуальнае значэнне; 3) выступае ў сямі фанетычныхварыянтах: -рос-, -расц’-,-росц’-, -рост-, -раст-,- рашч-, -рошч-(параўн. рос -- расціць –росцім -- рост – расту -- вырошчваць—вы´рашчу); 4) назіраецца чаргаванне галосных [о] з [а], цвѐрдыхзычных з мяккімі зычнымі [т ]-- [ц’], спалучэнняў зычных [ст,сц’] з [шч]; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.УІ. Прэфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе вы-, які: 1) паструктуры невытворны; 2) выконвае словаўтваральную функцыю;3) мае значэнне „ завяршыць дзеянне‟; 4) рэгулярны; 5) нейтральныў стылістычных адносінах.ІХ. Графічны разбор: вы-расц-е.Глыбока.Глыбока. „Які знаходзіцца глыбока, на вялікай глыбіні‟.І.Прыслоўе, не мае форм словазмянення, але валодае формаміступеней параўнання (глыбей—найглыбей).

Page 5

ІІІ. Аснова словаформы і аснова слова -- усѐ слова ў цэлым:глыбока 2) абедзве асновы вытворныя (члянімыя), простыя,неперарыўныя.ІУ. Каранѐвая марфема прадстаўлена морфам –глыб-(аднакаранѐвыя словы: глыб, глыба, углыб, глыбіня, глыбокі): 1)корань свабодны (параўн. глыб Ø – глыбокі -- углыб); 2) маепрадметнае значэнне; 3) выступае ў трох фанетычных варыянтах: --глып-, -глыб-, -глыб’- (параўн. глыб -- глыба – глыбіня); 4)назіраецца чаргаванне парных звонкіх з парнымі глухімі [б] -- [п],цвѐрдых зычных з мяккімі зычнымі [б ]-- [б’]; 5) нейтральны ўстылістычных адносінах.У. У аснове словаформы і аснове слова два суфіксальныяморфы: -ок- і –а-.Морф –а- вылучаецца пры супастаўленні з аднаструктурнымісловамі: высока, далѐка, вузка і інш., які: 1) матэрыяльнавыражаны; 2) па структуры невытворны; 3) прадстаўлены аднымварыянтам: -а- (параўн. глыбок-і – глыбок-а); 4) выконваесловаўтваральную функцыю; 5) абазначае прымету з дадатковымакалічнасным значэннем; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ўстылістычных адносінах.Морф –ок- вылучаецца пры супастаўленні з аднаструктурнымісловамі: высока, шырока, далѐка, які: 1) матэрыяльна выражаны;2) па структуры невытворны; 3) прадстаўлены ў мове трыма варыянтамі: -ок-/-ѐк-, -к- (параўн. глыбока – далѐка – блізка-- вузка);4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) абазначае якасцьпрыметы, названую ўтваральным словам; 6) рэгулярны; 7)нейтральны ў стылістычных адносінах. ІХ. Графічны разбор: глыб-ок-а.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]