Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
voprosy2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
214.02 Кб
Скачать

12. Беларускі НацЫян. Рух ва ўмовах польска-сав. Вайны (1919-1920)

Беларускі нацыянальны рух працякаў ва ўмовах складанай міжнароднай і ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Рыхтуючыся да вайны супраць Савецкіх рэспублік, пілсудчыкі прапагандавалі ідэю “федэрацыі” ў супрацьвагу ленінскай нацыянальнай палітыцы. Беларусь апынулася “паміж молатам і накавадлам”. З наступам польскіх інтэрвентаў актывізаваліся ўсе беларускія палітычныя партыі і арганізацыі, якія апынуліся на захопленай тэрыторыі. Асаблівую актыўнасць у гэты час пачалі праяўляць Віленская Беларуская Рада і Цэнтральная Беларуская Рада Гродзеншчыны, узнікшая ў сакавіку 1919 г. Абедзве гэтыя арганізацыі выступалі ў падтрымку польскіх інтэрвентаў. Але правячыя колы Польшчы намерваліся падпарадкаваць свайму ўплыву беларускі нацыяналь­ны рух і пераўтварыць яго ў паслухмяную зброю сваёй захопніцкай палітыкі. Але супраць гэтага выступіла партыя беларускіх эсэраў, і давер да Піл­суд­с­ка­га быў падарваны. Эсэры, стаўшы ў апазіцыю да акупантаў, спра­ба­ва­лі ўстанавіць палітычную гегемонію на акупаванай тэрыторыі, але ў гэ­тым пытанні ў іх не аказалася паплечнікаў. Ды і ў самых эсэраў не было поў­на­га адзінства. У той час, калі беларускія эсэры і сацыялісты-федэралісты, што далучыліся да іх, кідаліся ў розныя бакі ў пошуках “незалежніцкай” па­лі­ты­кі, лідэры буржуазных палітычных партый і арганізацый па-ранейшаму ак­тыў­на супрацоўнічалі з акупантамі, спадзеючыся выгандляваць у іх не­ка­то­рыя уступкі ў сферы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Пасля з’яўлення па­ве­дам­лен­няў аб савецкіх мірных прапановах у адрас Польшчы ад розных бе­ла­рус­кіх палітычных партый і арганізацый пасыпаліся просьбы аб неабходнасці вы­ра­шэн­ня “беларускага пытання”, аднаўлення польскага наступлення, каб выз­ва­ліць ад бальшавікоў усю Беларусь.

1 жніўня- вызвалены апош­ні апорны пункт палякаў у Беларусі – горад Брэст. Лідэры беларускіх бур­жу­аз­ных і дробнабуржуазных палітычных партый любой цаной імкнуліся пе­раш­кодзіць аднаўленню Савецкай улады ў Беларусі. Антысавецкую дзей­насць праводзілі і беларускія эсэры, да гэтага ўступіўшыя ў саюз з ба­ль­ша­ві­ка­мі для барацьбы з польскімі інтэрвентамі. Праз урад БНР В.Ластоўскага яны прадпрымалі спробу наладзіць кантакты з краінамі Антанты, але марна. У гэтай абстаноўцы большасць беларускіх нацыянальных груповак рас­па­ла­ся. Іх лідэры ўцяклі за мяжу. На тэрыторыі Савецкай Беларусі працягвалі дзей­ні­чаць толькі партыі беларускіх эсэраў і рэвалюцыйных сацыялістаў-на­род­ні­каў Беларусі.

Правячыя колы Польшчы імкнуліся актывізаваць барацьбу беларускіх ан­ты­са­вец­кіх сілаў. На заключным этапе польска-савецкай вайны яны вы­ра­шы­лі часткова задаволіць іх прэтэнзіі. У другой палове верасня 1920 г. па рас­па­рад­жэн­ню Пілсудскага ў Варшаве быў створаны “беларускі ўрад”, які на­па­ло­ву складаўся з палякаў, выхадцаў з “усходніх крэсаў”, членаў беларускіх па­лі­тыч­ных партый, дзеячаў паланафільскай арыентацыі. ++ дэкрэт аб абвяшчэнні яшчэ адной “незалежнасці” Беларусі.

20 кастрычніка 1920 г. яны склікалі ў Рызебеларускую нацыянальна-па­лі­тыч­ную канферэнцыю”, спадзеючыся аб’яднаць разрозненыя на­цы­я­на­ль­ныя сілы пад сваім кіраўніцтвам і стварыць адзіны агульны фронт барацьбы суп­раць Савецкай улады. Аднак на канферэнцыю прыбылі прадстаўнікі то­ль­кі трох партый: БПС-Р, БС-ДП і ПБС-Ф, усяго 15 чалавек. Буржуазныя па­лі­тыч­ныя партыі і арганізацыі сваіх дэлегатаў не прыслалі. Тым не менш, кан­фе­рэн­цыя адбылася. Яе ўдзельнікі выразілі пратэст супраць дамовы аб пе­ра­мі­р­’і, адобрылі дзейнасць урада БНР В.Ластоўскага і прынялі рашэнне агу­ль­ны­мі намаганнямі працягваць барацьбу супраць Савецкай улады, за не­за­леж­насць БНР.

Толькі лідэры правых беларускіх палітычных груповак. Яны, як і раней, адкрыта супрацоўнічалі з Польшчай, спадзеючыся на новую ін­тэр­вен­цыю супраць Савецкай Расіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]