Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 130

— Прачытайце верш. 3 кім параўноўваецца вецер? Назавіце словы з гукам [ў]. Растлумачце правапіс літары ў.

II.Чыстапісанне

Ўўўў аў оў іў ыў

ластаўка паўлін слоўнік кладоўка

Новы матэрыял

Практыкаванне 131

— Прачытайце Назавіце прыметы восені, апісаныя ў тэксце. Якія яшчэ прыметы восені вы ведаеце? Выпішыце словы з ў. Падкрэсліце літару ў адной ры­скай, а літару, якая стаіць перад ў, — дзвюма. Сярод выпісаных слоў знайдзіце слоўнікавае слова.

Калектыўная праиа на дошцы На дошцы запісаны верш:

Дождж да раніцы ішо..,

Раніцай —

Спыні..ся.

Пэ..на, спачываць пайшо..,

Бо за ноч -

Стамі..ся. (М. Чарняўскі).

— Прачытайце. Літары якіх гукаў прапушчаны ў словах? Устаўце патрэбныя літары ў словы, раст­лумачце іх правапіс. (Можна прапанаваць вучням падкрэсліць літару ў адной рыскай, а літару, якая стаіць перад ў, — дзвюма.)

Практыкаванне 132

— Разгадайце рэбус і адкажыце на пытанне: у якім горадзе Беларусі ёсць помнік літары ў? Пра­чытайце тэкст. Як вылічыце, чаму менавіта літары ў пастаўлены помнік у Полацку? (Гук [ў] адметны ў беларускай мове, такога гука няма больш ні ў якой мове.) Назавіце словы з гукам [ў]. Растлумачце правапіс ў.

Практыкаванне 133

— Прачытайце народныя прыметы. У выдзеленым слове растлумачце правапіс літары ў. Падумайце, ча­му ў другім сказе гэтае слова пачынаецца з у.

Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

— Ці пішацца літара ў пасля знакаў прыпынку? Дзеці перачытваюць правіла самастойна.

III. Замацаванне Практыкаванне 134

— Прачытайце загадку. 3 літар, якія схаваліся на малюнку, складзіце адгадку. Спішыце, устаўце літары у або ў, растлумачце іх правапіс.

Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісана загадка:

Ён вельмі злава..ся,

.. неба падня..ся.

Там пт..шак спужа..

і хмары прагна.. . (У. Мацвеенка).

— Адгадайце загадку. (Дэманструецца малюнак асенняга ветранага дня.) Устаўце літары у або ў, растлумачце іх правапіс.

Практыкаванне 135

— Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Запішыце словы, якімі дапоўнілі сказы. Падкрэсліце літару ў.

  1. Дамашняе заданне Практ. 136, правіла.

  2. Вынік урока

— Калі пішацца літара ў? Калі яна не пішацца?

Урок 22

Тэма Вымаўленне і правапіс слоў з ў

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра правапіс літары ў; развіваць фанематычны слых; узбага­чаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «сваякі»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць добразычлівасць, жаданне дапамагаць дарослым.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 136

— Прачытайце сказы, якія вы запісалі. Назавіце словы з гукам [у]. Растлумачце правапіс літары ў. Калі не пішацца літара ў?

II. Чыстапісанне

Аў еў яў оў іў

траўка лаўка Магілёў Паўлік

III. Замацаванне Завучваецца скорагаворка:

Мішка ў мішку шпурнуў шышку.

Мішка на Мішку

пакрыўдзіўся крышку. (В. Жуковіч).

— Назавіце ў скорагаворцы словы з гукам [ў].

Практыкаванне 137

— Паслухайце верш. Чаму Яню называюць слаўнай дзяўчынкай? Якія ветлівыя словы гаворыць Яня? Прачытайце верш. Растлумачце правапіс ў. Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў вершы? Вымавіце па парадку гукі і назавіце літары ў гэтым слове. Спішыце першы сказ.

Калектыўная праиа на дошцы На дошцы запісаны верш:

У сваей сястры Мар..сі

гр..шу папрасі.. Адам.

  • Ты яе, браток, не ўкусіш?

  • А чаму?

  • Бо я не дам. (В. Гардзей).

— Прачытайце. Што можна параіць дзяўчынцы Марусі? Устаўце у або ў. Растлумачце свой выбар.

Практыкаванне 138

— Паслухайце тэкст.Чаму ўцёк Уладзік? Як незнае­мы хлопчык абараніў Ганначку? Чаму ён прыйшоў на дапамогу дзяўчынцы? Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце свой выбар. Спішыце выдзелены сказ. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

Практыкаванне 139

— Прачытайце прыказкі. Якога чалавека называюць добрым? Чаму ў добрага чалавека шмат сяброў? Як трэба адносіцца да сваіх сяброў? ЦІ можна назваць Уладзіка з тэксту «Выратавальнік» сапраўдным ся-брам? Чаму? Растлумачце правапіс ў. Запішыце дру­гую прыказку пад дыктоўку настаўніка. Падкрэсліце літару, якая стаіць перад ў, адной рыскай.

Практыкаванне 140

— 3 асобных літар складзіце словы. (Адзін ву-чань складае словы з картак на дошцы.) Дапоўніце патрэбнымі словамі сказы. Запішыце першы сказ. Падкрэсліце ў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]