Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 125

— Якую адгадку мае загадка? Назавіце зычныя гукі ў выдзеленых словах. Якімі літарамі яны абазначаюц­ца на пісьме?

II. Новы матэрыял Практыкаванне 126

— Прачытайце назвы птушак. Які гук вымаўляецца ў сярэдзіне слоў левага слупка? Які другі гук у словах правага слупка? Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]? Якой літарай абазначаецца гук [ў]?

Праиа з поавілам. Настаўнік чытае правіла (с. 64).

— Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]? Дзеці перачытваюць правша самастойна. Практыкаванне 127

— Прачытайце рускія і беларускія словы. Якімі гукамі яны адрозніваюцца? Спішыце беларускія сло­вы. Падкрэсліце літару ў разам з папярэдняй літарай. Пасля якіх літар пішацца ў?

Праиа з правілам. Настаўнік чытае правіла (с. 65).

— Калі пішацца літара ў?

Дзеці перачытваюць правша самастойна.

III. Замацаванне Практыкаванне 128

— Прачытайце. Правільна вымавіце словы з гу­кам [у]. Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў сказах? Назавіце па парадку гукі, вымавіце літары ў гэтым слове. Выпішыце словы з гукам [ў] у алфавітным па­радку. Падкрэсліце літару ў адной рыскай, а літару, якая стаіць перад ў, — дзвюма.

Калектыўная праиа на дошиы

— Дапоўніце патрэбным словам сказ. На дошцы запісаны сказ:

... будуюць гнёзды пад стрэхамі дамоў.

— Назавіце ў сказе словы з гукам [у].

— Паслухайце верш. (Перад чытаннем настаўнік тлумачыць словы юрок — птушка жаўна — чорны дзя-цел. Можна паказаць малюнкі.)

Юрок на уроку У птушынай школе урок, Каля дошкі дзяцел.

А маленькі юрок

Круціцца на парце.

То падскочыць, то прысвісне,

То крыло жаўне прыцісне,

Дзюбай колецца дзівак,

Штурхане саву-суседку.

Дзяцел кажа: «Калі так:

Пасаджу цябе я ў клетку».

Напалохаўся юрок,

Ціха слухае ўрок. (В. Коўтун).

— Хто быў настаўнікам у птушынай школе? Хто з птушак быў непаслухмяным вучнем? Якія яшчэ птушкі вучыліся ў птушынай школе? Запішыце назву птушкі, у якой ёсць гук [у]. Яшчэ раз паслухайце верш (настаўнік чытае па сказах). Назавіце словы з гукам [у].

Практыкаванне 129

— Прачытайце.Чым вядомая Белавежская пут­ча? Разгледзьце малюнкі звяроў, птушак і раслін, якія насяляюць Белавежскую пушчу. Што вы можа-це пра іх расказаць? У пушчы сустракаецца шмат відаў жывёл, раслін, занесеных у «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь». Сярод іх зубр, рысь, барсук, чорны бусел, шэры журавель, дзяцел беласпінны, дуб скальны, піхта белая, лілія-саранка. Чаму зубра называюць царом звяроў? Прачытайце выдзеленыя сказы. Якую літару трэба ўставіць у словы? Чаму? Спішыце выдзеленыя сказы, устаўце прапушчаныя літары.

  1. Дамашняе задание Практ. 130, правіла (с. 65).

  2. Вынік урока

— Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]? Калі пішацца літара ў?

Урок 21

Тэма. Вымауленне і правапіс слоў з ў

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра правапіс літары ў; пазнаёміць з правапісам у пасля знакаў прыпынку; пазнаёміць з народнымі прыметамі; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, цікавасць да вывучэння мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]