Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

II. Новы матэрыял

Практыкаванне 103

  • Прачытайце скорагаворкі. Навучыцеся правільна вымаўляць іх. Чаму выдзеленыя словы напісаны з вялікай літары? Выпішыце імёны людзей.

  • Успомніце з урокаў рускай мовы, якія яшчэ сло­вы пішуцца з вялікай літары.

Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

Якія словы пішуцца з вялікай літары? Дзеці перачытваюць правіла самастойна.

Калектыўная праца на дошцы

Прачытайце лічылку (на дошцы запісана лічылка):

Сядзелі на ганку

(I, і)ра, (Д, д)аша, (я, Я)нка,

(К.к)осця, (п, П)еця, (С,с)аша,

(т, Т)аня, (ю, Ю)ра, (М, м)аша,

(г, Г)аля, (в, В)ера, (к, К)лім...

Ты ідзеш за ім! (А. Зэкаў).

Выберыце з дужак патрэбныя літары і ўстаўце ў словы; расстаўце лічбы над імёнамі дзяцей так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.

III. Замацаванне Практыкаванне 104

Растлумачце, з якой літары трэба напісаць вы­дзеленыя словы. Спішыце першы сказ.

Практыкаванне 105

Якое значэнне мае слова прозвішча ў рускай і ў беларускай мовах? Прачытайце на вокладцы сшыт­ка сваё прозвішча і імя, запісаныя па-беларуску. Запішыце іх ў сшытак.

Назавіце ваша імя і імя па бацьку. Назавіце імя і імя па бацьку вашых таты і мамы.

Практыкаванне 106

Паслухайце жарт. Што выклікала ў вас усмеш­ку? Як назвала Даша палявую дарогу? Назавіце імя і імя па бацьку, якія сустрэліся ў смяшынцы. Як завуць вашых дзядулю і бабулю? Якое імя было ў вашых прадзеда, прабабкі? Прачытайце размову дзеда і ўнучкі.

  • Давайце паспрабуем скласці радавод аднаго з вучняў класа. Зараз мы разлічымся пры дапамозе лічылкі, якая запісана на дошцы, і даведаемся, чый радавод будзем складаць (адзін з вучняў разлічваецца пры дапамозе лічылкі).

(Трэба прывесці схему радавода.)

Практыкаванне 107

Прачытайце. Растлумачце, з якой літары трэба напісаць выдзеленыя словы. У каго з вас ёсць дамашняя жывёла? Хто гэта? Як яе завуць? Спішыце першы сказ. Вусна прыдумайце сказ са словам жучок, якое трэба напісаць з маленькай літары.

  1. Дамашняе задание Практ. 108, правіла.

  2. Вынік урока

Якія словы пішуцца з вялікай літары?

Тэма. Напісанне вялікай літары ў словах

Мэты: пазнаёміць з правапісам вялікай літары ў назвах краін, гарадоў, вёсак, вуліц, мораў, рэк, азёр; праводзіць назіранні за правапісам агульных і ўласных назваў; замацоўваць уменне размяшчаць словы ў алфавітным парадку; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў геаграфічнымі назвамі; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць любоў і павагу да роднай краіны.

I. Праверка дамашняга задания Практыкаванне 108

Якія спалучэнні слоў вы запісалі? Якія словы напісалі з вялікай літары? Чаму? Якія яшчэ клічкі могуць быць у кошкі, сабакі, жарабяці, каровы? (Дзеці прыводзяць уласныя прыклады.) Якія яшчэ словы, акрамя клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары?

II.Чыстапісанне

Г Г гг га го гу Ге Га Го

гарбуз гальштук Ганна Гена

Запіс пад дыктоўку: сабака Жучка, кот Васька, карова Зорка, папугай Кеша.

III. Новы матэрыял

Практыкаванне 109

Як называецца наша краіна? Што вы ведаеце пра паходжанне назвы нашай краіны? Уважліва раз­гледзыде карту Беларусі. Назавіце і пакажыце некалькі беларускіх гарадоў, рэк, азёр. 3 якой літары напісаны на карце іх назвы? Дапоўніце сказ практыкавання патрэбным словам. Запішыце. 3 якой літары пішуцца назвы краін?

Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

Якія словы, акрамя імёнаў, імёнаў па бацьку, прозвішчаў людзей, клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары?

Дзеці перачытваюць правша самастойна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]