Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.12.2019
Размер:
2.47 Mб
Скачать

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Прыметы прадметаў.

* * *

Я аздабляю нашу мову: Наўрад ці зможаш без мяне ты

даю прыметы розным словам. прадмет адрозніць ад прадмета.

Назвы прыметаў.

* * *

Спытай мяне: хто ці што тэта? Паняццям, розным з'явам, I дам я назвы ўсім: гатоў служыць заўсёды я вам.

Дзеці на дошцы суадносяць пытанні і назвы прадметаў з назвамі прыметаў.

VIII. Рэфлексія «Чароўная лінеечка».

Дзецям неабходна на лінеечцы паставіць адзнаку сваёй працы + і свайму стану на ўроку.

IX. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 146. с. 85. Вывучыць правіла.

Тэма: Словы, якія называюць дзеянні

Мэта: вучыцъ адрозніваць словы, якія называюць дзеянні прад-метаў, вызначыцъ асаблівасці слоў-назваў дзеянняў у беларускай мове ў параўнанні з рускай мовай; паказацъ сэнсавыя адценні слоў-назваў дзеянняў, вучыцъ падбіраць словы-назвы дзеянняў да слоў-назваў прадметаў; практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Пытанні розныя — вясёлыя і сур'ёзныя.

  • Хто таўчэ ваду ў ступе?

  • Калі яда расце ў роце?

  • У каго вецер гуляе ў галаве?

  • Ці мояша наступіць на хвост, калі яго ў цябе няма?

II. Праверка дамашняга задання (узаемаправерка). Настаўнік. На якое правіла прапушчаны л ітары ў словах сало..кі, мё…

— Як праверыць парную зычную?

III. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Назавіце парны зычны гук да гука [ш]. (Гук [ж].)

Загадкі.

1. Чоран, ды не воран, 2. Высока над зямлёй

рагат, ды не бык, узняў званочак свой

Шэсць ног без капыт, ляціць і, сеўшы на прамень, вые, сядзіць — зямлю рые. звініць цалюткі дзень.

(Жук.) (Жаўранак.)

3.Добра знае кожны з вас:

рэкардсмен я ў стылі «брас».

Але нешта медалі

да мяне не даплылі.

(Жаба.)

Настаўнік. Назавіце адным словам наступныя назвыя жывых істот: карова, авечка, жаўранак, жаба, конь, свіння, каза, жук? (Жывёлы.)

Дзеці прапісваюць словы і адзначаюць, што яны абазначаюць.

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Новая тэма.

1) Увядзенне ў тэму. «Хто як гаворыцъ»?. Зязюля... (кукуе). Курыца... (кудахча). Жаба... (квакае). Барона... (каркав).

Настаўнік. На якія пытанні адказваюць словы: кукуе, кудахча, ква­кае, каркае?

  • Дапоўніце кожны сказ словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

  • 3 дапамогай слоў, якія абазначаюць дзеянні, мы заўсёды можам даведацца пра тое, што адбываецца ці што яшчэ будзе адбывацца ў тэксце.

2) Калектыўная работа.

Дзеці запісваюць сказы і каменціруюць свае напісанне.

Міця зрэзаў некалькі галінак вярбы. Хлопчык паставіў іх у ваду. Хутка на галінках з'явіліся зялёныя лісточкі.

— Падкрэсліце назвы прадметаў адной рыскай, а назвы дзеянняў — дзвюма.

3) Работа па падручніку. Практыкаванне № 151, с 88.

Дзеці разам з настаўнікам назіраюць за сэнсавымі адценнямі сінонімаў. Падвядзенне вынікаў. У мове ёсць словы, якія ўказваюць на дзеянні і адказваюць на пытанні шторабіць? што зрабіць?.

Фізкультхвілінка.

Дзеці выконваюць дзеянні: ідзе, паўзе, бяжыць, імчыцца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]