Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

X. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 140, с. 82. Вывучыць правіла.

Тэма: Словы, якія называюць прыметы прадметаў

Мэта: вучыць адрозніваць словы, якія называюць прыметы прад­метау; паказацъ на іх функцыю ў мове; прасачыцъ іх граматычную сувязь са словамі, якія называюць прадметы; вучыць падбіраць да слоў-прадметаў словы-прыметы, а таксама адрозніваць прадметы па іх прыметах; практыкаваць вучняў у каменціраваным пісьме слоў і сказаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. 3 добрым настроем пачнем урок. Усё, што нам патрэбна, у вас ёсць. Загадкі.

У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)

Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (Вочы.)

У дзвюх матак па пяць хлапчанятак, на кожнага адно імя. (Пальцы.)

II. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік. Запішыце словы ў два слупкі (у залежнасці ад арфаграм: парная зычная — правапіс е, ё, я; назвы прадметау — назвы прымет прадметаў). Устаўце прапушчаныя літары.

В..сна, маро.., сц..жынка, усме..ка, в..л\кае, сало.жі.

III. Хвілінка чыстапісання.

1) Дапоўніць казку.

Жыла-была дзяўчынка. Імя яе пачыналася на літару Я. Як яе маглі зваць? (Яня, Ядзя') Папрасіла дзяўчынка свайго дзядулю пасадзіць у садзе дрэўца, у назве якога былі б дзве літары Я. Адгадайце, што гэта за дрэва? (Яблыня.)

Пасадзіў дзядуля яблыню, унучка паліла яе. Прынялася яблыня, зазелянела, за лета падрасла на цэлы вяршок. Рада дзяўчынка! Але прыйшла зіма. Аднаго разу пайшла ўнучка ў сад і бачыць: ствол яблыні ў некаторых месцах абгрызены. Хто гэта мог зрабіць? Ну вядома ж, звя-рок, у назве якога ёсць таксама літара Я. Хто гэта? (Заяц.)

Пабегла ўнучка да дзеда дапамогі прасіць. Той прыйшоў, палячыў яблыні раны і абвязаў ствол зялёнымі лапкамі. Гэта былі не сасновыя лапкі, а такія, назва якіх пачыналася і канчалася на літару Я. Якія гэта лапкі? (Яловыя.)

Вырасла яблыня, і з'явілася на ёй многа-многа пладоў, якія такса­ма назьшаліся на літару Я. Што гэта за плады? (Яблыкі.) Паспелі яны, і ўнучка аднесла самы лепшы яблык таму, хто ёй дапамагаў гадаваць яблыню. Хто гэта? (Дзядуля.)

Настаўнік. Падкрэсліце словы, дзе літара я дае два гукі. (Усе словы, акрамя слова дзядуля.)

2) Адрозненне ўжывання слова яблык-у рускай і беларускай мовах. Яблоко — н. р. (руская мова).

Яблык — м. р. Сбеларуская мова).

— Складзіце сказ са словам яблык.

Хлопчыкі складаць сказ, у якім павінна быць пяць слоў;

дзяўчынкі — сказ, у якім чатыры словы.

Падвядзенне вьгнікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Арфаграфічная размінка.

* * *

В..сна ..сміхаецца, п..е

на полі і у(ў) б..ры.

I мы сп..шаем да яе,

як лепш..я с.бры.

V. Новая тэма.

1) Увядзенне ў тэму.

Настаўнік. Устаўце прапушчаныя літары (верш з папярэдняга эта­па ўрока).

Убярыце спачатку словы, якія абазначаюць назвы прадметаў. (Вясна, поле, бары, сябры). Потым — прыназоўнікі. (На, у, да.) Словы як, і, мы не з'яўляюцца прыназоўнікамі.

— Пастаўце пытанне да слова лепшыя. Ад якога слова ставім пытанне? Запіс у сшыткі. Сябры (якія?) лепшыя.

— Сёння на уроку мы пазнаё'мімся са словамі, якія называюць пры­меты прадметаў.

2) Праблемнае пытанне.

Настаўнік. Маці папрасіла сына схадзіць у краму па хлеб. Хлопчык прынёс хлеб. Маці сказала, што сын няўважліва слухаў яе і купіў не той хлеб. Чаму так адбылося? Што не пачуў хлопчык? (Прыметы прадметаў робяць нашу мову болъш дакладнай і зразумелай.)

Адгадайце наступныя загадкі.

1. Назбірала арэхаў 2. Румяны Піліп

пяць мяхоў і паўмеха. да палкі прыліп.

Насушыла грыбоў (Яблык.)

сто дванаццаць карабоў.

Нацягала шышак горку

працавітая... (вавёрка).

2. Гульня « Размалюй слова». Яблык (які?) салодкі, смачны, румяны.

Вавёрка (якая?) рыжая, рухавая, спрытная, прыгожая.

Настаўнік. Пабудзем следчымі. Адгадайце слова па прыметах.

■ 1 варыянт. Бязветраны, бязвоблачны, спякотны —... (дзень).

Старэнькі, ласкавы, добры —... (дзядуля).

Непаседлівае, дапытлівае, вясёлае —... (дзіця).

• 2 варыянт. Фарба... (чырвоная, сіняя, белая).

Фікус... (высокі, зялёны, разгалісты).

Футра... (пушыстае, цёплае).

— Што абазначаюць словы дзень, дзіцяі (Прадметы.) Чырвоная, пушыстае, цёплае, разгалісты? (Прыметы.)

— 3 якімі словамі сябруюць прыметы прадметаў? (3 назвамі прадметаў.)

3. Работа з правiлам.

Дзеці чытаюць правіла. Вызначаюць асноўныя палажэнні. С клада-юць схему-апору.

Падвядзенне вынікаў. Узаемаправерка работ:

I варыянт правярае ра­боты другога, а II варыянт — першага. Дзеці робяць выснову, што словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні які? чый?.

VI. Замацаванне.

1) Пісьмо пад дыктоўку.

Паказалася зялёная траўка. (Адзін вучань каменціруе напісанне слоў.)

Настаўнік. Падкрэсліце назву прыметы хвалістай лініяй.

2) Работа па групах.

— Дапоўніце сказы словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

  • 1-я трупа. Наступіла ... вясна.

  • 2-я трупа. Засвяціла... сонейка.

  • 3-я трупа. 2耀сцвілі... кветкі.

Словы для даведак: доўгачаканая, ласкавае, прыгожыя.

3) Работа па падручніку. Практыкаванне № 142. с. 83 — самастойна. Практыкаванне № 144. с. 84 — каменціраванае выкананне. Практыкаванне № 145. с. 85 — у парах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]