Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

II.Чыстапісанне

І І і і іц ід ік ім ін

Лесвіца калідор відэлец ручнік

II. Новы матэрыял

— Паслухайце верш:

Той, хто любіць азбуку

змалку без прынукі,

адкрывае шлях сабе

да любой навукі. (А. Вольскі}.

— Як азбука дапамагае чалавеку вучыцца? Як па-іншаму можна назваць азбуку?

Практыкаванне 98

  • Алфавітам, або азбукай, называюцца ўсе літары мовы, размешчаныя ў пэўным парадку. Прачытай­це назвы літар беларускага алфавіта на форзацы падручніка. Палічыце іх колькасць. Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце. Якія літары па-рознаму называюцца ў рускай і беларускай мовах? Назавіце «суседзяў» літары ў алфавіце: б, і, о, ў, ц, ы. Назавіце літару, якая стаіць паміж д і ё, у і ф, ц і ш. Прыдумайце падобную загадку пра літары алфавіта і загадайце яе суседу па парце.

Разгледзьце малюнкі. Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт? Звярніце ў вагу на тое, што трэба гаварыць у алфавітным парадку. Назавіце іншыя сітуацыі, у якіх чалавек карыстаецца алфавітам.

III. Замацаванне

Практыкаванне 99

— Пастаўце літары ў алфавітным парадку. Дапоўніце дзвюма наступнымі літарамі. Запішыце.

На дошцы запісаны словы дзённік, буквар, заклад­ка, клей, кардон і намаляваны красворд:

  • Размясціце словы ў алфавітным парад­ку. Упішыце паслядоўна словы ў красворд. (Пры размяшчэнні па алфавіце слоў, якія пачынаюцца з адной і той жа літары, звяртаецца ўвага на другую літару ў слове і на яе месца ў алфавіце.)

  • Як яшчэ называецца сумка, з якой ходзяць у школу? Рукзак слоўнікавае слова. Напісанне яго трэба запомніць. (Дзеці запісваюць слова ў сшыткі.) Якім па памеры можа быць рукзак? Як яшчэ можна назваць маленькі рукзак?

Практыкаванне 100

Дапоўніце сказ назвамі школьных прылад. Упішыце іх у алфавитным парадку.

Практыкаванне 101

Паслухайце верш. Чаму Ганулю можна назваць мамінай памочніцай? Выпішыце з тэксту ў апфавітным парадку назвы школьных прылад.

На дошцы прымацаваны карткі са словамі гуляю-чы, не, розуму, прыдбаеш.

Размясцгце словы ў алфавитным парадку. Якая прыказка атрымалася? Што трэба рабіць, каб стаць разумным?

IV. Дамашняе задание

Практ. 102. Вывучьщь алфавіт на памяць.

V. Вынік урока

— Што такое алфавіт? Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт? Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце.

Тэма. Напісанне вялікай літары ў словах

Мэты: пазнаёміць з правапісам вялікай літары ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах людзей, клічках жывёл; праводзіць назіранні за правапісам агуль-ных і ўласных назваў, дыферэнцыйнымі напісаннямі (галінка — Галінка); замацоўваць уменне размяшчаць словы ў алфавітным парадку; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў імёнамі людзей; назіраць за асаблівасцямі вымаўлення імёнаў, імёнаў па бацьку, прозвішчаў лю­дзей у беларускай мове; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць паважлівыя адносіны да дарослых.

I. Праверка дамашняга задания Практыкаванне 102

Якая назва школьнай прылады ў вас атрымалася? Прачытайце сказ, які ў вас атрымаўся. Лічбы 1-5 расстаўце над назвамі школьных прылад так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]