Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

II. Чыстапісанне

Мья лье р’я д’е б’е жж сс чч лл

III. Паўтарэнне

1) 3 папярэдніх урокаў успомніце:

  • Як абазначаюцца гукі на пісьме?

  • Як вымаўляюцца галосныя і як зычныя гукі? Пералічыце галосныя гукі.

  • Якія словы пішуцца з вялікай літары?

2) Практыкаванне 118

  • Прачытайце легенду. Адкуль у горада Гомель такая назва?

  • Выпішыце выдзеленыя словы, растлумачце іх правапіс. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галос­ныя гукі. Вымавіце па парадку гукі, назавіце літары ў слове месца. Колькі ў ім складоў?

Праца па развіцці маўлення

— Што вы ведаеце пра паходжанне назвы нашага горада (вёскі)? Хто з вас ведае, адкуль пайшла назва горада (вёскі), у якіх жывуць вашы бабуля і дзядуля?

3) 3 папярэдніх урокаў успомніце:

  • Якія зычныя гукі ў беларускай мове могуць падаўжацца?

  • Як абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі на пісьме?

4) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны словы:

Зале(с, сс)е, Зарэ(ч, чч)а, Запо(л, лл)е, Падлу(ж, жж)а

  • Прачытайце. Чаму словы запісаны з вялікай літары? Як вы лічыце, чаму ўзніклі такія назвы вёсак?

  • Выберыце літары, якія трэба ўставіць у словы. Растлумачце іх правапіс.

5) 3 папярэдніх урокаў успомніце:

  • Чым адрозніваюцца гукі [ў] і [у]? Калі пішацца літара ў?

  • Калі ў беларускай мове пішуцца літары е, ё — я? Прывядзіце прыклады.

6) Практыкаванне 119

  • Прачытайце верш. Пра якія гераічныя падзеі з гісторыі нашай краіны вы можаце расказаць?

  • Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце правапіс е, ё — я, у — ў. Спішыце першы сказ верша. Устаўце патрэбныя літары. Падкрэліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных на пісьме.

7) Дзецям раздаюцца карткі, на якіх запісана загадка:

Я ... людзей шмат не бяр.., | да |

болей — радасць ім дар.. . |пры| 3 вамі ва ..се часіны года. | ро |

Хто такая? Родная ... (М. Чарняўскі).

Самастойная праца

— Прачытайце, устаўце у або ў. Злучыце склады рысачкамі так, каб атрымалася слова-адгадка.

8) 3 папярэдніх урокаў успомніце:

  • Як абазначаецца мяккасць зычных гукаў на пісьме?

  • Назавіце няпарныя цвёрдыя зычныя гукі.

9) Практыкаванне 120

— Прачытайце пацешку. Растлумачце правапіс д, дз. Спішыце выдзелены сказ. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі.

10) Практыкаванне 121

— Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Якімі літарамі адрозніваюцца гэтыя словы?

IV. Дамашняе заданне

Практ. 122, адказаць на пытанні с. 70.

V. Вынік урока

— Чым адрозніваюцца галосныя і зычныя гукі? Якія галосныя гукі называюцца націскнымі, а якія ненаціскнымі? Якімі бываюць зычныя гукі? (Можна папрасіць вучняў пры дапамозе стужкі гукаў і літар ахарактарызаваць які-небудзь зычны гук.) Як абазначаюцца гукі на пісьме?

Тэма: Значэнне слова. Знаёмства з перакладнымі слоунікамі

Мэта: вучыць устанаўліваць значэнне слова з апорай на кантэкст і з дапамогай слоўніка; карыстацца перакладнымі слоўнікамі; правиль­на называцъ літары беларускага алфавіта; назіраць за значэннем слова ў кантэксце, вызначацъ слова па яго значэнні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]