Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Кантрольная работа.

1) Выпісаць ў левы слупок словы, у якіх адзін гук абазначаецца дзвюма літарамі, а ў правы — словы з літарамі, якія не абазначаюць гука.

I варыянт — дзед, пальцы, саджу, яблынька.

II варыянт — дзіван, корань, пальма, дзік.

2) Спісаць, над галоснымі паставіць кропкі, зычныя падкрэсліце.

I варыянт — Дзеці пайшлі ў лес.

II варыянт — Шчабяталі гаманлівыя птушкі.

3) Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары.

I варыянт — Дзядзька Міхась сеў на в..з і пав..з сена.

II варыянт — Л..сь выйшаў з л..су.

4) Пры спісванні змяніць словы, што ў дужках, як патрабуе сэнс.

I варыянт — Верш Міхася надрукавалі ў (газета). На (ўсход) заружавела неба.

П варыянт— Па (вада) возера прабег ветрык. У (

5) Уставіць прапушчаныя літары.

I варыянт — дар..я, міл..ён, жы...ё, сало..кі.

  1. варыянт — л..ецца, сям..я, бага..е, ры..ка.

  1. Самастойная работа вучняў.

  2. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Якія заданні былі складанымі? Што выконвалася лёгка?

V. Рэфлексія.

■ Сваёй работай на ўроку я задаволены (не задаволены) таму, што...

2 варыянт работы

Кантрольная работа

ВарыянтI

1. У дужках пазначце колькасць складоў у словах:

воўк (..), алень (..), вавёрка (..)

2. Устаўце літары о, э ці а:

хол..д, р..чка, в..чы

3. Устаўце літары е, ё ці я:

с.бры, б..розка, прал.ска

4. Запішыце праверачнае слова і ўстаўце патрэбную літару:

ло..ка - ,

маро..- ,

ры..ка- .

5.Устаўце літары:

жы...ё, сало..кі.

Варыянт II

1. У дужках пазначце колькасць складоў у словах:

дзень (..), месяц (..), аўторак (..)

2. Устаўце літары о, э ці а:

зол..та, с.рца, с..сна

3. Устаўце літары е, ё ці я:

в..дро, сц..жачка, л..нок

4. Устаўце патрэбную літару і запішыце праверачнае слова:

лы..ка - ,

ду..ка- ,

піро..-__________ .

5. Устаўце літары:

Бага..е, ры..ка.

Тэма. Абагульняючы урок па раздзеле «Гукi і літары»

Мэты: паўтарыць веды вучняў пра абазначэнне гукаў на пісьме літарамі, няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, падоўжаныя зычныя гукі і іх абазначэнне на пісьме, правапіс вялікай літары ў словах, правапіс літары ў, літар о, э — а, е, ё — я; замацоўваць уменні вызначаць колькасць складоў, націскны склад у слове, перадаваць на пісьме мяккасць зычных гукаў; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; звяртаць увагу на сэнсаадрознівальную ролю гукаў; сістэматызаваць і замацаваць веды і правапісныя ўменні вучняў, праверыць ступень засваення паняццяў і сфарміраванасць уменняў і навыкаў вучняў па раздзе­ле «Гукі і літары»; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі населеных пунктаў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, цікавасць да гісторыі нашай краіны, выхоўваць павагу да продкаў.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 117

— Прачытайце сказ. Якія літару або знак вы ўставілі замест пропускаў? Растлумачце іх правапіс. Якое з выдзеленых слоў нельга падзяліць для перено­су? Як вы падзялілі для пераносу слова вераб'ямі?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]