Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

V. Новая тэма.

Настаўнік. Сёння вас чакае сустрэча з новым знаёмым — апостра-фам. Апостраф — тэта не літара. Тэта асобы надрадковы значок. Тады чаму ён жыве ў «краіне» літар?

Чытанне і асэнсаванне верша пра апостраф.

* * *

Як разложысты бераг ці востраў

нецярплівы праліў раздзяляе,

гукі так раздзяляе апостраф —

кропля з хвастом дажджавая.

(Р. Барадулін.)

— Якую работу выконвае апостраф? (Абазначае гукі пры раздзельным іх вымаўленні.)

Настаўнік паказвае дзецям, як пішуцца словы з апострафам: п'е, б'е. Звяртае ўвагу дзяцей на тое, што пры напісанні літары не злучаюцца паміж сабой, а на верхняй лінеечцы ставіцца апостраф.

Падвядзенне вынікаў. Дзеці робяць выснову, што апостраф — гэта надрадковы знак, які садзейнічае асобнаму вымаўленню гукаў.

VI. Работа па трупах.

■ 1-я група.

Настаўнік. Што агульнага ў словах вераб'і, аб'ява, п'яўка, пер'е, сям'я? (Яны пішуцца з апострофам.)

2-я група. Замест «?» паставіць апостраф. — Якія словы атрымаюцца? Прачытаць іх. Семя — сям?я. Села — з?ела. Зеў — з?еў.

3-я групапрактыкаванне № 99. с. 58; запісаць словы, падкрэсліць літары, перад якімі пішацца апостраф.

Падвядзенне вынікаў. Узаемаправерка паміж групамі.

VII. Работа з правілам.

Дзеці чытаюць правіла разам з настаўнікам, складаюць апорную схему.

Настаўнік. На што паказвае апостраф?

  • Пасля якіх літар ён ужываецца?

  • Якія галосныя пішуцца пасля апострафа?

Папвяттзенне вынікаў. Дзеці па схеме-апоры адзначаюць, што ў бе­ларускай мове апостраф пішацца пасля літар, якія абазначаюць цвёр-дыя зычныя гукі, перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць гукі [й'э], [й'о], [ну], [й'а], [й'і].

VIII. Замацаванне.

Настаўнік. Паслухайце казку, пастарайцеся запомніць і потым на-зваць словы, якія пішуцца з апострафам.

Як Мыша па сыр ездзіла

Неяк раніцай мышаня Мыша села на трохколавы веласіпед і паехала ў магазін па сыр.

Толькі ад'ехала ад дома, глядзіць — кот на дарозе разлёгся і спіць.

Аб'ехала яго Мыша ціхенечка і далей паехала. З'ехала з горкі, пад'еха-ла да магазіна, сыру купіла і назад паехала.

Толькі ўз'ехала на горку, бачыць — кот прачнуўся. Пацягваецца.

«Пасяджу я пакуль пад кусточкам, — думав Мыша, — з'ем кавала-чак сыру».

З'ела, і ад'ела яшчэ кавалачак... Потым яшчэ ад'ела, іяшчэ.

Так увесь кавалак вакол і аб'ела. Застаўся маленечкі кавалачак. — Э-Х! Толькі села, а ўжо ўсё з'ела... Аднак лети я сыр з'ем, чым мяне кот разам з сырам.

Чытанне слоў, запісаных на дошцы: ад'ехала, аб'ехала, з'ехала, уз'ехала, з'ем, ад'ем, ад'ела.

Апошняе слова запісаць гукамі. ([А дй'эл а].)

Падвядзенне вынікаў. У вымаўленні слоў з апострафам выразна чуецца гук [і].

Фізкультхвілінка.

Настаўнік. Падымайце рукі ўверх, калі слова трэба пісаць з апостра­фам, разводзьце іх убакі, калі слова пішацца без апострафа.

Словы для гульні:сям'я, насенне, аб'ява, п'яўка, падём, булён, песня, вераб'і, пад'езд, прыехаць, ад'ехаць, верабей, прыезд.

IX. Работа па падручніку.

1) Практыкаванне № іоо. с. 58. Знаёмства з новым слоўнікавым словам.

Настаўнік. Рашыце прыклад і запішыце слова, якоеўвас атрымала-ся: на + двор + ' + е = надвор'е.

  • Вымавіце гукі па парадку. Назавіце літары ў слове.

  • Са словам надвор'е складзіце сказы.

Дзеці чытаюць сказы «ланцужком», выпісваюць словы з апострафам.

Узор каменціраванага чытання: «Пішу слова надвор'е. На — галосная а; двор — галосная о, стаўлю надрадковы значок — апостраф, таму што гукі вымаўляюцца асобна».

2) Пісъмо па памяці.

Практыкаванне № 101. с. 59 (арфаграфічнаечытанне). Настаўнік. Колькі слоў у сказе?

3) Узбагачэнне слоўнікавага запасу. Поўня — поўны месяц.

На дошцы застаюцца першыя літары слоў: П... с... і ч..-н.. д... н...

Падвядзенне вынікаў. Дзеці складаюць і агучваюць сказ са словам поўня.

  1. Самастойная праца (па варыянтах).

1_варыянт — практыкаванне № 102, с. 59.

2 варыянт — віктарына.

1. Як называецца чарвяк, які жыве ў сажалках, азёрах і, прысмокт- ваючыся да цела жывёл, корміцца іх крывёй? (П'яўка.)

2. Як называецца ўваход у шматкватэрны дом? (Пад'езд.) • III варыянт — практыкаванне № 103. с. 6о.

Падвядзенне вынікаў. Праверка па схеме: 2; 2—3; 3—1. X. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Адзначце правільныя выказванні:

а) апостраф пішацца пасля талосных;

з) апостраф пішацца пасля зычных перад галоснымі;

у) апостраф пішацца пасля літар, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі, перад літарамі е, ё, ю, я, і;

б) у словах з апострафам чуецца тук [й]; р) апостраф — гэта надрадковы значок. Ключ: зубр.

Па лясах блукае статак волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія … зубры

— Што вы ведаеце пра гэтага звера?

Убаку ад шумных гарадоў, у пушчанскім Белавежскім краі ёсць горад Свіслач. Герб города складаецца з дзвюх частак. На верхнім зялёным полі ў мужнай постаці як бы застыў велічны зубр. Яго рогі і капыты — срэбраныя. А ўнізе на чыр-воным фоне — фрагмент будынка даўнейшай Свіслацкай гімназіі. Яна ўся ў золаце, а калоны — со срэбра. Вось і атры-моўваецца, штозубр стаіць на п'едэстале.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]