Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Давайце ўсміхнемся адзін аднаму і пачнем урок з добрым настроем. Я жадаю вам поспехаў.

II. Арфаграфічная размінка.

* * *

За акном г..моні..ь ра..е

г..л..сістым шчаб..та..ем.

Гэта для маёй д..чушкі

слаўна так сп..ваюць птушкі.

(Н. Галіноўская.)

Настаўнік. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары.

  • Назавіце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі.

  • Назавіце ў іх галосныя і зычныя гукі.

  • Падзяліце словы для пераносу.

Падвядзенне вынікаў. Настаўнік нагадвае вучням, што пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адну літару пакідаюць на адным радку, а другую — пераносяць.

III. Хвілінка чыстапісання.

Тлумачэнне сэнсу слоў.

* * *

У выдатніка, у Боркі,

калі дзённік пагартаць,

тут і там — адны дзявяткі,

троек блізка не відаць.

(С. Чарняўскі.)

Падвядзенне вынікаў.

Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Новая тзма.

Настаўнік. Сёння мы будзем вызначаць на слых словы з падоўжанымі зьгчнымі, а таксама будзем вучыцца дзяліць іх для пераносу.

А зараз звернем увагу на напісанне слоў беларускай мовы, падоб-ных па гучанні да слоў з двайяымі зьгчнымі ў рускай мове. Адкрыйце падручнікі на с. 55. Параўнайце напісанне слоў «беларускі» і «клас» у рускай і беларускай мовах.

  • Чым адрозніваецца напісанне слоў?

  • Ці падабаецца вам ваш клас? Школа?

Практыкаванне № 94. с. 55.

Настаўнік. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары. Запішыце словы з падоўжанымі зычнымі. Падумайце, як можна падзяліць словы 3 падоўжанымі зычнымі для пераносу.

— Прачытайце правіла на с. 55. Падзяліце словы для пераносу.

Падвядзенне вынікаў. Хлопчыкі называюць словы з падоўжанымі зыч­нымі, а дзяўчынкі дзеляць іх для пераносу. Затым вучні мяняюцца ролямі.

Фізкультхвілінка (с. 49).

V. Замацаванне. Работа па трупах.

1-я група — практыкаванне № 95 с. 56; выпісаць словы з падоў-жанымі зычнымі гукамі, падзяліць іх для пераносу.

2-я група — спісаць словы, падзяліўшы іх для пераносу.

Словы: заданне, вучэнне, падарожжа, багацце, разводдзе, паўгоддзе.

Падвядзенне вынікаў. Узаемаправерка паміж групамі.

VI. Слоўнікавая работа.

і) Практьткаванне № 96. с. 56.

Настаўнік. Разгадайце рэбус. 3 якім слоўнікавым словам мы пазнаёмімся?

  • Што такое вокладка?

  • Перакладзіце слова вокладка на рускую мову.

  • Запішыце слова, пастаўце націск.

  • Навошта патрэбна вокладка?

  • Прачытайце, дапоўніце сказ неабходным словам.

2) Практыкаванне № 97. с. 57 (вусна) — прачытаць, расставіць словы на свае месцы.

3) Гулъня «Як каго завуцъ?».

Настаўнік. Запішыце імёны дзяўчынак у алфавітным парадку, раздзяляючы іх для пераносу.

— Як павінны адносіцца адзін да аднаго вучні ў класе?

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Напісанне якіх слоў адрозніваецца ў рускай і беларускай мовах? (3 падоўжанымі зычнымі.)

— Як можна пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі гукамі?

VIII. Рэфлексія.

  • Я навучыўся...

  • Я даведаўся...

  • Магу расказаць пра...

IX. Дамашняе заданне Практыкаванне № 98. с. 57. Вывучыць правіла.

Урок 53

Тэма: Раздзяляльныя знакіапостраф і мяккі знак (ь)

Мэта: пазнаёміць з правілам ужывання раздзяляльнага мякка-га знака; вучыць правільна пісаць словы з раздзяляльным мяккім зна­кам; вучыць адрозніваць словы з раздзяляльным мяккім знакам ад слоў змяккім знакам, які обозначавмяккасць зычнага, правільна пісаць іх; ву­чыць правильна пісаць словы з апострофам і падзяляць іх для пераносу.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Смяшынка.

  • Не ведаю, сыночак, хто з цябе вырасце, — бядуе матуля.

  • А я ведаю, — адказвае Сяргейка. — 3 мяне вырасце вішня, бо я костачку праглынуў.

Настаўнік. 3 такім добрым настроем і пачнем урок.

II. Праверка дамашняга задання.

Падзяліце словы для пераносу: насенне, збожжа, галлё, павуцінне.

III. Увядзенне ў тэму.

Настаўнік. 3 літар-«дажджынак» складзіце словы.

(Пяро, верабей, звер.)

IV. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Назавіце слоўнікавае слова. (Верабей.)

  • Растлумачце правапіс слова пяро.

  • Адгадайце словы.

  • Прыклад: ліст — лісты — лісце.

  • Пяро — пёры —... (пер'е).

  • Звер — звяры —... (звяр'ё).

  • Як вымаўляюцца зычны і галосны ў канцы слова: разам ці асобна?

  • Які гук чуецца паміж імі?

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]