Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 33

— Правільна вымавіце скорагаворку. Назавіце сло­вы з гукамі [т], [ц']. Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?

II. Чыстапісанне

Шш шш шы шэ

Шышка ляшчына Шура Шарык

III. Замацаванне

Практыкаванне 34

— Паслухайце скорагаворку. Назавіце словы з гу­кам [ц']. Прачытайце. Змяніце выдзеленае словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц']. Запішыце пару слоў.

2) Практыкаванне 35

— Прачытайце, тэкст. Калі да нас прылятаюць гракі? Вымавіце словы з прапушчанымі літарамі. Які гук чуецца на месцы пропускаў? Якой лігарай яго трэба абазначыць? Спішыце сказы, у якіх ёсць словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.

3) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны верш:

Зранку чуцен мала..ок.

так шчыруе мала хто.

Прыпявае: — Шпок-шпак,

Будзеш ме..ь ква..эру, шпак. (П. Марціновіч).

— Прачытайце верш. (Настаўнік тлумачыць дзецям, што шчыруе — па-руску усердствует.) Устаўце т або ц. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай адной ры­скай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма.

Для чаго робяць шпакоўні? Якім яшчэ птушкам людзі дапамагаюць рабіць жыллё?

4) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запіс (побач прымацаваны карткі са словамі і малюнкі буслянкі, шпакоўні, сінічніка):

— Дапоўніце сказы словамі. Якую літару трэба ўставіць у слова? Які гук абазначае прапушчаная літара? Запішыце другі сказ.

4) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна».

— Вымавіце правільна словы рубрыкі «Гаварыце правільна». Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне беларускіх і рускіх слоў тэлефон — телефон, тэлевізар — телевизор, камп'ютар — компьютер?

5) Практыкаванне 36

— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц']. Разлічыцеся пры дапамозе лічылкі.

6) Практыкаванне 37

— Прачытайце тэкст. Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Раскажыце, як вы адпачываеце.

IV. Дамашняе заданне

Практ. 38.

V. Вынік урока

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?

Урок 43

Тэма. Зычныя гукі [т] - {ц']

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], перадаваць словы з [ц'] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукамі [дз'] [ц'], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць граматыч-ны лад маўлення вучняў граматычнымі канструкцыямі, якія з'яўляюцца адметнымі ў беларускай мове; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 38

— Прачытайце загадку, назавіце слова-адгадку. Якія літары вы ўставілі ў словы? Як абазначаецца мяк­касць гука [ц'] на пісьме?

II. Чыстапісанне

ШШ Шы Ша Шо

Штаны кашуля капялюш шорты

III.Арфаграфічная хвілінка

А к..ты, мае к..ты,

У іх шэрыя хв..сты.

Прасіліся н..ч..ва..ь,

Наш..х …етак калыха..ь.

Ой, ты, ко..ік сівы,

Просім ц..бе ў сені.

Бу…еш у нас н..ч..ва..ь,

Мікалайку калыха..ь.

Пісьмо пад дыктоўку:тэлефон, тэлевізар, камп’ютар.

IV. Замацаванне

1) Практыкаванне 39

— Прачытайце. Якія літары трэба ўставіць у сло­вы? Растлумачце іх правапіс. Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Устаўце літары д або дз, т або ц. Растлумачце іх правапіс.

Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц'].

Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна».

—- Прачытайце спалучэнні слоў у рубрыцы «Гава­рыце правільна».

У каго з вас ёсць брат або сястра? Якія яны: старэйшыя або малодшыя за вас?

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны сказы і прымацаваны карткі са словамі:

— Дапоўніце сказы патрэбнымі карткамі са словамі і раскажыце пра сваіх брата або сястру.

3) Практыкаванне 40

— Прыдумайце новыя словы па ўзоры. Запішыце.

Праца па развіцці маўлення.

— Дапоўніце сказы выдзеленымі словамі, якія падыходзяць па сэнсе. Запішыце сказы.

Назавіце слоўнікавае слова, якое сустрэлася ў ска­зе. Колькі ў ім складоў? Вымавіце па парадку гукі ў гэтым слове, назавіце літары.

4) Практыкаванне 41

— Паслухайце верш. Што здарылася з паштальёнам? Як дзеці дапамаглі яму? Падумайце, хто яшчэ быў удзячны дзецям, акрамя паштальёна?

Якія літары трэба ўставіць у словы? Якія гукі абаз-начаюць прапушчаныя літары? Змяніце выдзеленае слова так, каб замест [т] вымаўляўся [ц']. Спішыце першы сказ, падкрэсліце літару, якую ўставілі.

5) Практыкаванне 42

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Раст­лумачце правапіс выдзеленых літар. Запішыце пры­казку пад дыктоўку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]