Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

IV. Дамашняе заданне

Практ. 28.

V. Вынік урока

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме?

Урок 41

Тэма Зычныя гукі [т] — [ц']

Мэты: прыгадаць асаблівасці вымаўлення зычных гукаў [т] — [ц'] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], вучыць абазначаць гэты гук літарай на пісьме; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «транспарт»; развіваць вуснае звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 28

— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў сло­вы? Растлумачце іх правапіс.

Чыстапісанне

П р т

Дзверы трактарыст трамвай папера

Арфагрфічная хвілінка

А..нойчы з мамаю Алеся

Цалюткі ..ень ха…іла ў лесе.

Цалюткі …ень без а..пачынку

Збірала яга..ы …яўчынка.

II. Новы матэрыял

1) Практыкаванне 29

— Прачытайце загадкі, адгадайце. Знайдзіце сло­вы з гукамі [т], [ц']. Вымавіце словы. Спішыце адну загадку разам з адгадкай. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.

2) Практыкаванне 30

— Вымавіце словы парамі. Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?

3) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?

Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форза­цы падручніка.

4) Калектыўная праца на дошцы На дошцы записана загадка;

Невялікі цягнічок,

Ды яму патрэбен ток.

Шмат людзей — і гэта звычка —

перавозіць элек... . (С. Шах}.

— Адгадайце загадку. У выдзелекых словах падкрэсліце а разам з наступнай літарай адной ры­скай, а т разам з наступнай літарай - дзвюма. Яшчэ знайдзіце ў загадцы словы з гукам [т].

III. Замацавэнне

1) Практыкаванне 31

—Прачытайце сказы. Выпішыце выдзеленыя сло­вы парамі. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць літары г, ц у гэтых словах? Знайдзіце ў сказах іншыя словы з гукам [ц'].

2) Практыкаванне 32

— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т] або [ц']. Як гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц'].

Калі вы карыстаецеся лічылкамі? У якія гульні вы любіце гуляць з сябрамі? Разлічыцеся пры дапамозе гэтай лічылкі.

3) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны загадкі і прымацаваны карткі са складамі:

Гудзе, як пчала,

ля..і..ь, як страна,

крылы хо..ь мае,

але не махае. (И. Плевіч). са лёт ма

Бяжы..ь край дарогі,

За дрот трымаю..ь рогі. (Ул. Мацвеенка).

Тра буслей

— Прачытайце загадкі. 3 «рассыпаных» складоў састаўце словы-адгадкі. Устаўце літары г або ц. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля ц.

IV. Дамашняе задание

Практ. 33, правіла.

V. Вынік урока

— Які з гукаў [т], [ц'] з'яўляецца цвёрдым, а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?

Урок42

Тэма. Зычныя гукі [т] — [ц']

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], перада-ваць словы з [ц'] на пісьме; назіраць за словамі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца ў вымаўленні гукамі [т] — [т'], развіваць уменне вы­значаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фа­нематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, па­мяць; выхоўваць добрыя адносшы да родных, блізкіх, жаданне дапамагаць птушкам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]