Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать
  1. Чыстапісанне

Дз дздз дзе дзі дзё дзя

Дзядуля дзіва дзень дзівосны

IV. Замацаванне

1) Практыкаванне 19

— Паслухайце верш. Чаму дзяцей назвалі добрымі? Назавіце словы, у якіх ёсць гук [дз'].

Праца па развіцці маўлення

— Адкажыце на пытанні: Як трэба размаўляць у аўтобусе, тралейбусе, трамваі? Каму трэба ўступаць месца ў транспарце?

2) Практыкаванне 20

— Паслухайце верш. Як дапамагае Жора дарослым? Як вы разумеете выразы не сядзець без спра­вы, ты для нас — апора? Спішыце выдзелены сказ. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз.

Выпішыце слова ветлівасці, якое сустрэлася ў вершы. Якія яшчэ словы ветлівасці вы ведаеце? У якіх з іх ёсць гук [дз']?

Праца па развіцці маўлення

— Раскажыце, якія справы вы любіце рабіць разам з дарослымі?

3) Практыкаванне 21

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце словы з гукамі [д], [дз']. Запішыце прыказку пад дыктоўку.

4) Практыкаванне 22

— Адкажыце на пытанні, карыстаючыся словамі з правага слупка. Які гук вымаўляецца ў гэтых словах замест [д]? Запішыце сказы. Растлумачце правапіс літар дз.

V. Дамашняе заданне

Практ. 23.

VI. Вынік урока

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме?

Урок 40

Тэма. Зычныя гукі {д] — [дз']

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз'], перадаваць словы з [дз'] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз'], развіваць умен­ие вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі дзён тыдня, звяртаць увагу на міжмоўныя амонімы; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць, выхоўваць ветлівасць.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 23

— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў сло­вы? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме? Назавіце словы ветлівасці, якія сустрэліся ў вершы. Калі мы іх гаворым?

II. Чыстапісанне

Кнк кнк

Школьнік урок настаўнік дзяўчынка

III. Замацаванне

1) Практыкаванне 24

— Паслухайце верш. Які месяц называюць маладзіком? (Настаўнік можа намаляваць на дошцы маладзік і паказаць дзецям, як яго можна дапоўніць да літары р. Гэта падказвае, што месяц расце.)

Які гук прапушчаны ў словах? Якімі літарамі трэ­ба яго абазначыць? Спішыце другі сказ, устаўце патрэбныя літары. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай.

2) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!»

— Што абазначае беларускае слова тыдзень? Як па-руску называюць сем дзён? Які дзень тыдня па-беларуску называецца нядзеля?

3) Практыкаванне 25

— Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» складоў састаўце і запішыце слова-адгадку. Вымавіце па па­радку гукі і назавіце літары ў слове-адгадцы.

Праца па развіцці маўлення

— Дапоўніце сказ патрэбным словам. Назавіце словы з гукам [дз']. Запішыце сказ пад дыктоўку. Падкрэсліце ў словах літары, якія пішуцца пасля спалучэння літар дз.

4) Практыкаванне 26

— Прачытайце назвы дзён тыдня. Размясціце іх па парадку. Спішыце. Устаўце д або дз, растлумачце іх правапіс

5) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны сказы, якія трэба дапоўніць словамі:

малюнак бабулі

малюнак цыбулі

На лаўцы ся..іць

На гра..е расце

— Разгадайце рэбус і дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Устаўце ў словы патрэбныя літары. Які гук яны абазначаюць?

Назавіце слоўнікавае слова. Вызначце ў ім націскны склад. Вымавіце па парадку гукі ў ім, назавіце літары. 6) Практыкаванне 27

— Змяніце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс. Запішыце адзін сказ на выбар. Назавіце слова з гукам Ідз'].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]