Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.12.2019
Размер:
2.47 Mб
Скачать

II. Паўтарэнне

— Прачытайце на дошцы словы першага і другога радка.

подъём подъезд пьеса пад'ём пад'езд п'еса

У якім радку-словы запісаны па-руску, а ў якім — па-беларуску? Чаму вы так думаеце? (Пасля вызначэння настаўнік сцірае радок слоў на рускай мове і пакідае толькі радок слоў на беларускай мове.) Як называецца надрадковы знак, які ёсць у беларускай мо­ве? Падкрэсліце яго ў словах на дошцы. Запомніце: апостраф — не літара, а надрадковы знак. (Вучні вымаўляюць апошняе выказванне хорам.)

Знайдзіце апостраф у словах на дошцы і падкрэсліце яго. Прачытайце словы ўголас:

надвор'е аб'ява сям'я п'яўка

Перакладзіце іх на рускую мову. Пагуляйце ў перакладчыкаў у парах. (Адзін вучань называв рускія словы, другі перакладае іх на беларускую мову, потым вучні мяняюцца. Некалькі пар вучняў можна запрасіць да дошкі.)

III. Новы матэрыял

Практыкаванне 14

— Разгледзьце малюнак. Якім словам яго можна падпісаць? Вымавім гэта слова хорам. Які ў слове першы гук, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы? Паглядзіце ў падручніку, як напісана гэтае слова. Які надрадковы знак выкарыстаны?

Азнаямленне з напісаннем апострафа

— Зараз я пакажу, як трэба пісаць апостраф: «Крыху вышэй верхняй лінейкі ставім кропачку і ад яе робім плаўнае закругление ўніз». Паглядзіце на апостраф І скажыце, на верхняй ці ніжняй лінейцы ён пішацца? Закругление робіцца ўверх ці ўніз? (Дзеці імітуюць прапісванне апострафа рознымі спосабамі, якія спрыяюць замацаванню ў свядомасці дзіцяці рухаў рукі пры пісьме.)

Практыкаванне 15

Прачытайце словы, якія зараз будзем запісваць. Ці злучаецца апостраф з папярэдняй літарай? 3 наступнай літарай? (Настаўнік прапісвае кожнае слова ўзорна на дошцы з каментарыямі, а вучні — у сшыт­ках. Пасля выканання задания вучні пад кіраўніцтвам настаўніка правяраюць напісанае.) Праверце, ці ва ўсіх словах апостраф напісаны на верхняй лінейцы. Праверце, ці не злучаецца ён з папярэдняй ці на-ступнай літарамі. Праверце, каб закругление было скіравана ўніз. Самастойна прачытайце кожнае слова і падкрэсліце апостраф: пер’е.

IV. Замацаванне Практыкаванне 16

Прачытайце словы «ланцужком». Правільна вымаўляйце. Прачытайце словы першага слупка. Чым, акрамя апострафа, яны падобныя? Прачытайце словы другога слупка. Прачытайце словы трэцяга слупка. Падбярыце да кожнага слова яшчэ адно, каб атрыма-лася спалучэнне слоў, напрыклад: птушынае пер'е.

— Прачытайце верш. (Некалькі вучняў чытаюць верш індывідуальна ўголас па аднаму радку.) Што та­кое апостраф? Што ён нагадвае? Дзе ён пішацца? (На

верхняй лініі). ЦІ злучаецца ён з папярэдняй і наступнай літарамі? Куды скіравана закругление? Давайце вымавім першы радок верша хорам. Практыкаванне 18

— Прачытайце загадку. Якія словы не зразумелі? Прачытайце загадку яшчэ раз і адгадайце яе. 3 літар складзіце слова-адгадку. Вымавіце правільна па-беларуску. Знайдзіце слова з апострафам, вымавіце яго. (Вучні запісваюць слова з апострафам у сшытак з каментаваннем: пішу «ве», пішу «раб», адрываю ру­ку на верхняй лінейцы пішу апостраф, адрываю руку, пішу «і», пішу «на», пішу «е», вяртаюся, правяраю — «вераб'інае», падкрэсліваю апостраф «вераб'тае»).

Практыкаванне 20

Прачытайце сказы. Якімі словамі іх трэба дапоўніць? Прачытайце першы сказ, які атрымаўся. Колькі ў ім слоў? Выразна вымавіце кожнае слова. (Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні запісваюць сказ у сшытках, адзін вучань — на дошцы. Ён каментуе запіс у адпаведнасці з алгарытмам спісвання. Аналагічная праца праводзіцца з другім сказам.)

Работа са слоўнікавым словам «вераб'і»

Адгадайце загадку:

Шустранькі, маленькі

Сам у шэрай світцы

Шукае канапелькі,

Каб трохі пажывіцца.

Н. Гілевіч.

Па якіх словах здагадаліся, што гэта верабей? Прачытайце тэкст на дошцы:

Вераб'і — карысныя птушкі. Яны знішчаюць шкоднікаў на палях і ў садах.

— Што значыць «карысныя»? Чым карысныя вераб'і? Каго называюць шкоднікамі? (Настаўнік выцірае тэкст і пакідае толькі слова «Вераб'і».) Як пішацца слова «вераб'і»? Вымавіце харам: ве-ра-б'і. Пасля якой літары стаіць апостраф? Запішыце слова ў сшытак, падкрэсліце апостраф.

Практыкаванне 19

— Паслухайце верш І скажыце, якую птуш-ку пакармілі дзеці кашай. {Настаўнік выразна чытае верш, вучні сочаць па тэксце ў падручніку, потым адказваюць на пытанне настаўніка.) Што значыць «частавалі»? Прачытайце верш і адкажыце на пытанні пасля яго.

V. Дамашняе задание Практ. 21.

VI. Вынік урока

— Пра якую асаблівасць беларускай мовы сягоння гаварылі? Што такое апостраф? Як ён пішацца? Якія словы з апострафам запомнілі?

Урок 4

Тэма. Гукі [г], [г'], літары Г, г

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гукаў [г] і [г']; удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мо­вы на слых і пры чытанні; практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарамі і, г, апострафам; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «кветкі»; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне, пры складанні выказвання па апорных словах; выхоўваць чулыя адносіны да навакольнага свету.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце словы, у якіх ёсць «асаблівыя» гукі. (Прыгожая, чалавек, вучэннем.) Дагаварыце прыказку хо­рам:

Прыгожая птушка пер'ем, а ...

— Зрабіце так у парах. (Спачатку адзін вучань прагаворвае пачатак прыказкі, а другі вымаўляе яе заканчэнне, потым — мяняюцца.) Назавіце слова з апострафам. Што такое апостраф? Як ён пішацца?

II. Паўтарэнне Практыкаванне 22

Разгледзьце малюнак. Каго вы на ім бачыце? Вымавіце слова «гномы» па-руску, па-беларуску. Вымаўленне якога гука адрозніваецца ў рускай І бе­ларускай мовах? Прачытайце па-беларуску надпісы на картках у гномаў. Прачытайце скорагаворку пад малюнкам. Правільна вымаўляйце [г]. Пакажыце на малюнку галіны, яліны. Што значыць «гаманілі»? Вымавіце скорагаворку яшчэ раз. Прачытайце, што гаварылі гномы, вымаўляючы кожны склад тройчы.

III. Новы матэрыял Абазначэнне гука [г] літарай г

— Гукі [г], [г'] у беларускай і рускай мове вымаўляюцца па-рознаму, але на пісьме абазнача-юцца аднолькавай літарай — літарай «гэ». (Настаўнік дэманструе пісьмовыя літары Г, г.)

Практыкаванне 23

— Прачытайце спалучэнні з радковай літарай г. (Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка прапісваюць па аднаму злучэнню ў сшытках. Аналагічная праца праводзіцца са злучэннямі з вялікай літарай Г.) Пад-бярыце словы, у якіх ёсць такія спалучэнні літар.

IV. Замацаванне Практыкаванне 24

— Прачытайце словы кожнага слупка, правільна агучвайце г. Прачытайце другое слова першага слуп­ка, другое слова другога слупка І першае слова трэ-цяга слупка, які выказ атрымаўся? Якую гаворку мож­на назваць прыгожай?

Практыкаванне 25

Якія кветкі вы ведаеце? Якія кветкі растуць на лузе? Якія расліны лічацца сімваламі Беларусі? Паслухайце тэкст і скажыце, якіх кветак не бывае. (Настаўнік выразна чытае, вучні сочаць па тэксце ў падручніку, потым адказваюць на пастаўленае пытан­не. Пры чытанні тэксту пажадана паказаць малюнак гарыцвета.) Якія словы вы не зразумелі? Як звалі дзяўчынку? Дзе яна збірала кветкі? Якія кветкі знайш-ла Таня? Прачытайце тэкст і скажыце, чаму дзяўчынка не стала шукаць непрыгожую кветку. (Найбольш па-дрыхтаваныя вучні чытаюць тэкст па сказах. Вучні адказваюць на пастаўленае пытанне.) Якую карысць прыносяць рамонак, гарыцвет і трыпутнік?

Практыкаванне 26

— Разгледзьце малюнк'і, прачытайце подпісы пад імі. Як назваць гэтыя прадметы адным словам? Якая з названых кветак вам найбольш падабаецца? У назвах якіх кветак сустракаецца гук [г]. Запішам іх у сшытак. (Вучні выразна вымаўляюць слова «вяргіня» хорам. Настаўнік нагадвае вучням пра напісанне літары і.

Вучні запісваюць слова «вяргіня» на дошцы і ў сшыт­ках з каментаннем, звяраюць свой запіс з запісам на дошцы, падкрэсліваюць г, і. Аналагічная праца праводзіцца з астатнімі словам!.) У назвах якіх кветак сустракаюцца «асаблівыя» гукі? Вымавіце іх выразна і правільна.

Практыкаванне 27 (развіццё вуснага маўлення)

— Паглядзіце на малюнкі кветак і скажыце, у якой кветкі жоўтыя пялёсткі? Чырвоныя пялёсткі? Блакітныя пялёсткі? У якой кветкі маленькія лісцікі? Доўгія лісцікі? Акруглыя лісцікі? Выразаныя лісцікі? У якой кветкі тонкая сцяблінка? Тоўстая сцябліна? Прамая сцяблінка? Доўгая сцяблінка? Прачытайце самастой-на тэкст практыкавання. Знайдзіце словы з літарай г. Падумайце, пра якую кветку будзеце расказваць. Ся-род слоў у дужках выберыце патрэбныя для апісання вашай кветкі. Карыстаючыся тэкстам раскажыце пра яе. (Пры падрыхтаванасці вучняў класа можа прапа-наваць ім расказаць пра кветку, але не называць яе, а астатнія вучні павінны здагадацца, пра якую кветку ідзе размова.)

V. Дамашняе задание Практ. 28.

VI. Вынік урока

— Якой тэме быў прысвечаны ўрок? У чым асаблівасць гука, які яна абазначае?

Урок 5 Тэма. Гук {ч], літары Ч, ч

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гу­ка [ч], удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мо­вы на слых і пры чытанні; практыкаваць у чытанні І пісьме слоў з літарамі і, г, ч, апострафам; пашыраць слоўнікавы запас вучняў па лексіка-семантычнай групе «кветкі»; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць любоў да матулі.

I. Праверка дамашняга задания

— Які гук часцей за іншыя паўтараецца ў скорага-ворцы? Вымавіце яго. Якой літарай абазначаецца гэты гук? Назавіце словы з гукам [г] са скорагаворкі. Вымавіце скорагаворку спачатку запаволена, по­тым — хутчэй. Чаму некаторыя словы ў скорагаворцы напісаныя з вялікай літары?

II. Паўтарэнне Практыкаванне 29

— Разгледзьце малюнкі. Скажыце па-руску, што на іх намалявана. Прачытайце беларускія словы. Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне рускіх і беларускіх слоў? Як вымаўляецца гук [ч] у беларускай мове?

III. Новы матэрыял Абазначэнне гука [ч] літарай ч

Я прачытаю словы. Уважліва слухайце. Калі сло­ва гучыць на рускай мове, сядзіце ціха, а калі на бе­ларускай хлопніце ў далоні: чорны, чёрный, рэчка, речка, ... Паглядзіце на словы, запісаныя на дошцы:

| \орны рэ\ \ка

— На месцы якога гука не хапае літары? У белару­скай мове гук [ч] адрозніваецца ад рускай мовы, але абазначаецца такой жа літарай ч. (Вучні дапаўняюць словы друкаванай літарай з наборнага палатна.) Пра­чытайце словы. Правільна вымаўляйце гук [ч]. Практыкаванне 30

Пісьмовыя літары Ч, ч пішуцца так, як і ў рускай мове. (Настаўнік дэманструе пісьмовыя літары.) Пра­чытайце ў падручніку злучэнні з літарай ч радковай. Я буду называць словы, а вы вылучыце ў ім злучэн-не з ч, якое мы потым запішам. (Настаўнік называв словы «час», «чорны», «чысты», «чэк», «чулы». Пры неабходнасці тлумачыць значэнне слова «чулы». Пас­ля вымаўлення настаўнікам кожнага слова вучні вылу-чаюць, называюць, потым вымаўляюць хорам злучэнне з ч. Вылучанае злучэнне запісваюць на дошцы і ў сшытках адзін раз.) Прачытайце ў падручніку злучэнні з літарай Ч вялікай. Запішам іх на дошцы і ў сшытках.

IV. Замацаванне Практыкаванне 31

— Прачытайце словы. Правільна агучвайце літару ч. Прачытайце словы, у якіх ч стаіць у пачатку слова, у сярэдзіне слова. Якое слова вы прачыталі двой-чы? Чаму? Прачытайце словы з г. Прачытайце словы з /. (Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні паўтараюць напісанне літары і тройчы прапісваюць яе ў сшытку. Потым у гэтым жа радку запісваюць словы «жучкі», «сінічкі», падкрэсліваюць літары і, ч, робяць узаема-праверку.)

Практыкаванне 32

— Як называецца вельмі моцны дождж? Паслу­хайце тэкст, які называецца «Лівень», і пастарайце-ся запомніць, хто хаваўся ад дажджу. (Настаўнік вы­разна чытае тэкст, вучні сочаць за яго чытаннем па падручніку, потым адказваюць на пастаўленае пы­танне.) Якія словы вы не зразумелі? (Настаўнік тлу­мачыць названыя вучнямі словы, але просіць пры-гадваць іх у злучэнні з іншымі словам], напрыклад, «буйныя цёплыя кроплі». Калі вучні не назавуць, то настаўнік павінен сам запытацца, што значыць «са­жалка», «хавацца». Па прапанове настаўніка вучні вымаўляюць хорам словы «буйныя», «заляскалі», «ха­вацца», «пахаваліся». Пасля вучні чытаюць тэкст уго-лас ланцужком, адказваюць на пытанні пасля тэксту.)

Практыкаванне 33

У тэксце вам сустрэлася слова «чашачка». Паглядзіце на малюнак і скажыце, што так назы­ваецца? Паглядзіце на наступны малюнак І скажы­це, як па-беларуску трэба назваць посуд, з якога п'юць? Прачытайце сказы, дапоўніце іх патрэбнымі словамі. (Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні запіс-ваюць сказы ў адпаведнасці з алгарытмам спісван-ня з каментаваннем, робяць самаправерку. Пад-крэсліваюць і, г, ч.)

Практыкаванне 34 (развіццё вуснага маўлення)

  • Зараз я прачытаю верш, які называецца «Вочкі». Якога колеру могуць быць вочы? Паслухайце верш і скажыце, якога колеру былі вочы ў дзяўчынкі. (Настаўнік чытае верш, падручнікі ў вучняў загорну-тыя. Пасля праслухоўвання, вучні адказваюць на за-дадзенае настаўнікам пытанне.) Адгарніце падручнікі і прачытайце верш самастойна, каб адказаць на пы­танне, з якімі кветкамі аўтар параўноўвае вочы дочкі. (Пасля адказу на пытанне настаўніка вучні знаходзяць і называюць словы з літарай ч.)

  • Заплюшчыце свае вочы, прыгадайце матулю і ўспомніце, якія ў яе вочы? Каб адказаць на пытанне,

прачытайце словы для даведкі. (Вучні чытаюць словы для даведкі ўголас, пры неабходнасці запытваюцца ў настаўніка пра іх значэнне.) ЦІ могуць быць у матулі непрыгожыя вочы? Што свеціцца ў матуліных вачах? Калі вочы матуль асабліва пяшчотныя і ласкавыя? Раскажыце пра вочы сваіх матуль.

V. Дамашняе задание Практ. 35.

VI. Вынік урока

— Якую літару вывучалі? Які гук яна абазначае? У чым асаблівасць гэтага гука?

Урок 6 Тэма. Спалучэнне [шч]

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпра-цоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [ч], спалучэння гукаў [шч], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарамі і, г, ч, спалучэннем шч; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «назвы дзіцянят жывёл»; удасканальваць навык чытан­ня; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання бе­ларускай мовы на слых І пры чытанні; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору, запісваць словы пад дыктоўку; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне, выхоўваць добрыя адносіны да жывёл.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце скорагаворку, правільна вымавіце гук [ч]. Паспрабуйце вымавіць яе хутка і правільна. Пра якія званочкі ідзе размова? Як называецца гэта кветка па-руску? Якая частка кветкі нагадвае вочкі? (Чашачка.)

II. Паутарэнне Практыкаванне 36

Назавіце прадметы на малюнках па-руску. Прачытайце адпаведныя беларускія словы пад малюнкамі. Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне рускіх і беларускіх слоў? Сапраўды, у беларускай мове гука [щ] няма. У беларускай мове ёсць спалу­чэнне гукаў [шч], якое трэба правільна вымаўляць. (Настаўнік з вучнямі хорам паўтараюць некалькі разоў спалучэнне [шч], склады і словы з гэтым спалучэннем: шчы- — шчыры, шча- шчаслівы, шчо- шчо-дры. Пры неабходнасці настаўнік тлумачыць значэнне слоў.) Давайце зноў звернемся да малюнкаў прак­тыкавання. Адкажыце на мае пытанні адным словам. Чым чысцяць адзенне? Чым абараняюцца ад ворагаў? Чым дастаюць цвікі?

Практыкаванне 37

— Прачытаем уголас словы кожнага слупка. Вы­разна вымаўляйце спалучэнне гукаў [шч]. (Пасля чы­тання слоў кожнага слупка, вучні называюць незразу-мелыя словы. Настаўнік з дапамогай кантэксту тлума­чыць іх значэнне, напрыклад: «Скура ў дзіка накрыта шчацінай».) Прачытайце словы, у якіх спалучэнне шч стаіць у пачатку слова, у канцы слова, у сярэдзіне слова.

Практыкаванне 38

— Разгледзьце малюнкі. Каго вы на іх бачыце? Як вы думаеце, што адбылося? Паслухайце тэкст.

Барсік-вундэркінд

Барсік не такі, як усе сабакі. Ёсць злосныя, ёсць лагодныя. А Барсік ні на каго не падобны.

  • Дзед, а чаму вы яго вундэркіндам празвалі? дапытваецца Андрэйка.

  • Бо вельмі кемлівы ўдаўся, усё разумев. От паслухай... Суседзі нашы прыдбалі малога шчанючка. I дадумаліся яго на прывязь узяць. Дык ён суткамі скуголіў, плакаў. Наш Барсік слухаў яго плач, слухаў. Потым прапаў з двара. Паўдня не было. А тады, бачу вылазяць адзін за адным з Барсікавай будкі. На шыі шчанюка абрывак вяроўкі. Барсік памог перагрызці яе І да сябе шчанюка прывёў.

Пайшоў я да суседзяў расказаў, што адбылося. Забралі яны ўцекача, а Барсік зноў цуды вытварае.

  • Каго выратаваў Барсік? Чаму яго звалі вундэр-кіндам?

  • Прачытайце першы абзац тексту. Як завуць саба-ку? Які ён? Што значыць «падобны», «кемлівы», «разу­мев»? Прачытайце другі абзац тэксту. Што здарылася з малым шчанюком? Як ён паводзіў сябе на прывязі? Чаму? Прачытайце трэці абзац тэксту. Як Барсік дапа-мог шчанюку? Прачытайце тэкст самастойна. Назавіце словы з гукамі [ч], [шч]. Прачытаем тэкст уголас «лан-цужком». Як вы думаеце, што было далей?

Практыкаванне 39

Прачытайце першую скорагаворку. (Настаўнік выклікае некалькі вучняў, якія вымаўляюць скора­гаворку правільна, павольна.) Пра каго гавораць «шчаняты»? Навошта іх чысціць шчоткай? (Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка запісваюць сказ у адпаведнасці з алгарытмам спісвання. Вучні правяра­юць напісанае і падкрэсліваюць спалучэнне шч.)

Практыкаванне 40

— Як па-беларуску называюць дзіцянят сабакі? Дзіцянят кошкі? Дзіцянят свінні? Дзіцянят каровы? Дзіцянят каня? Прачытайце подпісы пад малюнкамі і скажыце, як называюць па-беларуску дзіцянят качкі? Курыцы? Прачытайце сказы, дапоўніце патрэбнымі словамі. (Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні запісваюць сказ са словам «шчаняты» ў адпаведнасці з алгарыт­мам спісвання, правяраюць напісанае па падручніку, падкрэсліваюць шч, і.)

Практыкаванне 41

— Разгледзьце піраміду са слоў. Якое спалучэн­не літар ёсць ва ўсіх словах? Якія словы змешчаны ў пірамідзе? Прачытайце подпісы пад малюнкамі і знайдзіце адпаведныя словы ў пірамідзе. Запішам словы пад дыктоўку. (Настаўнік вымаўляе слова, просіць вучняў паўтарыць яго «сам сабе» і ўявіць, як яно напісана, дыктуе па складах (для двухскладовых слоў). Вучні запісваюць у сшытках і на дошцы, пра­вяраюць напісанае, падкрэсліваюць спалучэнне шч. Аналагічна запісваюцца астатнія словы.)

  1. Дамашняе задание Практ. 42.

  2. Вынік урока

— Спалучэннем якіх літар перадаецца гук [шч]? Як вымаўляецца [ч] у беларускай мове?

Урок 7

Тэма Гук [ў] і яго абазначэнне на пісьме

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ў] у сло­вах і фразах; арганізаваць назіранне за ўжываннем ў у беларускай мове; вучыць распазнаваць літару ў, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарай [ў];

фарміраваць навык напісання літары ў; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «птушкі»; удасканальваць навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых І пры чытанні; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фане-матычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць цікавасць і пачуццё замілавання роднай прыродай.

I. Праверка дамашняга задания

— Пакажыце на малюнку шчупака. Хто такі шчупак? Пакажыце на малюнку шчыгла. Хто такі шчыгол? Прачытайце сказ, які атрымаўся. Вымавіце хорам спалучэнне з шч у слове «шчупак» (шчу), у слове «шчыгол» (шчы). Што вы ведаеце пра шчупака? (Калі дзеці не адкажуць, то настаўнік паведамляе, што гэта драпежная рыба, у яе вострыя зубы, якімі яна захоплівае маленьк/х рыбак.) Разгледзьце на малюнку шчыгла. Раскажыце, які ён.

И. Паўтарэнне Практыкаванне 43

Каго бачыце на малюнках? Назавіце па-руску. Вымавім хорам па-беларуску: воўк, леў, жураўлі. Якім гукам адрозніваецца вымаўленне рускіх і беларускіх слоў? Прачытайце подпісы пад малюнкамі. Якой літарай абазначаецца гук [ў]?

III. Новы матэрыял Азнаямленне з напісаннем літары ў

— Разгледзьце пісьмовую літару ў. (Настаўнік паказвае дэманстрацыйны матэрыял з пісьмовай літарай ў.) 3 якіх элемёнтаў складаецца літара ў? Літара ў (нескладовае) пішацца так: «Пачынаем ад верхняй лініі. Зверху ўніз вядзём прамую. Пакуль не дайшлі крыху да ніжняй лінейкі, робім закругление ўправа, даводзім да ніжняй лінейкі, вядзём лінію ўверх, плаўна адхілячыся ўправа, да верхняй лініі. Пішам доўгую лінію з пятлёй: вядзём прамую ўніз да сярэдзіны нерабочага радка, робім закругление ўлева і ўверх, плаўна вядзём лінію ўверх, адхіляючыся ўправа, перасякаем прамую на ніжняй лінейцы. Зверху над верхняй лінейкай злева направа пішам кароткую выгнутую ўніз лінію». Прапішыце ў у паветры. Чым літара ў адрозніваецца ад літары у? Таму так важна не забывацца пісаць апошні элемент, бо атрымаецца зусім іншая літара і іншы гук. Ёсць яшчэ адно адрозненне. Літара ў не бывае вялікай.

Практыкаванне 44

Колькі разоў прапісана літара ў? Прапішыце тройчы і падкрэсліце найбольш удалую літару. Прачытайце спалучэнні літар. Якое з іх можа быць самастойным словам? (Еў.) Прыдумайце з ім сказ. СНастаўнік паказвае напісанне злучэнняў па аднаму на дошцы, а вучні пішуць іх у сшытках. Аналагічная праца праводзіцца са словам1.)

  1. Замацаванне Практыкаванне 45

Успомніце беларускую песню «Саўка ды Грышка». Давайце праспяваем першыя радкі. Прачытайце задание да практыкавання. (Настаўнік з вучнямі спяваюць музычны фрагмент хорам спачатку на склад аў, потым оў і ыў. Пры наяўнасці вучняў з музычнымі здольнасцямі, можна прапанаваць выканаць музычны ўрывак індывідуальна.)

Практыкаванне 46

Прачытайце словы першага слупка. Чым іх вымаўленне адрозніваецца ад рускай мовы? Прачытайце яшчэ раз, правільна вымаўляйце заканчэнне слоў. Прачытайце словы другога слупка. Якое слова незразумелі? Паслухайце сказ І скажыце, што абазначае слова «згубіў»: «Андрэйка гуляў у парку і згубіў рукавіцу». Прачытайце словы трэцяга слупка. Каго яны называюць, скажыце адным словам. Прачытайце задание пад словамі. Выканайце яго. Запішам словы «быў», «згубіў», «салаўі».

Практыкаванне 47

Разгледзьце малюнак, прачытайце назву тэксту. Падумайце, што магло здарыцца. Паслухайце апавяданне і скажыце, хто заняў Андрэйкаву рукавіцу. СНастаўнік чытае тэкст, вучні сочаць за яго чытаннем па падручніку, пасля слухання адказваюць на пастаўленае пытанне.) Якія словы вы не зразумелі? Прачытайце пытанні пасля тэксту і адкажыце на іх. Прачытайце тэкст. Якім сказам можна падпісаць малюнак? У якіх словах сустрэўся гук [ў]?

Практыкаванне 48

Прачытайце прыказку. Як вы разумееце сло­ва «Радзіма»? Як сябе адчувае чалавек далека ад Радзімы? 3 чым параўноўваецца яго стан? Вымавім прыказку хорам. Назавіце слова з ў. (Пры наяўнасці часу прыказку можна прапанаваць для спісвання пры ўмове захавання алгарытма спісвання.) Якую мясціну вы лічыце сваей Радзімай?

V. Дамашняе задание Практ. 49.

VI. Вынік урока

— Якой літарай абазначаецца гук [ў]? 3 якіх элементаў складаецца літара ў? Чым адрозніваецца ад літары у?

Урок 8

Тэма. Гук “ў” яго абазначэнне на пісьме

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ў] у словах і фразах, удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых І пры чытанні; фарміраваць навык напісання літары ў; арганізаваць назіранне за ўжываннем ў у беларускай мове, вучыць апазнаваць літару ў; прак-тыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гукам [ў] і адпа-веднай літарай; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «насякомыя і малюскі»; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыха­вую памяць, вуснае маўленне, выхоўваць цікавасць і пачуццё замілавання роднай прыродай.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце скорагаворкі. Назавіце словы з гу­кам [ў]. Прачытайце словы ў сшытку. У якіх словах літара ў у сярэдзіне, у канцы слова? Назавіце словы з гукам [г]? Якой літарай абазначаецца гук [г]? Чаму словы «Паўлік», «Ігнат» напісаны з вялікай літары? Які аднолькавы гук абазначаецца ў рускай і беларускай мовах рознымі літарамі? Паўторым напісанне літары / вялікай. (Настаўнік паказвае дэмантрацыйны матэры­ял, вучні прапісваюць літару I ў паветры. На дошцы і ў сшытках запісваюць слова «Ігнат».)

II. Паўтарэнне і замацаванне Практыкаванне 50

  • Якую літару вучыліся пісаць на мінулым уро­ку? Які гук яна абазначае? Прачытайце словы, дапаўняючы іх гукам [ў]. (Пасля чытання слоў кожна­га слупка, настаўнік запытваецца пра незразумелыя словы, тлумачыць іх значэнне з дапамогай увядзення ў кантэкст ці перакладу на рускую мову. Чытанне вучняў аналізуецца з пункту гледжання правільнасці вымаўлення. Калі вучні пачуюць няправільнае вымаўленне, яны павінны пра гэта сігналізаваць. Настаўнік дабіваецца правільнага вымаўлення пры чытанні. Няправільна прачытаныя словы прачытва-юцца паўторна, пакуль памылка ў вымаўленні не бу-дзе пераадолена.) Прачытайце словы, якія называ­юць дзеянні руху, дзеянні зроку, стан чалавека, стан надвор'я. Прачытайце словы, якія называюць птушак.

  • Запішам некалькі слоў з літарай ў. (Настаўнік паказвае дэманстрацыйны матэрыял з пісьмовай літарай ў.) 3 якіх элементаў яна складаецца? На якую літару падобная? Чым ад яе адрозніваецца? Знайдзіце і прачытайце першае слова трэцяга слупка. Запішам яго. (Вучні вымаўляюць слова «быў», запісваюць на дошцы і ў сшытках з каментаваннем. Аналагічна пер­шае слова чацвёртага слупка («зірнуў»), трэцяе слова пятага слупка («ластаўка»).)

Практыкаванне 51

— Разгледзьце малюнак. Раскажыце, што на ім бачыце. Прачытайце назву тэксту. Як вы думаеце, пра што ў ім будзе гаварыцца? Паслухайце тэкст і ска­жыце, чым быў карысны грыб. (У час чытання тэксту настаўнікам вучні сочаць па падручніку. Пасля слухан­ня адказваюць на пытанне настаўніка. Потым чытаюць пытанні пасля тэксту ў падручніку і адказваюць на іх. Выконваюць задание па чытанні тэксту, пошуку слоў з ў, прыдумваюць тэксту іншую назву.)

Практыкаванне 52

— Прыгадайце, хто такі смоўж? Чым ён карысны? Паслухайце верш і скажыце, чаму смоўж не ўцякаў ад дажджу. (Настаўнік чытае верш, падручнікі загорнутыя, вучні слухаюць без зрокавай апоры на тэкст. Адказ­ваюць на пытанне настаўніка.) Адгарніце падручнікі, разгледзьце малюнак і скажыце, як называецца дом смаўжа. Прачытайце верш самастойна. Якія словы былі незразумелыя?

Прачытайце, што раіла пчолка смаўжу. Якое пачуццё перадавала пчолка? (Засця-рогу.) Прачытайце, што адказаў смоўж. Як ён гэта рабіў? Прачытайце верш выразна, перадаючы настрой персанажаў. (Чытанне вучняў аналізуецца іншымі вучнямі з пункту гледжання правільнасці вымаўлення. Пры дастатковай падрыхтаванасці вучняў можна пра­панаваць прачытаць верш па ролях.)

Практыкаванне 53

— Паслухайце верш і знайдзіце на малюнках яго персанажаў. (Настаўнік чытае верш, вучні знахо-дзяць на дошцы прадметныя малюнкі мураша, ву-сеня, павука, чарвяка, называюць іх. Потым чыта­юць верш уголас, называюць словы з ў. Чытанне вучняў аналізуецца іншымі вучнямі з пункту гле­джання правільнасці вымаўлення.) Прачытайце сказ унізе і скажыце, якімі словамі яго трэба дапоўніць? (Некалькі вучняў чытаюць сказ, які атрымаўся. Потым з каментаваннем запісваюць яго на дошцы і ў сшыт­ках. Запісанае правяраюць, падкрэсліваюць літару ў.) Назавіце літары, якія стаяць перад літарай ў.

Практыкаванне 54

— Прачытайце загадку. Якім аднолькавым словам называюць птушку І кашу? (Калі вучні не могуць назваць слова, трэба скіраваць іхда практыкавання 50, каб адшу-каць там адгадку.) Вымавіце слова «аўсянка». Назавіце па парадку гукі ў гэтым слове. Якімі літарамі трэба іх абазна-чыць? Запішыце слова. Падкрэсліце літару ў.

  1. Дамашняе задание Практ. 55.

  2. Вынік урока

— Прыгадайце словы з літарай ў. На якую літару падобная літара ў, чым ад яе адрозніваецца?

Урок 9

Тэма Гук “ц”, літары ц Ц

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; пака-заць адрозненні ў вымаўленні гука [ц'] у супастаўленні з рускай мовай, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ц']; актывізаваць слоўнікавы запас вучняў тэ-матычнай лексічнай групы «сваякі»; удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых І пры чытанні; практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фане-матычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць любоў і павагу да членаў сям'і.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце словы з ў, якія вы выпісалі. Назавіце літары, пасля якіх напісана ў. Знайдзіце ў тэксце скорагаворкі і прачытайце словы з г. Прачытайце словы з дж. Прачытайце словы з р.

II. Паутарэнне Практыкаванне 56

— Разгледзьце малюнак. Хто спіць у ложку? Якія ў яго цацкі? Хто сядзіць каля яго? Хто заходзіць у пакой? Аб чым папярэджвае маці? Як яна гэта робіць? Пакажыце. Прачытайце па-руску, што сказала маці. А цяпер паслухайце, як гэта гучыць па-беларуску: «Ціха, Цімоша!» Які гук гучыць у пачатку слоў? Прачытайце адпаведны подпіс пад малюнкам. Якой літарай абазначаны тэты гук. У беларускай мове ёсць мяккі гук [ц']. На пісьме ён абазначаецца літарай ц. (Настаўнік паказвае дэманстрацыйны ўзор літар Ц, ц.) Якія літары Ц, ц у рускай І беларускай мовах?

III. Новы матэрыял Практыкаванне 57

— Прачытайце спалучэнні з літарай ц. (Настаўнік па адным называв словы «цеста», «цяля», «цёплы», «цюбік», «цікавы», вучні вымаўляюць слова, знаходзяць у ім і вымаўляюць спалучэнне з ц, разглядаюць, як яно напісана ў падручніку і запісваюць у сшытку. Пасля гэтага з каментаваннем прапісваюць словы «цень», «ціха», «цётачка».)

IV. Замацаванне Практыкаванне 58

Прачытайце словы самастойна. Які гук абазна-чаюць выдзеленыя літары? Прачытаем словы «лан-цужком» уголас. Якія слрвы вам незразумелыя? Па­слухайце і дапоўніце мае выказванні патрэбнымі словамі з тых, што зараз прачыталі: у Цімошы ёсць хто? (Брацік.) На вуліцы дзьме што? (Вецер.) На ўроку павінна быць што? (Цішыня.) Боты на ногі трэба што зрабіць? (Абуць.) А паліто трэба што зрабіць? (Апрануць.) Раніцай трэба што рабіць? (Снедаць.) У абед трэба што рабіць? (Абедаць.) Вечарам трэба што рабіць? (Вячэраць.) (Настаўнік і вучні ўважліва сочаць за вымаўленнем, каментуюць правільнасць адказаў.) Якой літарай перадаецца гук [ц']? Прачытайце словы, якія перадаюць дзеянне. Параўнайце з рускай мовай. На які гук заканчваюцца гэтыя словы ў беларускай мове? Як ён перадаецца на пісьме? Практыкаванне 59

— Прачытайце назву верша. Хто такія сараканожкі? Чаму іх так назвалі? Прачытайце верш «сам сабе». Якія словы не зразумелі? Што такое «боты», «ложак»? Прачытаем верш уголас. Што выклікала ў вас усмешку? Назавіце словы з гукам [ц']. Запішам іх. (Вучні вымаўляюць слова, запісваюць з каментаваннем, правяраюць напісанае, падкрэсліваюць літару ц.)

Практыкаванне 60

Скажыце, хто любіць смажаную з морквай курыцу? У якія дні тыдня ўся сям'я збіраецца разам абедаць? Прачытайце назву тэксту. Паслухайце яго І скажыце, чаму крычалі дзеці? (Настаўнік чытае тэкст, вучні сочаць па падручніку адказваюць на пытанне.) Што выклікала ў вас усмешку? Якія словы падаліся вам незразумелымі? Прачытайце пытанні пасля тэксту І адкажыце на іх. Прачытайце размову дзяцей. Колькі дзетак было ў сям'і? Колькі было дзяўчынак, а колькі хлопчыкаў? Як звалі малодшага? Прагледзьце тэкст і знайдзіце словы з [ц']. Вымавіце іх.

Практыкаванне 61

Прачытайце словы. Каго называюць прабабкай, прадзедам? Знайдзіце і вымавіце словы з гукам [ц']. Якой літарай абазначаны гэты гук на пісьме? Якія літары напісаны пасля яго? Якія словы аднолькавыя ў рускай І беларускай мовах? Якія адрозніваюцца? Растлумачце, чым яны адрозніваюцца? Якіх членаў сям'і маеце вы? Дзе яны жывуць? Як іх завуць? Якое ў іх прозвішча?

Практыкаванне 62

— Прачытайце прыказку. Якія адносіны да матулі ў ёй выказваюцца? 3 чым параўноўваецца прысутнасць матулі? Вымавім прыказку хорам. У якім слове прысутнічае гук [ц']? Якой літарай ён абазначаны? Якая літара пішацца пасля яе? (Настаўнік рыхтуе вучняў і праводзіць спісванне прыказкі ў адпаведнасці з алгарытмам. Пры праверцы напісанага вучні падкрэсліваюць літары ц, р з наступнай літарай.)

V. Дамашняе задание Практ. 63.

VI. Вынік урока

— Якой літарай абазначаецца гук [ц']? Якая яна ў параўнанні з рускай мовай?

Урок 10 Тэма Гук [р], літары Р, р

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чы­тання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання бе­ларускай мовы на слых і пры чытанні; паказаць адрозненні ў вымаўленні гука [р] у супастаўленні з рускай мовай, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [р], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і ад­паведнай літарай; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў па тэме «Сям'я, хатнія клопаты»; вучыць спісваць з друка­ванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць любоў і павагу да членаў сям'і.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце загадку. Каго назвалі брацікамі? Колькі іх? Як іх завуць? Як хлопчык ставіцца да іх? Чаму? Прачытайце словы, якія вы выпісалі. Якой літарай абазначаны гук [ц']? Якія літары напісаны пасля літары ц. Падкрэсліце ц з наступнай літарай.

II. Паўтарэнне Практыкаванне 64

Назавіце па-руску, што вы бачыце на малюн-ках. Прачытайце беларускія словы. Якім гукам адроз-ніваецца іх вымаўленне? Прыгадайце, што вы ведаеце пра гук [р] у беларускай мове? Давайце пагуляем у перакладчыкаў. (Настаўнік называв словы на рускай мове (крючок, ребус, рис, речка, берёза, бригада, три, буря, порядок), а вучні перакладаюць іх на бе­ларускую.)

III. Новы матэрыял Практыкаванне 65

Разгледзьце напісанне літары р. Як пішацца літара р у параўнанні з рускай мовай? Назавіце пер­шае спалучэнне. Запішам яго. Успомніце назву кветкі з такім спалучэннем літар у пачатку слова (рамонак). Назавіце другое спалучэнне. Запішам яго. Успомніце назву кветкі з такім спалучэннем літар у пачатку сло­ва (ружа). Назавіце трэцяе спалучэнне. Запішам яго. Успомніце назву кветкі з такім спалучэннем літар у сярэдзіне слова (гарыцвет). (Вучні чытаюць па аднаму слову, выразна вымаўляюць і запісваюць іх, настаўнік нагадвае пра напісанне літары і.)

IV. Замацаванне Практыкаванне 66

— Прачытайце скорагаворку «сам сабе». Назавіце словы з р. Будзем вучыцца хутка І правильна яе вымаўляць. (Настаўнік арганізуе шматразовае паўтарэнне скорагаворкі па асобных словах, па радах, хорам, у парах. Выклікае 3-5 вучняў і праводзіць конкурс на лепшага скорагаворшчыка. Вымаўленне ацэньваецца вучнямі-слухачамі.)

Практыкаванне 67

Прачытайце словы «ланцужком». Якія словы вы не зразумелі? У якіх словах вымаўленне [р] можна пераблытаць з рускай мовай?

Практыкаванне 68

— Падніміце руку, хто любіць маляваць? Калі вы малюеце? Што вы малюеце? Я прачытаю тэкст пра хлопчыка Пецю, які вельмі любіў маляваць. Паслухай­це І скажыце, які малюнак самы лепшы? (Настаўнік чытае тэкст, вучні сочаць па падручніку, адказваюць на пастаўленае пытанне. Потым вучні называюць сло­вы, якія былі незразумелыя. Чытаюць пытанні пас­ля тэксту І адказваюць на \х. Чытанне размовы Пеці з тэтам у залежнасці ад магчымасцяў класа можна арганізаваць «ланцужком» ці па ролях. Пасля чытання вучні знаходзяць і называюць словы з гукам [р].)

Практыкаванне 69

Прачытайце тэкст. Якія словы былі незразуме­лыя? Як завуць дзяцей? Што яны робяць па гаспа-дарцы? Як можна назваць Рыту і Грышу? Назавіце словы з р, злучыце іх ў сказ. Запішам тэты сказ пад дыктоўку (настаўнік дыктуе сказ, вучні запісваюць яго ў сшытках І на дошцы, правяраюць напісанае, падкрэсліваюць р з наступнай літарай):

Рыта і Грыша прыбіраюць у кватэры.

Раскажыце, як вы дапамагаеце сваім бацькам.

Практыкаванне 70

Паслухайце і здагадайцеся, што такое «хвалі»? «На моры бушавалі вялізныя хвалі». Як вы разумееце словы «гальштук», «сукеначка»? Прачытайце загад­ку. 3 першых літар радкоў складзіце адгадку. Як па-беларуску называецца тэты прадмет? Вымавіце слова «прас» і назавіце ў ім гукі па парадку. Запішам гэта слова. Падкрэсліце р з наступнай літарай.

Практыкаванне 71

Прачытайце прыказку. Каго называюць няўмеч-кай? Чаму ў яго не баляць ні ручкі, ні плечкі? Ці можна назваць няўмечку лодырам, гультаём? Назавіце слова з гукам [р]. Дагаварыце за мной прыказку:

У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні... У няўмечкі не баляць ні... У няўмечкі...

V. Дамашняе задание Практ. 72.

VI. Вынік урока

— Як вымаўляецца гук [р] у беларускай мове? Якой літарай ён абазначаецца?

Урок 11

Тэма. Гук [дз'] і яго абазначэнне на пісьме

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні; адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз'], фарміраваць навык напісання спалучэння літар дз, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў словамі ветлівасці; практыкаваць у спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць культу­ру маўленчых паводзін.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце скорагаворку. Назавіце словы з гукам [р]. Якія словы вымаўляюцца не так, як у ру­скай мове? Якія «асаблівыя» гукі ў іх сустрэліся? Падкрэсліце р з наступнай літарай. Назавіце літары, якія пішуцца пасля р.

II. Паўтарэнне Практыкаванне 73

Разгледзьце малюнак. Хто ўваходзіць у клас? Хто вітае настаўніцу? Прачытайце сказы пад малюн­кам. Паспрабуйце пры дапамозе гука [дз'] паказаць, як звініць званок. У якім слове сустрэўся гэты гук? Якімі літарамі абазначаецца гук [дз']?

III. Новы матэрыял Практыкаванне 74

Разгледзьце напісанне дз. (Настаўнік паказвае дэманстрацыйны ўзор літар.) Прапішам дз у сшыт-ку. Прачытайце першае спалучэнне. 3 якой літарай злучаецца дз? Прапішам яго ў сшытках. Прыдумайце слова з такім спалучэннем літар. (Аналагічная праца з іншымі спалучэннямі літар. Потым настаўнік дэман­струе напісанне з вялікай літары, вучні прапісваюць асобна і слова «Дзіма».)

IV. Замацаванне Практыкаванне 75

Прачытайце словы ў слупках. Чаму словы аднаго слупка напісаныя з вялікай літары? Што абазначаюць іншыя словы?

Практыкаванне 76

— Якія словы называюць ветлівымі? Чаму? Прачы­тайце словы самастойна. Знайдзіце і прачытайце ўголас словы падзякі. Калі мы выказваем словы падзякі? (Словы падзякі вучні запісваюць у сшыткі, падкрэсліваюць дз, і. Астатнія выразы практыкавання вучні чытаюць па парадку і кажуць, пры якіх умовах выкарыстоўваюцца гэтыя словы ветлівасці. Вучні аналізуюць правільнасць вымаўлення.)

Практыкаванне 77

— Якія словы прывітання і развітання вы ведаеце? Паслухайце верш. (Настаўнік чытае верш, вучні па падручніках не сочаць, а ўспрымаюць верш толькі на слых.) Назавіце словы прывітання, развітання, якія вы пачулі. Калі іх гавораць? Адгарніце падручнікі. Прачытаем верш «Чатыры пажаданні» ўголас. Як вы думаеце, чаму верш так называецца. Прачытайце пытанні пасля верша і адкажыце на іх. Прагледзьце верш і назавіце словы з дз.

Практыкаванне 78

— Прачытайце прыказку. 3 чым параўноўваецца ласкавае слова? Чаму? Паўтарыце прыказку хорам. У якім слове ёсць гук [дз']? Назавіце ў ім па парадку гукі. Якімі літарамі абазначаецца гук [дз']? (Настаўнік кіруе спісваннем вучняў у адпаведнасці з алгарытмам. Пры праверцы напісанага вучні падкрэсліваюць дз з наступнай літарай. Вучні робяць узаемаправерку.)

V. Дамашняе задание Практ. 79.

VI. Вынік урока

— Як перадаецца на пісьме гук [дз']?

Урок 12

Тэма. Гук [дж] і яго абазначэнне на пісьме

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дж], на­вык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні; фарміраваць навык напісання спалучэння літар дж; практыкаваць у чытанні і пісьме слоў са спалучэннем літар дж; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «надвор'е, з'вы прыроды»; прак­тыкаваць у спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць уважлівыя адносіны да прыроды.

I. Праверка дамашняга задания

  • Прачытайце. Спішыце.

  • Прачытайце весела, задорна. Да каго мы звярнуліся? Які лужок? Чаму? Назавіце слова з гукам [дз']. Якімі літарамі вы перадалі гэты гук на пісьме?

II. Паўтарэнне Практыкаванне 80

Каго вы бачыце на малюнку? 3 дапамогай якога гука можна перадаць, як гудзе жук? Паспрабуйце гэта зрабіць. Паслухайце верш «Самы любы мой дзянёк» і скажыце, пра які дзянёк у ім гаворыцца?

Зранку глянуў у акенца

Самы любы мой дзянёк.

Малайчына, не спазніўся

I прынёс яшчэ гадок.

Ён з'явіўся разам з сонцам

3 падарункамі бацькоў,

3 тэлефоннымі званкам!

Ад найлепшых сябрукоў.

Пахне ў хаце пірагамі,

Чую маміна: «Сынок...»

Сёння — дзень маіх народзін,

Самы любы мой дзянёк.

Яніна Жабко.

— Пра які дзянёк гаворыцца з вершы? Чым дзень нараджэння так падабаецца хлопчыку? Вымавім хорам: «дзень нараджэння». У якім слове пачулі гук [дж]? Паглядзіце на дошку. Прачытайце. «Дзень нараджэн­ня». Як перадаецца на пісьме гук [дж]? Падкрэсліце на дошцы. Які адметны гук чуецца ў слове «дзень»? Як ён перадаецца на пісьме?

III. Новы матэрыял Практыкаванне 81

Прачытайце спалучэнні з дж. Запішам у сшытку. Зробім узаемаправерку. Прачытайце словы. Запішам словы на дошцы і ў сшытку з каментаваннем.

IV. Замацаванне Практыкаванне 82

Прачытайце словы першага слупка. Якімі літарамі перадаецца гук [дз']. Прачытайце словы другога слупка. Растлумачце значэнне кожнага слова. Чым яны падобныя? Чым адрозніваюцца? Якімі літарамі перадаецца гук [дж]? Прачытайце словы трэцяга слупка. Сачыце за правільным вымаўленнем гукаў. Прачытайце словы, у якіх дж знаходзіцца ў пачатку слова, у сярэдзіне слова.

Практыкаванне 83

— Што такое народныя прыметы? Якія народныя прыметы вы ведаеце? Прачытайце ў падручніку народную прымету пад лічбай 1. (Настаўнік арганізуе працу ў адпаведнасці з алгарытмам спісвання. Пры праверцы напісанага вучні падкрэсліваюць ў, і, ц, дз, дж. Аналагічная праца з другой прыметай.)

Работа са слоўнікавым словам «дождж»

— Назавіце па парадку гукі ў слове «дождж». Якімі літарамі яны абазначаны? Падкрэсліце дж.

Практыкаванне 84

— Для чаго раней былі патрэбныя народныя прыметы? Як зараз прадказваюць надвор'е? Што такое «барометр»? Паслухайце тэкст. Калі будзеце слухаць, знаходзьце адпаведныя зместу малюнкі ў падручніку.

Дзень выдаўся сонечны, ціхі. Але пасля абеду паплылі па небе невялікія хмаркі.

Дзед Іван перабіраў вуды. Дзе кручок новы прычэпіць, дзе леску памяняе. Міхаська дапамагаў яму. Раптам адчыніліся дзверы. У хату з кошыкам у руках ўляцеў Федзя.

  • Міхась! выгукнуў ён. — У лесе баравікі з'явіліся. Збірайся хутчэй. (Пакажыце адпаведны малюнак.)

  • А дажджу вы, грыбнікі, не баіцеся? эдзівілася бабка Алена. — Вунь якая хмара па небе паузе. Ды / ластаўкі каля самай зямлі лётаюць.

  • Хмара хутка спаўзе, адказаў Федзя. — Зноў сонца засвеціць. (Пакажыце адпаведны малюнак.)

Дзед Іван пачуў гэта, засмяяўся і сказаў:

Старэйшых трэба слухаць. Вунь рыбкі таксама дажджу чакаюць.

Дзед падвёў хлопчыкаў да акварыума, дзе жылі афрыканскія шчупачкі.

  • Бачыце, шчупачкі на паверхні вады плаваюць. Яўная прыкмета чакай дажджу. Калі ж яны на дно акварыума апусцяцца, будзе добрае надвор'е. Усе мы: і людзі, і звяры, і птушкі, і рыбы, і расліны прырода. А прырода жывы барометр. Ведайце тэта... (Пакажыие адпаведны малюнак.) (Паводле Я. Галубовіча).

  • Ці адпавядае паслядоўнасць малюнкаў развіццю падзей у тэксце? Які малюнак павінен быць першым? Другім? Трэцім? Самастойна прачытайце часткі тэксту ў падручніку. У якой паслядоўнасці іх трэба размясціць? Прачытайце так, каб атрымаўся тэкст. Адкажыце на пытанні: Куды Федзя паклікаў Міхаську? Чаму бабуля не пусціла хлопчыкаў у лес? Пра якую прымету паведаміў хлопчыкам дзядуля? Прачытайце. Чаму ён назваў прыроду жывым барометрам? Знайдзіце ў тэксце словы з гукамі [дз'], [дж].

Практыкаванне 85

— Навошта патрэбны дождж? Хто пакутуе без дажджу? Раней людзі звярталіся з заклічкамі, кааб паклікаць дождж. Прачытайце такую заклічку і ска­жыце, да каго ў ёй звяртаюцца? Якія паводзіны божай кароўкі сведчылі, што пойдзе дождж? Што будзе пагода? Знайдзіце і прачытайце словы з гукамі [дз'], [дж], [р], [ц'], [у]. Прачытайце заклічку выразна. Назавіце словы з гукамі [дз'], [дж]. Запішыце іх. Падкрэсліце літары на месцы, якімі абазначаюцца гэтыя гукі.

V. Абагульненне і паўтарэнне

— Вам трэба адказаць на пяць пытанняў з прой-дзенага матэрыялу. (Настаўнік прапануе выкліканаму вучню патрэсці скрынку з тэніснымі шарыкамі, на якіх напісаны нумары ад 1 да 5. Другі выкліканы вучань дастае шарык і называв нумар. Вучні знаходзяць на с. 43 падручніка пытанне, чытаюць яго і адказваюць. Гульня працягваецца, пакуль не будуць дадзеныя адказы на ўсе пытанні. Можна прапанаваць дадатковыя пытанні, а таксама пытанні-жарты.)

VI. Дамашняе задание Практ. 86.

VII. Вынік урока

— Як перадаецца на пісьме гук [дж]?

Дата:

Урок № 13

Тэма: Гукі мовы.

Мэты:

  • пашырыць уяўленні вучняў аб гуках мовы;

  • пашыраць слоўнікавы запас, развіваць памяць, увагу вучняў;

  • выхоўваць устойлівы інтарэс да ўрокаў беларускай мовы, вучыць супрацоўнічаць

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

  • Давайце ўсміхнемся адзін аднаму, я рада зноў бачыць вашы тварыкі і ўсмешкі. Думаю, што сёння наш урок прынясе ўсім радасць.

  1. Праверка Д/З. Узаема праверка (работа ў парах)

  2. Чыстапісанне

  1. Паведамленне тэмы ўрока.

  • Прачытайце зашыфрованы запіс у чыстапісанні (Гукі мовы)

  • Так будзе гучаць тэма нашага сённяшняга ўрока.

  1. Работа над тэмай урока.

  • Зараз з хлопчыкам Гукам мы адправімся па чароўнай краіне, краіне, дзе жывуць яго сябры -гукі.

Гукі. літары а…я –

пчолы з дружнага рая:

носяць мёд у соты ведаў,

хочуць, каб усё ты ведаў.

  • А хочуць гукі, каб вы ведалі, што яны могуць “загаварыць” – з іх мы складаем словы.

  • Уявіце сабе, што хлопчык Гук прыйшоў з гукамі [

  • [о], [в], [дз'], [м], [а], [р], [і], [а], ], [в], [дз'], [м], [а], [р], [і], ], [в], (Мова, радзіма).

  • Што мы можам сказаць пра гукі мовы.

  • С яго складзаецца словы .

  • З чаго складаюцца словы? ( З гукаў і літар)

Практ 87 – вымавіць гукі ў словах.

Пркт. 88 ( пісьмова)

Фіхзкультхвілінка.

Ну-ка братцы за работу.

Пакажыце інам сваю ахвоту.

Большаму дровы - сячы,

Пчолы ўсе табе паліць,

А табе ваду насіць,

А табе абед варыць,

А табе посуд памыць.

А потым усім песні спяваць,

Песні, песні ды сказаць

Песні спявакь ды скакаць.

Саміх сябе забаўляць

(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на сла­вы «спяваць ды скакаць» энергічна шавяліць імі.)

VII. Замацаванне

1 ) Разгадванне рэбусаў.

2) Работа ў групах.

1 група. Скласці і занісаць прыказку.

  1. група. Практ. 90

Практ.91 - вусна

VIII. Вынік урока. Рэфлексія

  • 3 чаго складаюцца словы? (3 гукаў мовы.)

  • А што вы ведаеце пра гукі? (Гукі. чуем і вымауляем.)

— Выкажыце свой настрой ад працы на уроку хлопчыку Гуну, падараваўшы яму тварыкі з вашым настроем.

IX. Дамашняе задание

Практ. 92, прав. С.44

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]