Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

5) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны сказы:

Пад Новы год тата і мама ... Ірынку і Косціка ў вёску да бабулі і дзядулі. Дзеці хуценька ... ў хату. Яны першымі павіншавалі бабулю і дзядулю са свя­там. Следам у хату ўвайшлі мама з тагам і... сумкі з падарункамі.

— Звярніце ўвагу на рубрыку «Гаварыце правільна». Правільна прачытайце словы. Чым адрозніваецца вымаўленне гэтых жа слоў у рускай мове? Вус­на дапоўніце сказы патрэбным словам з рубрыкі. Змяніце выдзеленае слова так, каб замест я трэба было напісаць е.

V.Дамашняе задание Практ. 197, правіла.

VI.Вынік урока

— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў пер­шым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?

Тэма. Кантрольнае спісванне

Мэта: праверыць сфарміраванасць графічнага навыку, засвоенасць алгарытму спісвання і праверкі напісанага.

I. Пастаноўка мэты ўрока

  1. Настаўнік паведамляе вучням, якую работу яны будуць выконваць.

  2. Практыкаванне на падрыхтоўку да ўспрымання беларускага маўлення.

— Вымавіце словы і скажыце, у чым іх асаблівасць у параўнанні з рускай мовай:

Рабіна, жоўты, лагодны, горад, лаўка, гіра, галоўка, аўтобус.

— Паглядзіце на дошку, назавіце літары. Якіх літар няма ў рускай мове? Якія літары пішуцца не так, як у рускай мове? (Прапісванне ў паветры літары і).

Й, I, Ў, У, Ё, Г

II. Падрыхтоўка да спісвання

1) Знаёмства з тэкстам.

— Як называецца тэкст? Паслухайце і скажыце, якія словы вы не зразумелі. (Пасля слухання вучні называюць незразумелыя словы. Настаўнік тлумачыць іх значэнне.)

Ёлка

У школу прывезлі ёлку. Яе паставілі ў зале. Ёлка пахне смалой і марозам. На яе галінках шары і цацкі.

— Адкажыце на пытанні словамі тэксту: што прывезлі ў школу? дзе паставілі ёлку? чым яна пахне? што вісіць на яе гапінках? які яшчэ загаловак можна падабраць?

2) Графіка-арфаграфічная падрыхтоўка.

— Прачытайце тэкст. Колькі ў ім сказаў? Прачы-тайце першы пасля загалоўка сказ. Колькі ў ім слоў? Як пішуцца словы? (Асобна.) 3 якой літары пачына-ецца першае слова ў сказе? Які знак стаіць у канцы сказа? (Паказваюць на дошцы.) Вымавіце слова прывезлі. Якая літара пішацца пасля р? Падкрэсліце. (Аналагічна разглядаюцца астатнія сказы.)

  1. Паўтарэнне алгарытму спісвання.

  2. Спісванне тэксту вучнямі.

5) Праверка напісанага самастойна і пад кіраўніцтвам настаўніка:

Вучні правяраюць напісанае. Калі ўсе выканаюць работу, настаўнік чытае тэкст па сказах, вучні звяра-юць напісанае з дошкай. Потым выконваюць заданні настаўніка:

— У якім сказе слова прывезлі? Знайдзіце і прачытай­це хорам, як вы яго напісалі. Знайдзіце словы з літарай і. Праверце, як напісана літара і. У якім сказе ёсць слова з адной літары ў? Праверце, як вы яе напісалі.

III. Вынік урока

— Раскажыце, ці ставіце вы навагоднюю ёлку? Якая яна? Хто яе ўпрыгожвае?

ВарыянтI

1. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы:

Дуб — зуб, луг — лог, лапка — лаўка.

2. Устаўце вялікую ці маленькую літары С, с у словы:

..ярожа, ..абака, ..вятлана, ..алігорск.

3. Закрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі:

ы, м, і, о, н, т, а, с, ў, у.

4. Устаўце замест пропускаў у ці ў:

Сябро.ка, наста..нік, б..сел.

Варыянт II

  1. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы:

Кіт — кут, кошка — дошка, шышка — мышка.

2. Устаўце вялікую ці маленькую літары П, п у словы:

..аўлік, ..олацк, ..евень, ..аліна.

3. Закрэсліце літары, якія абазначаюць зычныя гукі:

к, і, м, н, ц, й, ы, о, ч, я.

4. Устаўце замест пропускаў у ці ў:

Дзя..чынка, гол..б, а.тобус.

Урок 34 1

Тэма Правапіс слоў з літарамі е, ё -я

Мэты: замацоўваць уменне знаходзіць пер­шы склад перад націскам, вучыць знаходзіць другі, трэці і іншыя склады перад націскам, паслянаціскныя склады; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «птушкі»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, любоў да прыроды.

Абсталяванне: малюнак цецерука.

I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 197

Прачытайце сказы. Растлумачце правапіс прапушчаных літар. Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?

II. Чыстапісанне

АА аа Аа Ав Ал ага аза

Сёлета Анатоль

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]