Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 191

— Прачытайце прыказку, якую вы запісалі. Чаму так гавораць? Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлу­мачце іх правапіс. (Абавязкова выклікаюцца два вучні, якія запісалі розныя прыказкі.)

II. Чыстапісанне

Кнк нкн

Школьнік урок настаўнік дзяўчынка

1. Вызнач у словах націскны склад. Падкрэслі галосную, якая стаіць пад націскам.

Арэх, жолуд, цэгла, горы, цэны.

Мора, рэкі, грэбень, рэха, горад.

2. Устаў прапушчаныя літары.

дзікі г.. луб

старыя с..сны

пачуўся тр..ск

добрае с..рца

паштовыя г..лубы

высокая с..сна

тр..шчыць галлё

с..рдэчнае прывітанне

3. Прачытай сказы. Устаў прапушчаныя літары.

Гэтыя с..сны вельмі выс..кія. Каля самай вялікай с..сны стаяў лось.

Пад г..рой ст..яць д..мы. З пад’езда д..ма выйшаў хл..пчык.

4. Дапоўні сказ словамі, якія падыходзяць па сэнсе. Устаў прапушчаныя літары.

4. Дапоўні сказ словам, якое падыходзіць па сэнсе. Устаў прапушчаныя літары.

Др..ўляныя д..мы будуюць з ____________.

У б..ры растуць выс..кія ___________.

5. Адзнач знакам «+» лішні радок.

 воўк — ваўкі

 лось — ласі

 заяц — зайцы

 рэчка — рака

 мост — масты

 смак — смачны

III. Новы матэрыял

1) Практыкаванне 192

— Прачытайце словы парамі. Вызначце націск у словах. Якія літары пішуцца ў націскных складах? Якая літара пішацца замест е, ё ў першым складзе перад націскам?

2) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў пер­шым складзе перад націскам-? Якая літара пішацца ў астатніх складах?

Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаў-ляюць яго з апорай на схему на форзацы падручніка. (Звяртаецца ўвага на апорны сігнал на форзацы падручніка.)

3) Практыкаванне 193

— Спішыце. Устаўце літары е, ё або я. Абазначце націск у словах, падкрэсліце першы склад перад націскам.

IV. Замацаванне

1) Практыкаванне 194

— Прачытайце. Выпішыце выдзеленыя словы, пастаўце ў іх націск. Падкрэсліце першы склад перад націскам.

2) Практыкаванне 195

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Якія літары трэба ўставіць замест пропускаў? Растлумачце правапіс літар е, ё', я. Спішыце. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

3) Практыкаванне 196

— Прачытайце верш. Растлумачце правапіс вы­дзеленых літар.

Праца па развіцці маўлення

Раскажыце, як ваша сям'я святкуе Новы год? Выкарыстайце прапанаваныя словы і спалучэнні. Як вы віншуеце з Новым годам сваякоў, якія жывуць у іншых гарадах, краінах і не прыязджаюць на Новы год да вас у госці?

4) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны ўзоры падпісвання паштовак. (Паштоўкі могуць быць зроблены сваімі рукамі.)

— Прачытайце віншаванні, якія можна напісаць на паштоўках сваім блізкім. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс.

Дарагія бабуля і дз. .дуля!

Віншую вас з Новым годам! Жадаю здароўя, шчас-ця, святочнага настрою. Ваша ўнучка Алёнка.

Любімы дзядзечка!

Віншую цябе з Новым годам. Жадаю табе святоч­нага настрою, поспехаў у рабоце, шчасця.

Твой пл..мённік Дз..ніс (пл..менніца Св.ллана).

Мілая с.стрычка!

Віншую цябе са святам Новага года. Жадаю табе здароўя, шчасця, посп..хаў у вучобе.

Твая стрыечная с.стра Александра (стрыечны брат Ал.жсей).

У настаўніка загатаваны на невялікіх лютках папе-ры такія ж подпісы для паштовак з пропускамі літар і пропускам! на месцы імёнаў дзяцей. Дзеці выбіраюць той подпіс, які неабходны ім, і прымацоўваюць яго да паштоўкі, зробленай сваімі рукамі на уроках працы (або да гатовай паштоўкі). Яны дапісваюць сваё імя і ўстаўляюць у словы патрэбныя літары.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]