Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

III. Замацаванне

1) Практыкаванне 178

— Прачытайце. Што здарылася з Рыгоркам? Чаму Жэню і Рому можна назваць сапраўднымі сябрамі? Як вы клапоціцеся пра сваіх сяброў, аднакласнікаў, калі яны хварэюць? Вызначце націскныя склады ў выдзе­леных словах. Растлумачце правапіс літар о — э, а.

2) Практыкаванне 179

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Спішыце. Устаўце патрэбную літару ў слова, растлу­мачце яе правапіс.

3) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісана загадка:

Д..м ён н..сіць на спіне.

А як хто яго кране,

Ён адразу ж — у д..мок,

Свае дзверы — на замок. (В. Іпатава).

— Адгадайце загадку (настаўнік можа паказаць малюнак слімака). Устаўце патрэбныя літары ў словы, растлумачце іх правапіс.

4) Практыкаванне 180

— Прачытайце. Змяніце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс. Пастаўце націск у гэтых словах. Раст­лумачце, чаму змяніліся галосныя.

  1. Дамашняе задание Практ. 181, правіла.

  2. Вынік урока

— У якіх складах вымаўляюцца гукі [о], [э]? Які гук вымаўляецца замест іх у ненаціскных складах? Калі пішуцца літары о, э — а?

Урок 31

Тэма. Галосныя гукі [о}, [э] — [а].

Мэты: працягваць назіранні за вымаўленнем галосных гукаў [о], [э] у нац'юкных складах, за вымаўленнем гука [а] замест [о], [э] у ненаціскных складах; замацоўваць правапіс літар о, э — а; узба­гачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі маладых істот, праводзіць прапедэўтычныя назіранні за ўтварэннем гэтых слоў; развіваць мысленне, па­

мяць, кемлівасць; выхоуваць клапатлівыя адносіны да зверанят.

Абсталяванне: малюнак лісы і лісяняці, зайца і зайчаняці і інш.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 181

— Прачытайце скорагаворку. Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс.

II.Чыстапісанне

П п пп па пу пк пн

Замацаванне

1) Практыкаванне 182

— Прачытайце. Вызначце націскныя склады і раст­лумачце правапіс о, э — а ў выдзеленых словах. Змяніце словы так, каб замест о стала а. Пра якую «Бульбу» ідзе размова ў вершы? Якія яшчэ танцы вы ведаеце?

2) Практыкаванне 183

Прачытайце. Колькі кацянят заскакалі ў тан­цы? Як вы думаеце, на які беларускі танец падобны «Кашачок»? (Той з вучняў, хто займаецца народнымі танцамі, можа паказаць, як танцуюць «Крыжачок».)

3) Практыкаванне 184. Праца па развіцці маўлення

— Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі па ўзоры. Запішыце два сказы. Растлумачце ў словах правапіс літар о, а. Вусна прыдумайце свае сказы. (Настаўнік паказвае малюнкі лісы і лісяняці, зайца і зайчаняці, бабра і бабраняці, казы і казляняці, каровы і цяляці, авечкі і ягняці і інш.)

4) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісаны верш.

С..нейка-с..нца,

З..л..тое донца,

Не х..вайся ў б..ры,

А г..ры, г..ры, г..ры.

— Прачытайце. Замест кропак устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне. Вусна падзяліце для пераносу выдзеленае слова.

Перакласці словы на беларускую мову: головка, голос, холод, мороз, цена

5) Практыкаванне 185

— Прачытайце тэкст. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс. Спішыце два апошнія сказы. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]