Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

II. Новы матэрыял

Практыкаванне 159

— Прачытайце прыказку. Чаму ў студзеня такая назва? Назавіце гукі ў словах, вусна падзяліце іх на склады. Як можна падзяліць словы для пераносу?

Праца з правілам.

Настаўнік чытае правіла.

— Як пераносяцца словы са спалучэннямі літар дз І дж, якія абазначаюць гукі [дз'] і [дж]?

Дзеці перачытваюць правша самастойна.

Практыкаванне 160

Прачытайце тэкст. 3 чым параўноўваецца снег? Чаму? Выпішыце выдзеленыя словы, падзяліце іх рысачкамі для пераносу.

III. Замацаванне Калектыўная праца на дошиы

На дошцы запіс:

а

ро

ла

ДЗІ

ДЗІ

га

джа

ва

ца

ця

У «ланцужку» складоў знайдзіце словы. Запішыце словы, падзяліце іх рысачкамі для пераносу.

Практыкаванне 161

Прачытайце верш. Чым заняты кожны член сям'і? Як вы разумееце выраз «не сядзіць без спра­вы»? Хто такі абібок? Спішыце першы сказ, падзяляючы словы для пераносу.

Практыкаванне 162

Бацька і сын падобныя адзін да аднаго. Дапоў-ніце прыказкі патрэбнымі словамі, каб сказаць пра гэ­та. Запішыце першую прыказку. Назавіце словы, якія нельга падзяліць для пераносу.

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы прымацаваны карткі з прыказкамі:

Якое дрэва, такі і клін, — які бацька, такі сын.

Кожнаму свае дзіця мілае.

Якія мы самі, такія нашы сані.

Не адкоціцца яблык ад яблыні.

— Якія з прыказак блізкія па сэнсе да прыказак практыкавання? (Здымаецца з дошкі лішняя прыказка.) Вусна падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.

Практыкаванне 163

— Прачытайце словы. Выпішыце ў адзін слупок назвы зімовага адзення, а ў другі — зімовага абутку. Падзяліце іх рысачкамі для пераносу. Пакажыце пред­меты на малюнках. Якое слова лішняе?

Развіццё звязнага вуснага маўлення

— Раскажыце, як вы апранаецеся на вуліцу зімой, выкарыстайце малюнкі. (Настаўнік вывешвае на до­шцы малюнкі хлопчыка і дзяўчынкі, апранутых па-зімоваму.)

Калектыуная праца на дошцы

На дошцы запісаны верш:

Певень

Бегаў певень па ма-розе,

грабя-нёк свой ад-марозіў.

Пасіне-лі вушы ў пеўня,

бо не мае шапкі, пэўна. (77. Геніюш).

пэўна рус. наверное

— Прачытайце. (Настаўнік тлумачыць, што беларускае слова «пэўна» адпавядае рукаму слову «на­верное».) Які гэта верш: сур'ёзны ці жартоўны? Чаму? Выдзеленыя словы падзелены на склады ці для пера­носу? Як па-іншаму можна падзяліць іх для пераносу? Назавіце ў вершы словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Падзяліце іх для пераносу.

  1. Дамашняе задание Практ. 164, правіла.

  2. Вынік урока

— Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі? Як пераносяцца словы са спалучэннямі літар дз І дж, якія абазначаюць гукі [дз'] і [дж]?

Урок 27

Тэма. Націск

Мэты: выпрацоўваць умение вызначаць нац'юкны склад у словах, пазнаёміць вучняў з сэнсаадрозні-вальнай роляй націску; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «посуд», развіваць вуснае звяз­нае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць пачуццё адказнасці за свае ўчынкі.

Абсталяванне: малюнак кухні, на якой знаходз'щца розны посуд.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]