Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 147

— Прачытайце скорагаворку. Растлумачце правапіс літар, якія ўставілі. Назавіце ў выдзеленых сло­вах літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Колькі складоў у гэтых словах? Як даведацца, колькі ў слове складоў?

II.Чыстапісанне

Дж джа джу джо джы

Дождж - дажджы

III.Замацаванне Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запіс:

ма ма гір

зі ма роз сня

на ла жок

— Дапоўніце складамі словы. Прачытайце. Якое слова трэба напісаць з вялікай літары?

Слоўнікавая дыктоўка

Сцюжа, талерка, рукзак, ластаўка, кватэра, дождж, дзяўчынка, вераб’і.

Практыкаванне 148

— Прачытайце. Адгадайце загадку. Запішыце слова-адгадку. Падзяліце яго рысачкамі на склады.

Практыкаванне 149

— Паслухайце верш. Што хацеў зрабіць мядзведзь? Што ён сказаў пра зіму? Як вы разумееце апошні сказ? Выпішыце выдзеленыя словы, падзяліце іх рысачкамі на склады. Падкрэсліце слова, якое нельга падзяліць на склады.

Практыкаванне 150

— Прачытайце. Спішыце. Абазначце лічбамі над словамі колькасць складоў.

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны верш:

Ходзіць студзень, студзіць студзень,

цэлы месяц холад будзе.

Вецер зябкі шуміць,

а мароз яшчэ трашчыць.

(А. Дзеружынскі).

— Прачытайце. Якое надвор'е бывае ў студзені? Падзяліце вертыкальнымі лініямі на склады выдзеле­ныя словы.

Практыкаванне 151

— «Збярыце» сняжынкі са складамі. Адгадайце словы. Запішыце і запомніце народную прымету. Як снег дапамагае захаваць ураджай?

Практыкаванне 152

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Якое слова ў прыказцы мае большую колькасць складоў?

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы карткі са складамі:

жын сня ка сне вік га кі снеж Сня ка гур

— Памяняйце месцамі склады ў словах і назавіце словы. Што аб'ядноўвае ўсе гэтыя словы? (Пасля таго як дзеці адказалі, што ўсе яны маюць дачыненне да снега, побач вывешваецца слова «снег»), Назавіце слова з аднаго склада, двух складоў, словы з трох складоў.

  1. Дамашняе задание Практ. 153.

  2. Вынік урока

— Як даведацца, колькі ў слове складоў? Прывя-дзіце прыклады слоў з аднаго, двух, трох, чатырох складоў.

Урок 25

Тэма. Перанос слоў

Мэты: выпрацоўваць умение падзяляць словы для пераносу, засяродзіць увагу вучняў на тым, што літары й, ў, ь пры пераносе не аддзяляюцца ад папярэдняй літары; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбага­чаць слоўнікавы запас вучняў назвамі рэчаў, неабход-ных для зімніх гульняў; развіваць звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны паміж вучнямі.

Абсталяванне: малюнкі (канькі, лыжы, шайба, клюшка, санкі).

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 153

— Прачытайце сказы. Назавіце колькасць складоў у кожным слове. Як вы гэта вызначылі?

II. Чыстапісанне

Дж дз

Дз дж

Дзяцел дзік джала

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]